РА́БЦАЎ (Міхаіл Яўсеевіч) (н. 4.6.1923, г. Барысаў Мінскай вобл.),
Герой Сав. Саюза (1945). Скончыў Мінскі аэраклуб (1941), Чарнігаўскую ваен. авіяшколу (1942), Ваенна-паветр. акадэмію (1955). У Вял.Айч. вайну з 1943 на Калінінскім, Сцяпным, Зах., Бранскім, 1-м Прыбалт., 3-м Бел., 1-м Укр. франтах. Камандзір звяна знішчальнага авіяпалка ст. лейтэнант Р. за час вайны зрабіў 147 баявых вылетаў, збіў 15 самалётаў праціўніка. Ваяваў у складзе эскадрыллі «Мангольскі арат». Да 1975 у Сав. Арміі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РАБЯНО́К (Жан Аляксандравіч) (н. 28.1.1932, г. Сямёнаўка Чарнігаўскай вобл., Украіна),
бел. вучоны ў галіне інфекц. хвароб. Д-рмед.н. (1986), праф. (1989). Скончыў Куйбышаўскі мед.ін-т (1955). У 1962—98 у Бел. ін-це ўдасканалення ўрачоў (з 1988 заг. кафедры), з 2000 у Мінскім мед. ін-це. Навук. працы па харчовых таксікаінфекцыях, септычных захворваннях, сепсісе.
Тв.:
Современные проблемы сепсиса // Здравоохранение. 1999. №9;
Чи розуміемо ми, що таке сепсис? // Інфекційні хвороби: Наук.-практич. мед. журн. (Тернопіль), 2000. №3.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РАГАНО́ЎСКІ (Мікалай Максімавіч) (н. 24.8.1942, с. Новасімбірка Кувандыкскага р-на Арэнбургскай вобл., Расія),
бел. матэматык і педагог. Д-рпед.н. (1999), праф. (1996). Скончыў Орскі пед.ін-т (1964). З 1972 у Магілёўскім ун-це. Навук. працы па інтэграцыйных падыходах, сучасных сістэмах і тэхналогіях у навучанні матэматыцы. Аўтар падручнікаў па геаметрыі для сярэдніх школ з паглыбленым вывучэннем матэматыкі.
Тв.:
Методика преподавания математики в средней школе. Мн., 1990;
Научно-методические основы построения учебника геометрии средней школы. Мн., 1992.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РАГО́ЗНЫ (Зіновій Захаравіч) (10.5.1901, г. Орша Віцебскай вобл. — 12.1.1990),
генерал-маёр (1940). Скончыў камандныя курсы (1920), Ваен. акадэмію імя Фрунзе (1931, 1935). У Чырв. Арміі з 1919. Удзельнік грамадз. вайны 1918—20 на Паўд., Зах. франтах. У сав.-фінл. вайну 1939—40 нач. штаба корпуса. У Вял.Айч. вайну з 1941 на Бранскім, Паўд.-Зах., Варонежскім, 1-м і 2-м Укр. франтах: камандзір корпуса, нач. штаба арміі. Да 1954 у Сав. Арміі і на выкладчыцкай рабоце.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РА́ДАСЦЬ,
курганны могільнік 8—10 ст. каля в. Радасць Камянецкага р-на Брэсцкай вобл. Пахавальны абрад — трупаспаленне. У насыпах і на гарызонце выяўлены рэшткі вогнішчаў (вугальныя праслойкі і попельныя плямы). Выяўлены фрагменты ляпных гаршкоў з арнаментам у выглядзе косых насечак і ганчарнага посуду з хвалістым і лінейным арнаментам. У адным з курганоў знойдзены спалены драўляны прамавугольнік (3 × 2,6 м), у паўд.-зах. вугле якога былі перапаленыя косці нябожчыка і жал. спражка. Адносіцца да «парных курганоў» валынян.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РАМА́ЛЬДАЎСКІ КА́МЕНЬ,
геалагічны помнік прыроды рэсп. значэння (з 1997). Размешчаны ва ўрочышчы Замхоўе, за 2 км на ПнУ ад в. Рамальдава Аршанскага р-на Віцебскай вобл. Валун парфірападобнага дробназярністага граніту з крышталямі палявога шпату. Даўж. 3,7 м, шыр. 3 м, выш. 0,6 м, у абводзе 10,4 м, аб’ём бачнай часткі 7 м³, маса 18 т. Доўгая вось арыентавана з ПнЗ на ПдУ. Прынесены ледавіком каля 20—15 тыс.г. назад з Зах. Фінляндыі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РАСТО́ЎЦАЎ (Уладзімір Мікалаевіч) (н. 27.5.1945, г. Карабаш Чэлябінскай вобл., Расія),
бел. вучоны ў галіне мед. генетыкі. Д-рмед.н. (1990), праф. (1994). Скончыў Мінскі мед.ін-т (1969). У 1973—89 і з 2000 (заг. лабараторыі і курса) у Бел.мед. акадэміі паслядыпломнай адукацыі, з 1992 у Бел. цэнтры мед. тэхналогій (заг. аддзела). Навук. працы па пытаннях генет. схільнасці да хвароб, тэорыі здароўя і прафілактыкі, кіравання развіццём аховы здароўя.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РА́ЎКУЦЬ (Юзас Антонавіч) (н. 1.1.1954, г. Шчучын Гродзенскай вобл.),
бел. артыст балета. Засл. арт. Беларусі (1989). Скончыў Бел. харэаграфічнае вучылішча (1972). Да 1993 у Дзярж. т-ры оперы і балета Беларусі. Яго выкананне вызначалася высакароднай манерай, пачуццём стылю. Сярод партый: Зігфрыд, Прынц, Дэзірэ («Лебядзінае возера», «Шчаўкунок», «Спячая прыгажуня» П.Чайкоўскага), Бог («Стварэнне свету» А.Пятрова), Рамэо, Бенволіо («Рамэо і Джульета» С.Пракоф’ева), Вацлаў («Бахчысарайскі фантан» Б.Асаф’ева), Абат («Карміна-Бурана» К.Орфа), граф Вішанька («Чыпаліна» К.Хачатурана) і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РАЧУ́НСКАЕ ВАДАСХО́ВІШЧА У Смаргонскім р-не Гродзенскай вобл., каля в. Рачуны. Створана ў 1958 на р. Ашмянка для энергет. мэт (Рачунская ГЭС, працавала да 1977). Пл. 1,5 км², даўж. 6,9 км, найб.шыр. 800 м, найб.глыб. 4,4 м, даўж. берагавой лініі 13,8 км, аб’ём вады 2,3 млн.м³. Катлавіна Р.в. складаецца з двух заліваў. Берагі пераважна высокія. У паўд.ч. вадасховішча востраў пл. каля 0,1 км². Зарастае. Ваганні ўзроўню нязначныя. Выкарыстоўваецца для рыбагадоўлі і адпачынку.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РЖА́ЎКА,
рака ў Рагачоўскім і Жлобінскі.м р-нах Гомельскай вобл., левы прыток р. Дняпро. Даўж. 43 км. Пл. вадазбору 396 км². Пачынаецца за 2,5 км на Пн ад в. Рыскоў Рагачоўскага р-на, вусце за 2 км на У ад г. Жлобін. Цячэ па Прыдняпроўскай нізіне. Даліна на вялікім працягу трапецападобная (пераважна шыр. 1—2 км), у нізоўі невыразная, зліваецца з прылеглай мясцовасцю. Рэчышча на працягу 35 км (ад вытоку да в. Асінаўка Жлобінскага р-на) каналізаванае.