панегі́рык, -а, мн. -і, -аў, м. (кніжн.).

1. У антычныя часы: красамоўная прамова хвалебнага зместу, у тым ліку ў літаратурным творы.

2. перан. Празмерная пахвала; хвалебны водзыў аб кім-, чым-н.

|| прым. панегіры́чны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

панегіры́ст, -а, М -сце, мн. -ы, -аў, м. (кніжн.).

Той, хто складае, гаворыць панегірыкі.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

пане́нка, -і, ДМ -нцы, мн. -і, -нак, ж.

1. Незамужняя дачка пана.

2. Маладая дзяўчына.

|| памянш.-ласк. пане́начка, -і, ДМ -чцы, мн. -і, -чак, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

панервава́цца гл. нервавацца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

пане́сці гл. несці¹.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

пане́сціся, -нясу́ся, -нясе́шся, -нясе́цца; -нясёмся, -несяце́ся, -нясу́цца; -нёсся, -не́слася і -нясла́ся, -не́слася і -нясло́ся; -нясі́ся; зак.

Пачаць несціся¹.

Коннік панёсся да лесу.

Панеслася песня.

Чуткі панесліся па вёсках.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

па́ні гл. пан.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

панібра́цтва, -а, н.

Залішняя бесцырымоннасць, фамільярнасць у абыходжанні з кім-н.

|| прым. панібра́цкі, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

паніжэ́ць, -э́ю, -э́еш, -э́е; зак.

1. Зрабіцца ніжэйшым або размясціцца ніжэй.

Чалавек ад страху паніжэў.

Сонца паніжэла.

2. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Паменшыцца (пра ўзровень, інтэнсіўнасць і пад.).

Напружанне току паніжэла.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

пані́зіцца, -ніжуся, -нізішся, -нізіцца; зак.

Зрабіцца больш нізкім (у 2, 3 і 7 знач.).

Паспяховасць студэнтаў панізілася.

Цэны панізіліся.

Узровень вады панізіўся.

|| незак. паніжа́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца.

|| наз. паніжэ́нне, -я, н.