Ро́гат ’гучны, нястрымны смех’ (ТСБМ, Шат., Байк. і Некр., ТС; пух., Сл. ПЗБ), рёгат ’тс’ (Растарг.), ’празмерны рогат’, ’іржанне’ (Нас.), ро́гаткі ’смех’ (Сцяшк. Сл.). Укр. ре́гіт, рус. рёгот ’тс’, польск. rzegot ’кваканне’, н.-луж. rjagot ’бразганне, звон, трэск, шум, кваканне, краканне, гогат’, в.-луж. rjehot ’іржанне’, чэш. řehot, řeht ’іржанне, смех’, славац. rehot ’тс’ — аддзеяслоўныя ўтварэнні з суф. *‑ot‑/‑ъt‑ са значэннем ’грукат’. Да paгатаць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ры́мзаць, рэмзаць ’плакаць’ (пух., ганц., Сл. ПЗБ; калінк., Сцяшк. Сл.; БДА, 911), ’доўга і нудна гаварыць’ (маладз., Янк. Мат.), ’скрыпець’, ’плакаць’ (Крывіч, 12, 1926, 109), рус. ры́мза ’плакса’, рымо́нить ’раўсці, плакаць’. Чаргаваннем галосных звязана з рус. рюма, реветь, параўн. літ. riáumoja ’раўсці’, лат. rumor ’гул, гоман, мармытанне’, ст.-ісл. rymrшум, рык’, rymja ’раўсці, бурчаць’, грэч. ὠρῡ́μαι ’раву, галашу’ (Фасмер, 3, 528–529 з літ-рай).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

arrest2 [əˈrest] v.

1. арышто́ўваць; пазбаўля́ць во́лі;

You can get arrested for doing that. Вас могуць за гэта арыштаваць.

2. fml затры́мліваць; спыня́ць (таксама перан.)

3. звярта́ць ува́гу, захапля́ць;

arrest smb.’s attention прыця́гваць чыю́-н. ува́гу;

An unusual noise arrested his attention. Незвычайны шум прыцягнуў яго ўвагу.

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

Браха́ць ’гаварыць няпраўду; гаўкаць’. Ст.-рус., ст.-слав. брехати ’гаўкаць’, рус. бреха́ть, укр. бреха́ти, польск. brzechać ’тс’, славац. brechať ’тс’, балг. брехам ’сапці; рассмяяцца’, серб.-харв. брѐхати, ’сапці, кашляць’ і г. д. Слав. brechati (можа, гукапераймальнае). Лічаць роднасным з лат. brèkt ’крычаць, плакаць’, ст.-в.-ням. brahtшум’, англ. (to) bark ’гаўкаць’ і г. д. Бернекер, 83–84; Праабражэнскі, 1, 45; Фасмер, 1, 213; БЕР, 1, 78; Махэк₂, 66.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Га́музам ’агулам’ (БРС). Рус. дыял. га́музом, укр. га́музом. Паводле Фасмера (1, 391), адносіцца да дзеяслова гомза́ть ’кішэць’ < *gъmъz‑. Трубачоў (Эт. сл., 7, 195) пад *gъmъz‑ разглядае многа славянскіх лексем, у тым ліку рус. гомоз ’мноства’, го́мозом ’усе разам’, га́маз ’маса, мноства’, га́мазам ’разам, агулам’, укр. га́муз ’мякаць; бацвінне (ад буракоў, лісты капусты)’, га́музом ’агулам’, бел. га́музам ’тс’, гаму́зшум’. Што гэта слова адносіцца іменна да групы *gъmъz‑, можна не сумнявацца.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пелясќаць, пеляска́цца ’паласкаць’ (Гарэц.), мсцісл. пілісканьня ’плёсканне’, пеляскацца ’плёскацца’ (Юрч. СНЛ), рус. смал. пе́леск ’плёскат, шум вады’, пеляска́нный ’прапаласканы’, смал., пск. пелеска́ться ’плёскацца; мыцца, купацца’. Узніклі ў выніку “несапраўднага” поўнагалосся: слова плеск успрымалася як царкоўнаславянізм, а змешванне ѣ і е на гэтых тэрыторыях пачалося раней, чым на іншых усх.-слав. землях. Да пляск, плёскат (гл.). Шахматаў (Очерк, 453) тлумачыць гэтыя словы як вынік кантамінацыі полоскаться + плескаться. Гл. таксама пялёскацца.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

По́мпа1 ’прыстасаванне для пампавання; насос’ (ТСБМ, Касп., Сл. ПЗБ). З польск. pompa ’тс’ < франц. pompe ’тс’, якое, магчыма, з ісп., партуг. bomba ’тс’, гукапераймальнае (БЕР, 5, 513), лац. bombus ’гудзенне, шум’ < грэч. βόμβοξ ’тс’, параўн. бомба (гл.).

По́мпа2 ’паказная пышнасць’ (ТСБМ), ’пыха, гонар’ (Нас.). З польск. (Булыка, Запазыч.) або непасрэдна з лац. pompa ’урачыстае шэсце; пышнасць’ < грэч. πομπή ’пасылка, суправаджэнне, урачыстае шэсце’ ад πομπεύω ’суправаджаць, урачыста несці, важна ісці’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Рык1 ’роў жывёлы’ (ТСБМ), ст.-бел. рыкание, рыканье (Скар.), руск. рык, польск. ryk, славац. ryk, чэш. ryk, славен. rik, серб.-харв. рик, ри̏ка ’рык’, ’рокат’, ’шум’, балг. рик. Прасл. *rykъ адвербальнае ўтварэнне ад *rykati (> бел. ры́каць) (БЕР, 6, 255).

Рык2 ’тоўсты брус’ (ваўк., Сл. ПЗБ). Няясна.

Рык3 ’вадзяны вол’ (добр.). Утворана безафіксальным спосабам ад ры́каць (гл.), як бай ад ба́яць, чос ад часа́ць (Сцяцко, Афікс. наз., 262–263).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Тарапа́та ’гора, бяда’ (Сцяшк. Сл.), тарапа́ты ’клопат, турботы’ (беласт., Сл. ПЗБ), ст.-бел. тарапата ’клопат, цяжкасць’ (1606 г., КГС). Параўн. польск. tarapataшум, грукат; клопат, турботы’, ’трашчотка’, якое лічыцца крыніцай запазычання (Булыка, Лекс. запазыч., 137), далей выводзяць з ням. Strapanze ’цяжкая праца, клопат’ (Брукнер, 565; ЕСУМ, 5, 520), што няпэўна. Звязваюць таксама з польск. trapacić, trapacować ’мучыць, гнясці, непакоіць’, што з іт. strapazzo, strapazzare ’мука, мучыць’ (Брукнер, 575).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

прыглу́хнуць, ‑не; пр. прыглух, ‑ла; зак.

1. Стаць менш чутным, прыціхнуць. Гоман прыглух. □ Макарка і Лёнік пастаялі яшчэ трохі, пакуль адышоўся трактар і прыглух яго шум. Колас. // Спыніць дзеянне (пра матор). Васіль ужо быў павярнуўся і хацеў ісці, як раптам матор экскаватара зноў прыглух, і ён пачуў голас Алеся: — Гэй, Вася! Краўчанка.

2. перан. Аслабець, зменшыцца. [Зыбін] адчуваў сябе добра, і думкі пра зварот у Тагіл зноў адышлі кудысьці далей, прыціхлі, прыглухлі. Мележ.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)