блю́да, ‑а, М ‑дзе, н.

Неглыбокая пасудзіна круглай або авальнай формы, на якой падаецца да стала смажаніна, печыва, фрукты і пад. Столік у зальчыку гнуўся ад блюд са смажаным, вараным, печаным, ад бутэлек з півам і віном. Хадкевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

мі́ска, ‑і, ДМ місцы; Р мн. ‑сак; ж.

Шырокая і глыбокая, круглай формы, пасудзіна для яды. Міканор кончыў есці, адставіў міску, выцер далонню губы. Мележ. Тым часам маці зняла з прыпечка глыбокую паліваную міску з блінамі. Якімовіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

чум, ‑а, м.

Лёгкае пераноснае жыллё конусападобнай формы ў некаторых народаў Паўночна-Усходняй Еўропы і Сібіры, якое зроблена з жэрдак, абцягнутых скурамі жывёл. У круглым чуме, куды прывялі нас бацькі Івана, сапраўды было светла, чыста і ўтульна. Рамановіч.

[Комі.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

недалі́ў, ‑ліву, м.

1. Дзеянне паводле знач. дзеясл. недаліваць — недаліць.

2. Колькасць якой‑н. вадкасці, якой не хапае да патрэбнай меры. Недаліў бензіну да трох літраў.

3. Спец. Няпоўная заліўка ліцейнай формы металам, у выніку чаго атрымліваюцца дэфекты ліцця.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

перапе́чка, ‑і, ДМ ‑чцы; Р мн. ‑чак; ж.

Хлеб круглай формы пераважна з пшанічнай мукі. Ні раней, ні пасля Уля не піла такога чаю.. Гэта быў кіпень з чорнага аплеценага гляка. Кіпень з мёдам і кіславатай перапечкай. Паўлаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

цылі́ндр, ‑а, м.

1. Геаметрычнае цела, якое ўтвараецца вярчэннем прамавугольніка вакол аднаго з яго бакоў. Аб’ём цыліндра.

2. У тэхніцы — дэталь або канструкцыя падобнай формы. Паступова ў цыліндрах паравоза нарастаў ціск. Новікаў.

3. Высокі, цвёрды, з палямі мужчынскі капялюш.

[Ад грэч. kýlindros.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПРАФО́РМА (лац. pro forma дзеля формы),

знешняя фармальнасць, выгляд; што-н. непатрэбнае, паказное.

т. 13, с. 30

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

кругля́нка Азярына круглай формы на лузе (Ветк.).

Круглянка (азярына) каля в. Шарсцін Ветк.

Беларускія геаграфічныя назвы. Тапаграфія. Гідралогія. (І. Яшкін, 1971, правапіс да 2008 г.)

купе́лна Месца, паглыбленне круглай формы (Стол.).

ур. Купеліна (поле) каля в. Кароцічы Стол.

Беларускія геаграфічныя назвы. Тапаграфія. Гідралогія. (І. Яшкін, 1971, правапіс да 2008 г.)

КРЫШТАЛІ́ТЫ ў петралогіі,

найдрабнейшыя прымітыўныя формы (эмбрыёны) рэчыва, якое крышталізуецца. Цяжка вызначаюцца (пад мікраскопам не аказваюць прыкметнага ўздзеяння на палярызаванае святло). Часцей сустракаюцца ў вулканічным шкле. Паводле формы К. адрозніваюць: глабуліты (дробныя сферычныя кроплі або шарыкі), маргарыты (падобныя на выцягнутую нізку пацерак), лангуліты (цыліндрычныя брусочкі з закругленымі канцамі), трыхіты (воласападобныя К., якія часта выходзяць з агульнага цэнтра), скапуліты (тонкія сцяблінкі з галінкамі) і інш.

У.​Я.​Бардон.

т. 8, с. 528

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)