другая міжледавіковая эпоха ранняга плейстацэну Беларусі (каля 543—532 тыс. гадоў назад). Наступіла пасля ясельдзінскага зледзянення (гюнцкага, данскога). Вылучана Л.М.Вазнечуком у 1958. Тыповы разрэз адкладаў міжледавікоўя каля в. Боркі Пружанскага р-на Брэсцкай вобласці (сапрапеліты і мергелі на глыб. 80—87 м). Магутнасць адкладаў Белавежскага міжледавікоўя 20 і больш метраў, пераважаюць азёрныя — сапрапеліты, мергелі, дыятаміты, супескі і суглінкі. Пароды Белавежскага міжледавікоўя найб. пашыраны ў Палессі, на Беларускай градзе і прылеглых раўнінах. Залягаюць блізка ад паверхні зямлі (нярэдка ў адорвенях) і да глыб. 210 м. Раней яны разглядаліся як адклады шклоўскага міжледавікоўя.
У час кліматычнага оптымуму міжледавікоўя раслі шыракалістыя лясы з дубу, вязу, ліпы, клёну, сярод вышэйшых раслін было 28% невядомых у сучаснай флоры Беларусі, развівалася адметная флора дыятомавых водарасцяў з характэрным відам цыклятэля рэчыцкая.
ганаровае званне, якое прысвойваецца Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь высокапрафес. работнікам органаў, устаноў і прадпрыемстваў сістэмы сац. абароны насельніцтва, што працуюць у гэтай галіне 15 і больш гадоў, за заслугі ў арганізацыі сац. дапамогі грамадзянам, іх пенсіённага забеспячэння, укараненні розных форм і відаў дабрачыннасці, развіцці навук. даследаванняў па найважнейшых кірунках сац. абароны насельніцтва. Устаноўлена 13.4.1995. У 1981—88 існавала званне засл. работнік сац. абароны Беларускай ССР, якое прысвойвалася Прэзідыумам Вярх. Савета БССР.
Заслужаныя работнікі сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МІТРАФА́НАЎ Аляксей Рыгоравіч (18.10.1912, в. Асташкава Таржоцкага р-на Цвярской вобл., Расія — 18.4.1988),
бел. археолаг. Канд.гіст.н. (1956). Скончыў Ленінградскі ін-т гісторыі, філасофіі, літаратуры і лінгвістыкі (1936). Працаваў настаўнікам, у Ленінградскім ун-це. У 1950—82 у Ін-це гісторыі АН Беларусі, выкладаў у БДУ. Вывучаў жал. век на тэр.цэнтр. Беларусі. Сістэматызаваў і класіфікаваў старажытнасці штрыхаванай керамікі культуры; зрабіў значны ўклад у распрацоўку гэтай культуры, сцвярджаў яе балцкую прыналежнасць. Увёў у навук. ўжытак паняцце днепра-дзвінскай культуры як адзінага этнакультурнага масіву паўн. Беларусі і Смаленшчыны. У 1960-я г. выявіў у паўн.-зах. рэгіёне дняпроўскага басейна і ў Панямонні Беларусі некалькі дзесяткаў помнікаў банцараўскай культуры і даследаваў некаторыя з іх. Адзін з аўтараў «Нарысаў па археалогіі Беларусі» (ч. 1, 1970), «Гісторыі Беларускай ССР» (т. 1, 1972).
Тв.:
Железный век средней Белоруссии (VII—VI вв. до н.э. — VIII в. н.э.). Мн., 1978;
Археологические памятники восточных балтов на территории Белоруссии в эпоху железа (VIII в. до н.э. — IX в. н.э.) // Из древнейшей истории балтских народов: (по данным археологии и антропологии). Рига, 1980.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПУЦІ́ЎЛЬ,
горад у Сумскай вобл., на Украіне, на р. Сейм (бас.р. Дняпро), за 24 км ад чыг. станцыі Пуціўль. 19,5 тыс.ж. (1991). Харч. прадпрыемствы. Краязнаўчы музей. Арх. помнікі 16—18 ст.: Малчанскі (16—19 ст.) і Спаскі (17 — пач. 18 ст.) манастыры, царква Міколы Казацкага (18 ст.).
Упершыню згадваецца ў Іпацьеўскім летапісе пад 1146; крэпасць для абароны Кіеўскай Русі ад набегаў полаўцаў. У 2-й пал. 12 ст. цэнтр аднайм. княства. Апісаны ў «Слове аб палку Ігаравым». У 1240 разбураны мангола-татарамі. З 1356 у складзе ВКЛ. У 1500 вял.кн.Іван III Васілевіч далучыў П. да Рус. дзяржавы. У час польскай і шведскай інтэрвенцыі пачатку 17 стагоддзя заняты войскамі Рэчы Паспалітай. Паводле Дэулінскага перамір’я 1618 адышоў да Расіі. У 18 — пач. 20 ст. павятовы горад, з 1769 у Курскай губ. З 1926 у складзе Укр.ССР. З 1932 у Чарнігаўскай, з 1939 у Сумскай абл. У Вял.Айч. вайну акупіраваны ням.-фаш. войскамі (1941—43). Каля П. быў створаны Пуціўльскі партыз. атрад пад камандаваннем С.А.Каўпака.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПЯТРО́ЎСКІ Рыгор Іванавіч (4.2.1878, г. Харкаў, Украіна — 9.1.1958),
савецкі дзярж. і парт. дзеяч. Бацька Л.Р.Пятроўскага. Чл.ЦК (1921—39), канд. у чл. Палітбюро ЦК (1926—39) Камуніст. партыі. У 1897 уступіў у екацярынаслаўскі «Саюз барацьбы за вызваленне рабочага класа». У 1899—1900 на рэв. рабоце ў Харкаве і Мікалаеве. У рэвалюцыю 1905—07 адзін з арганізатараў Екацярынаслаўскага Савета рабочых дэпутатаў і Баявога стачачнага к-та. Дэп. 4-й Дзярж. думы (з 1912), дзе ўзначальваў фракцыю бальшавікоў. У ліст. 1914 арыштаваны, у лют. 1915 навечна сасланы ў Сібір. Пасля Лют. рэвалюцыі 1917 камісар Якуцкай вобл. З чэрв. 1917 на парт. рабоце ў Петраградзе, Екацярынаславе, актыўны ўдзельнік барацьбы за Сав. ўладу ў Данбасе. У ліст. 1917 — сак. 1919 нарком унутр. спраў РСФСР. У 1919—38 старшыня ЦВК Украінскай ССР, адначасова нам. старшыні ЦВКСССР (1922—37), нам. старшыні Прэзідыума Вярх. Савета СССР (1937—38). Старшыня Усеўкр. камісіі бедных сялян (1920—33). З 1940 нам. дырэктара Музея рэвалюцыі СССР. У яго гонар названы г.Днепрапятроўск (б. Екацярынаслаў).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
САВІ́ЦКІ Эдуард Міхайлавіч (н. 4.3.1935, г. Буда-Кашалёва Гомельскай вобл.),
бел. гісторык-архівіст. Д-ргіст.н. (1992), праф. (1997). Скончыў Маскоўскі гісторыка-архіўны ін-т (1959). З 1959 у Цэнтр.гіст. архіве Беларусі (з 1964 нам. дырэктара). З 1968 у выд-ве «Беларуская Савецкая Энцыклапедыя», з 1973 у Ін-це мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору і з 1977 у Ін-це гісторыі АН Беларусі, з 1982 у Бел. ін-це нар. гаспадаркі, з 1987 у Мінскім мед. ін-це. З 1990 нам.нач.Гал. архіўнага ўпраўлення, з 1992 нам. старшыні к-та па архівах і справаводстве Беларусі, у 1996—2001 нам. дырэктара Бел.н.-д. ін-та дакументазнаўства і архіўнай справы. Даследуе праблемы сял., рабочага і рэв. руху, развіцця сельскай гаспадаркі і прам-сці Беларусі 19 — пач. 20 ст. Адзін з аўтараў «Гісторыі рабочага класа Беларускай ССР» (т. 1. 1984). Складальнік зб. дакументаў і матэрыялаў «Бунд у Беларусі, 1897—1921» (1997).
Тв.:
Революционное движение в Белоруссии (август 1914 — февраль 1917 гг.). Мн., 1981;
Рабочее движение в Беларуси (июнь 1907—февраль 1917 гг.). Мн., 1995.
армянскі і рас. кампазітар. Нар.арт.СССР (1954). Герой Сац. Працы (1973). Акад.АН Арменіі (1963), ганаровы чл.Італьян.муз. акадэміі «Санта-Чэчылія» (1960). Д-р мастацтвазнаўства (1965). Скончыў Маскоўскую кансерваторыю (1934, кл. М.Мяскоўскага), з 1952 яе праф. і Муз.-пед. ін-та імя Гнесіных. Выступаў і як дырыжор. У меладычна шчырых, рытмічна імпульсіўных творах Х. танальная сістэма еўрап. музыкі арганічна злілася з усх. ладавасцю. Сярод твораў: балеты «Шчасце» (паст. 1939), «Гаянэ» (паст. 1942, новая рэд. 1971), «Спартак» (паст. 1956; у Бел. т-ры оперы і балета 1964), сімф. паэма для хору і арк. (1938); 3 сімфоніі (1934, 1943, 1947), канцэрты для фп. (1936), скрыпкі (1940), віяланчэлі (1946) з арк., канцэрты-рапсодыі для скрыпкі (1961), фп. (1968), віяланчэлі (1963) з арк.; тэатр. музыка, у т. л. да драмы «Маскарад» М.Лермантава (1941) і інш. Аўтар музыкі Дзярж. гімна Арм.ССР (1944). Дзярж. прэміі СССР 1941, 1943, 1946, 1950, 1971. Дзярж. прэмія Арменіі 1965.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ХІВА́,
горад ва Узбекістане, у Харэзмскім вілаеце. Размешчаны ў Харэзмскім аазісе, на канале Палван. Каля 50 тыс.ж. (1999). Прам-сць: лёгкая (бавоўнаачышчальная, дывановая, швейная). вытв-сць керамікі і сувеніраў. Х. — горад-музей архітэктуры Харэзма (пераважна 19 — пач. 20 ст.): цытадэль Куня-арк, рабад Дышан-кала, запаведнік Ічан-кала (палац Таш-Хаўлі) і інш.
Паводле археал. звестак, засн. на рубяжы нашай эры. Назву атрымала ад стараж. калодзежа Хейвак (да 18 ст. горад наз. Хівак). дзе ў старажытнасці праходзіў гандл. шлях. што звязваў Усход і Захад. З пач. 4 ст.н.э. разам з Харэзмам у складзе перс. дзяржавы. Горад быў абнесены крапасной сцяной. У 712 заваявана арабамі, у 1221 — манголамі, у 1388 — Цімурам. З 16 ст. да 1920 — сталіца Хівінскага ханства. У 1740 Х. зруйнавана Надзір-шахам. У 1873 узята рас. войскамі і разам з усім Хівінскім ханствам стала пратэктаратам Рас. імперыі. З 1920 сталіца Харэзмскай народнай савецкай рэспублікі. З 1924 райцэнтр у складзе Узб.ССР [з 1938 у Харэзмскай вобл. (вілаеце)].
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЦЭНТРА́ЛЬНЫ БАТАНІ́ЧНЫ САДНацыянальнай АН Беларусі.
Засн. ў 1932 у Мінску, з 1967 на правах НДІ. Пл. 144,7 га (з іх 90,9 га у Мінску). Калекцыйны фонд каля 10 тыс. відаў, форм, сартоў раслін: аранжарэйных, дрэвава-кустовых, кветкава-дэкар., лек., нетрадыц. кармавых і пладова-ягадных. Экспазіцыі: дэндрарый з батаніка-геагр. сектарамі Беларусі, Далёкаўсх. краю і Усх. Азіі, Паўн. Амерыкі, Еўропы і Сібіры, Каўказа, Крыма, Сярэдняй Азіі; кветкава-дэкар. раслін з самаст. садамі (ружоўнік, цюльпаннік, вяргіннік, бэзавы сад); ландшафтны парк; экалогіі раслін; біялогіі раслін; ахоўных раслін. Асн. кірункі даследаванняў: інтрадукцыя і акліматызацыя раслін; навук. асновы зялёнага буд-ва і аховы навакольнага асяроддзя; біяхімія і біятэхналогія раслін. Значны ўклад у развіццё навук. дзейнасці Ц.б.с. зрабілі С.П.Мельнік, М.Дз.Несцяровіч, М.У.Смольскі, У.М.Рашэтнікаў, Я.А.Сідаровіч, І.Н.Рахцеенка, М.А.Кудзінаў і інш.
Літ.:
Итоги интродукции растений в Белорусской ССР (к 50-летию ЦБС АНБССР). Мн., 1982;
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЧЫГРЫ́НАЎ Пётр Гаўрылавіч (н. 29.6.1938, в. Вялікі Бор Касцюковіцкага р-на Магілёўскай вобл.),
бел. гісторык. Д-ргіст.н. (1986), праф. (1988). Брат І.Г.Чыгрынава. Скончыў Магілёўскі пед.ін-т (1961). Працаваў настаўнікам, на камсамольскай рабоце, з 1971 у Ін-це гісторыі партыі пры ЦККПБ, з 1977 у Акадэміі МУС Рэспублікі Беларусь. Даследуе паходжанне і развіццё матэрыяльнай, духоўнай і паліт. культуры бел. народа, станаўленне дзяржаўнасці, гіст.-паліт. аспекты развіцця грамадскай думкі на Беларусі, фарміраванне дзярж. суверэнітэту і дэмакратызацыю паліт. сістэмы ў сучасных умовах, бел.-рус. адносіны, праблемы патрыят. выхавання. Адзін з аўтараў калектыўных прац «Нарысы гісторыі Ленінскага камсамола Беларусі» (1975), «Нарысы гісторыі міліцыі Беларускай ССР, 1917—1987» (1987), «Школа мужнасці і патрыятызму: Кароткі нарыс гісторыі ДТСААФ БССР» (2-е выд. 1988).