Ко́ста-Ри́ка Ко́ста-Ры́ка, -кі ж.;

Респу́блика Ко́ста-Ри́ка Рэспу́бліка Ко́ста-Ры́ка.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Кабарди́но-Балка́рия Кабардзі́на-Балка́рыя, -рыі ж.;

Кабарди́но-Балка́рская Респу́блика Кабардзі́на-Балка́рская Рэспу́бліка.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Ка́бо-Ве́рде Ка́ба-Ве́рдэ нескл., ср.;

Респу́блика Ка́бо-Ве́рде Рэспу́бліка Ка́ба-Ве́рдэ.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Калмы́кия Калмы́кія, -кіі ж.;

Респу́блика Калмы́кия-Хальмг Тангч Рэспу́бліка Калмы́кія-Хальмг Тангч.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Алжи́р Алжы́р, -ра м.;

Алжи́рская Наро́дная Демократи́ческая Респу́блика Алжы́рская Наро́дная Дэмакраты́чная Рэспу́бліка.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Восто́чный Тимо́р Усхо́дні Тымо́р;

Демократи́ческая Респу́блика Восто́чный Тимо́р Дэмакраты́чная Рэспу́бліка Усхо́дні Тымо́р.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Сье́рра-Лео́не Сье́ра-Лео́нэ нескл., ж.;

Респу́блика Сье́рра-Лео́не Рэспу́бліка Сье́ра-Лео́нэ.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Фи́джи о-ва Фі́джы нескл. (государство) Респу́блика Острово́в Фи́джи Рэспу́бліка Астраво́ў Фі́джы.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ГАЛА́НДЫЯ (Holland),

гістарычная вобласць на З Нідэрландаў. Утварылася ў 10 ст. як графства. У 1299—1354 аб’яднана з графствам Генегаў (Эно). У 1433—77 у складзе Бургундыі. З 1477 (канчаткова з 1482) пад уладай Габсбургаў, адна з 17 правінцый Нідэрландаў гістарычных. Найб. эканамічна развітая правінцыя (сукнаробства, рыбалоўства, мараходства, суднабудаванне, гандаль), адыграла вядучую ролю ў Нідэрландскай буржуазнай рэвалюцыі, у ходзе якой утворана незалежная Рэспубліка Злучаных правінцый (наз. таксама Галандская рэспубліка або проста Галандыя) з эканам. і паліт. ядром у Галандыі. У 1806—10 існавала залежнае ад Францыі Галандскае каралеўства на чале з Луі Банапартам. У складзе сучаснага Каралеўства Нідэрландаў (з 1830; неафіцыйна наз. Галандыя) падзяляецца на 2 правінцыі — Паўн. (адм. цэнтр г. Харлем) і Паўд. (адм. цэнтр г. Гаага).

т. 4, с. 450

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ТАНГАНЬІ́КА (Tanganyika),

возера ў Афрыцы, у Дэмакр. Рэспубліцы Конга, Танзаніі, Замбіі і Бурундзі. Пл. 34 тыс. км². Размешчана ў тэктанічнай упадзіне Усх.-Афрыканскай зоны разломаў на выш. 773 м. Даўж. каля 650 км, шыр. да 80 км, глыб. да 1470 м (другое па глыбіні пасля воз. Байкал). Берагі прамалінейныя, месцамі высокія і стромкія. У Т. ўпадаюць рэкі Малагарасі і Рузізі. Сцёк па р. Лукуга ў р. Луалаба (бас. р. Конга). Багатая фауна; сярод рыб, крэветак, весланогіх і інш. вял. колькасць эндэмікаў. Водзяцца бегемоты, кракадзілы, шмат вадаплаўных птушак. Па берагах — нац. паркі: Сумбу (Замбія), Гомбе-Стрым (Танзанія); рэзерват Убвары (Дэмакр. Рэспубліка Конга). Рыбалоўства. Суднаходства. Парты: Кігома (Танзанія), Бужумбура (Бурундзі), Калеміе (Дэмакр. Рэспубліка Конга). Адкрыта англ. даследчыкамі Р.​Бёртанам і Дж.​Спікам у 1858.

т. 15, с. 417

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)