блеф

(англ. bluff)

1) прыём пры гульні ў покер, калі гулец стараецца выклікаць у партнёраў уражанне, што яго карты мацнейшыя, чым у сапраўднасці;

2) выдумка, падман з мэтай запалохаць або стварыць перабольшанае ўяўленне аб сваіх магчымасцях.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

пла́ваць, -аю, -аеш, -ае; незак.

1. Тое, што і плысці (у 1—4 знач.), але абазначае дзеянне, якое ажыццяўляецца не ў адзін час, не за адзін прыём ці не ў адным напрамку.

П. у возеры.

Мелка плавае (перан.: пра нязначнага, малаздольнага чалавека; разм.).

2. Умець трымацца, перамяшчацца на вадзе або ў вадзе.

Хлопчык добра плавае.

3. Трымацца на вадзе, не тануць.

Корак плавае.

4. Служыць на судне.

П. матросам на параходзе.

5. перан. Не валодаючы ведамі, гаварыць, адказваць наўгад (разм., жарт.).

П. на экзамене.

|| наз. пла́ванне, -я, н. (да 1—4 знач.).

|| прым. пла́вальны, -ая, -ае (да 1 і 2 знач.).

Плавальныя рухі.

П. басейн.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

запіса́цца сов.

1. в разн. знач. записа́ться;

з. на прыём — записа́ться на приём;

з. ў калга́с — записа́ться в колхо́з;

я так ~са́ўся, што не заўва́жыў, як прайшо́ў час — я так записа́лся, что не заме́тил, как прошло́ вре́мя;

2. разг. (зарегистрировать в загсе свой брак) расписа́ться

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ме́тад

(фр. méthode, ад гр. methodos)

1) спосаб пазнання, тэарэтычнага даследавання з’яў прыроды і грамадскага жыцця (напр. эксперыментальны м.);

2) прыём, сістэма прыёмаў у якой-н. дзейнасці (напр. м. навучання, мастацкі м.).

Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)

НІ́ЗКАЕ ў мастацтве,

эстэтычная катэгорыя, якая служыць для ацэнкі мізэрных з’яў быцця і маст. выяўлення бездухоўнасці ў грамадскім жыцці. У дачыненні да чалавечых учынкаў з’яўляецца крайняй ступенню агіднага і мае выразны маральна-этычны змест. Суадносіцца з камічным, процілеглае ўзнёсламу.

Для стараж., у т. л. антычнай, маст. свядомасці ўзнёслае і Н., як прыгожае і агіднае, мелі абс. характар, які пазбаўляў іх дынамікі і ўзаемапераходнасці. Сярэдневяковая хрысц. эстэтыка выпрацавала іерархію эстэт. каштоўнасцей: на яе вяршыні змяшчаўся боскі свет, а каля яе падножжа — нізкае матэрыяльнае быццё. Чалавек у гэтай іерархіі займаў прамежкавы стан, і ў яго душы адбывалася барацьба паміж узнёсла-духоўным і матэрыяльна-нізкім. Рэнесансавае мастацтва праўдзіва адлюстравала складанасць жыцця, у якім узнёслае і Н. нярэдка суіснуюць або мяняюцца месцамі. Тэарэтыкі класіцызму абгрунтоўвалі паняцце высокага і нізкага стыляў, якія былі маст. адпаведнікамі «высокага» (арыстакратычнага) і «нізкага» (простанароднага) ладаў жыцця. У л-ры крытычнага рэалізму значнае месца заняло праўдзівае выяўленне пачварных, нізкіх з’яў грамадскага быцця.

У гісторыі бел. маст. культуры катэгорыя Н. разам з камічным і агідным выявілася ў фальклоры, у чарадзейных казках. Фальклорны прыём травестацыі (зніжэнне афіц. высокага, перавод яго ў «матэрыяльна-цялесны план» па-майстэрску выявілі ананімныя паэмы «Энеіда навыварат» і «Тарас на Парнасе». В.​Дунін-Марцінкевіч, пісьменнікі рэв.-дэмакр. кірунку (Ф.​Багушэвіч, Я.​Купала, Я.​Колас і інш.) напоўнілі паняцце Н. глыбокім сац. гучаннем, выкарыстоўвалі яго для крытыкі негатыўных з’яў у жыцці грамадства.

У.​М.​Конан.

т. 11, с. 330

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ме́тад, ‑у, М ‑дзе, м.

1. Спосаб пазнання з’яў прыроды і грамадскага жыцця. Марксісцкі метад. Дыялектычны метад.

2. Прыём, сістэма прыёмаў у якой‑н. галіне дзейнасці. Пасеў рашылі правесці гнездавым метадам. Кулакоўскі. // Спосаб дзеяння, паводзін. Прыгледзеўшыся калісьці да Дразда, як той лёгка з дзяўчатамі жартуе, паспрабаваў гэтак зрабіць і Косця. На дзіва, ад яго слоў ніхто не смяяўся.. Ён паспрабаваў яшчэ раз — другі, кінуў гэты метад і адмежаваўся ад дзяўчат. Карпюк.

•••

Метад замяшчэння (спец.) — метад вымярэння шляхам замены пэўнай велічыні ўжо вядомай роўнавялікай велічынёй.

[Грэч. methodos.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

перастро́іцца, ‑строюся, ‑строішся, ‑строіцца; зак.

1. Змяніць свой строй, размясціцца ў страі іначай. Перастроіліся роты. □ Самалёты парамі пабеглі на старт і цесным строем ірванулі ў паветра .. Яшчэ на развароце заднія падцягнуліся, перастроіліся, і група лягла на курс. Алешка.

2. Пераключыцца на прыём іншых радыёхваль.

3. Змяніць намеры, планы, арганізацыю свайго жыцця, працы і пад. Як .. [Лясніцкі] хутка перастроіўся! Колькі прайшло таго часу, як ён з такім вось энтузіязмам сеяў і будаваў. А сёння — такі салдат. Нібы ўсё жыццё толькі і займаўся тым, што ваяваў. Шамякін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Трактава́ць 1 ’разглядаць, абгаворваць’, ’даваць тлумачэнне’, ’разумець, тлумачыць’ (ТСБМ), ’меркаваць, разважаць, ацэньваць’ (Цых.), ст.-бел. трактовати ’весці перагаворы’, ’тлумачыць, разважаць’ (1595 г.). Са ст.-польск. traktować ’трактаваць’, ’адносіцца да каго-небудзь, абыходзіцца з ім’ (Булыка, Лекс. запазыч., 188), якое з лац. tractāre ’весці перагаворы, абмяркоўваць, дамаўляцца’, ’трактаваць’, ’ведаць і ўмець’.

Трактаваць 2 ’частаваць’, ’абдорваць’ (ТСБМ, Нас., Шымк. Собр., Ласт., Гарэц., Шат., Байк. і Некр., Нар. Гом., Янк. БП), трахтава́ць ’тс’ (Бяльк., Федар. 5, Сцяшк. Сл.), ст.-бел. трактова́ти ’частаваць’ запазычана са ст.-польск. traktować ’тс’ (Булыка, Лекс. запазыч., 188), якое з лац. tractāre ’аказваць гасціннасць, частаваць’. Параўн. таксама ст.-бел. трактамент ’пачастунак’ (1711 г.), якое са ст.-польск. traktament ’пачастунак’, ’прыём’ < лац. tractamentum ’тс’ (Брукнер, 574; Голуб-Ліер, 486; Голуб-Копечны, 106, 388; ЕСУМ, 5, 617).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

gościna

gościn|a

ж.

1. прыём; гасціннасць;

podziękować komu za ~ę — падзякаваць каму за гасціннасць;

2. знаходжанне ў гасцях; візіт; госці;

jechać w ~ę — ехаць у госці

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

гу́мар, ‑у, м.

1. Здольнасць заўважыць і паказаць у камічнай, дабрадушна-смешнай форме чые‑н. слабасці, недахопы. Чалавек з гумарам. □ Брыгадзір расказвае пра хлопца з яўным замілаваннем, з гэткім харошым задушэўным гумарам. Дадзіёмаў.

2. Мастацкі прыём у творах літаратуры і мастацтва, заснаваны на паказе чаго‑н. у камічнай, дабрадушна-смешнай форме, а таксама літаратурны або мастацкі твор, заснаваны на гэтым прыёме. Аддзел сатыры і гумару ў газеце.

3. Настрой, гумор. Князь насупіўся, што кухар папсаваў яму добры гумар. Гарэцкі. Пан Крулеўскі не мог захаваць свайго добрага гумару. Колас.

[Англ. humour.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)