КУРАПА́ЦЕНКА (Фёдар Кузьміч) (2.3.1903, в. Малыя Бялевічы Быхаўскага р-на Магілёўскай вобл. — 16.5.1993),
бел. вучоны ў галіне землеўпарадкавання. Праф. (1961). Скончыў БСГА (1931), у 1939—91 працаваў у ёй. Навук. працы па землеўпарадкаванні, картаграфіі і геадэзіі.
Тв.:
Землеустроительное картографирование зон деятельности МТС и административных районов. Горки, 1957;
Проблемы современного землеустройства. Мн., 1977 (у сааўт.).
Крыж і камень на ўшанаванне памяці ахвяр рэпрэсій у Курапатах.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КУЦА́К (Аляксей Андрэевіч) (н. 12.2.1944, г. Барнаул Алтайскага краю, Расія),
бел. фізік. Д-рфіз.-матэм.н. (1987), праф. (1989). Скончыў БДУ (1966). З 1966 у Ін-це фізікі АН Беларусі, з 1978 у БПА. Навук. працы ў галіне прыкладных даследаванняў кальцавых і лінейных лазераў, іх выкарыстання ў навігацыі і вымяральнай тэхніцы. Распрацаваў тэорыю лазераў з выпадковымі параметрамі і набліжаную тэорыю лазераў са звязанымі рэзанатарамі.
аўстрыйскі вучоны, адзін з заснавальнікаў імунагематалогіі. Чл.Нац.АН ЗША. Скончыў Венскі ун-т (1891). З 1922 праф. паталогіі і бактэрыялогіі Ракфелераўскага ін-та ў Нью-Йорку. Навук. працы па імуналогіі і імунахіміі. Разам з Я.Янскім адкрыў групы крыві чалавека (1900), з Э.Поперам даказаў інфекц. прыроду поліяміэліту (1909), з А.Вінерам выявіў рэзус-фактар (1940). Нобелеўская прэмія 1930.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛА́ПА (Віталій Вітальевіч) (н. 21.6.1951, в. Сугакі Ваўкавыскага р-на Гродзенскай вобл.),
бел. вучоны ў галіне аграхіміі. Д-рс.-г.н. (1995), праф. (1997). Скончыў Гродзенскі с.-г.ін-т (1972). З 1977 у Бел.НДІ глебазнаўства і аграхіміі (з 1989 нам. дырэктара), адначасова з 1997 у БСГА. Навук. працы па рацыянальным выкарыстанні ўгнаенняў на дзярнова-падзолістых глебах.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛАЎРО́НКА (Яўген Міхайлавіч) (23.2. 1900, г. Чугуеў Харкаўскай вобл., Украіна — 1987),
расійскі геабатанік. Акад.АНСССР (1968, чл.-кар. 1946). З 1931 праф. Харкаўскага с.-г. ін-та, з 1934 у Бат. ін-це АНСССР. Навук. працы па тэорыі біягеацэналогіі, расліннасці стэпаў і пустынь Еўразіі і Паўн. Афрыкі, раянаванні і картаграфаванні расліннасці, ахове прыроды.
Тв.:
Степи СССР // Растительность СССР. М.; Л., 1940. Т. 2.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛЕ́ВІН (Аляксандр Майсеевіч) (16.3.1918, г. Днепрапятроўск, Украіна — 17.2.1998),
бел. вучоны ў галіне цеплагазазабеспячэння. Д-ртэхн.н. (1968), праф. (1971). Скончыў Харкаўскі механіка-машынабуд. ін-т (1941). З 1976 у Полацкім дзярж. ун-це. Навук. працы па нестацыянарным руху ў газаправодах, працэсах інжэкцыі, стабілізацыі полымя, эмісіі шкоднасцей пры спальванні газу, распрацоўцы спец. прылад, метадах разліку газавых сетак.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛЕ́ДЭРБЕРГ ((Lederberg) Джошуа) (н. 23.5.1925, г. Монтклэр, ЗША),
амерыканскі генетык і біяхімік. Чл.Нац.АН ЗША. Скончыў Калумбійскі (1944) і Іельскі (1947) ун-ты. У 1947—58 у Вісконсінскім ун-це, з 1959 праф. Станфардскага і адначасова з 1962 Каліфарнійскага (з 1978 рэктар) ун-таў. Навук. працы па генетыцы мікраарганізмаў. Адкрыў механізм генет. рэкамбінацыі ў бактэрый. Нобелеўская прэмія 1958 (разам з Дж.Бідлам і Э.Тэйтэмам).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛЕН ((Lehn) Жан Мары П’ер) (н. 30.9. 1939, г. Расэм, Францыя),
французскі хімік-арганік. Чл. Парыжскай АН (1985). Скончыў Страсбурскі ун-т (1960), дзе працаваў у 1963—79 (з 1970 праф.). З 1979 у Калеж дэ Франс. Навук. працы па хіміі макрагетэрацыклічных злучэнняў (краўн-эфіраў). Распрацаваў агульныя метады сінтэзу полімакрацыклічных краўн-сістэм, у т. л. металаарган. характару. Нобелеўская прэмія 1987 (разам з Д.Дж.Крэмам, Ч.Педэрсенам).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛІ́НДЭ ((Linde) Карл Паўль Готфрыд фон) (11.6.1842, г. Турнаў, Германія — 16.11.1934),
нямецкі фізік і інжынер, адзін з заснавальнікаў вытв-сці халадзільнай тэхнікі. Вучыўся ў Гётынгенскім ун-це. У 1868—78 і 1892—1910 праф. Вышэйшага тэхн. вучылішча ў Мюнхене. На падставе выкарыстання Джоўля—Томсана эфекту сканструяваў і пабудаваў першую прамысл. ўстаноўку для атрымання вадкага паветра (1895) і рэктыфікацыйны апарат для раздзялення паветра на кампаненты (1902).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛІНКЕ́ВІЧ (Вера Раманаўна) (н. 6.12. 1924, в. Юркевічы Мазырскага р-на Гомельскай вобл.),
бел. вучоны ў галіне акушэрства і гінекалогіі. Д-рмед.н. (1970), праф. (1971). Скончыла Мінскі мед.ін-т (1948). З 1963 у Ін-це ўдасканалення ўрачоў (у 1970—90 заг. кафедры). Навук. працы па эмбрыялогіі і інервацыі жаночых палавых органаў.
Тв.:
Развитие нервных связей тазовых органов женщины // Акушерство и гинекология. 1969. №5.