По́пуска ’вяроўка (у рыбалоўнай сетцы)’ (хойн., Мат. Гом.), попусок ’вяроўка ў невадзе’, ’вяроўка, за якую трымаюць і цягнуць сетку ў вадзе’ (ТС; жытк., Нар. словатв.), параўн. польск. papusi, papusta ’шнур у сетцы, што выкарыстоўваецца ў час лоўлі рыбы’. Імаверна, ад папусціць ’паслабіць’ ці ’дазволіць’, параўн. укр. попускати ’паслабіць’ і ’дазваляць’, рус. попускать ’дазваляць’, славац. popustiť ’паслабіць’ і пад.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Разду́рбаць ’паволі разбудзіць моцна спячага’ (ашм., Стан.), разду́рдаць ’разбудзіць тармосячы’ (смарг., Сл. ПЗБ), ’разбудзіць не ў час’ (Сцяшк. Сл.), розду́рбаць ’раскатурхаць’ (ТС), разду́рдацца, разду́рбацца ’ачуняць, прачнуцца’ (ашм., смарг., Сл. ПЗБ). Балтызм, параўн. літ. dùrdyti ’калоць’, ’тыкаць’, durdeti ’грымець, грукатаць, трашчаць’. Сюды ж, відаць, і дэфармаванае пад уплывам іншых слоў раздуры́ць ’раскатурхаць’, раздура́ць ’раскатурхваць’, раздура́цца ’прачнуцца’ (Юрч.). Параўн. разгурзацца (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
ВАЎКАВЫ́СКАЕ КНЯ́СТВА,
удзельнае княства ў 13 ст. ў бас. р. Рось (левы прыток Нёмана). Цэнтр — г. Ваўкавыск. Паводле пісьмовых крыніц, вядомы адзіны князь Глеб. Іпацьеўскі летапіс пад 1256 паведамляе, што ў паходах галіцка-валынскіх і мазавецкіх князёў на яцвягаў удзельнічалі князі новагародскі Раман, свіслацкі Ізяслаў і ваўкавыскі Глеб як васальна залежны ад галіцка-валынскага князя. У час паходу татарскага ваяводы Бурундая на Літву ў 1258 галіцкі кн. Даніла Раманавіч захапіў Ваўкавыск, узяў у палон кн. Глеба. У 1260—80-я г. княства падуладнае князям ВКЛ Войшалку, Шварну, Трайдзеню. У 1289 князі ВКЛ Будзікід і Будзівід перадалі Ваўкавыскае княства валынскаму кн. Мсціславу Данілавічу, «абы с ними мир держал». Верагодна, Ваўкавыскае княства існавала працяглы час у складзе ВКЛ у канцы 13 — пач. 14 ст.
Я.Г.Звяруга.
т. 4, с. 40
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЧАРТАРЫ́ЙСКІ Канстанцін Адам (Аляксандр Казімір; 28.10.1773, Варшава — 20.3.1860),
польскі і рас. вайск. і дзярж. дзеяч. З роду Чартарыйскіх. У 1795 разам з братам А.Е.Чартарыйскім адпраўлены ў Пецярбург і залічаны афіцэрам у лейб-гвардыі Ізмайлаўскі полк, потым — камер-юнкерам. З 1796 ад’ютант вял. князя Канстанціна Паўлавіча ў чыне ген.-маёра. У 1798 атрымаў дазвол вярнуцца на радзіму і пасяліўся ў маёнтку Пулавы. У час аўстра-франц. вайны 1809 змагаўся на баку Напалеона I як генерал Варшаўскага княства; у вайну 1812 вызначыўся ў Смаленскай бітве, цяжка кантужаны пад Барадзіном. Пасля ўтварэння Каралеўства Польскага з 1815 каралеўскі ген.-ад’ютант пры імператару Аляксандру I. З 1828 у Вене. У час паўстання 1830—31 выконваў дыпламат. місію ад А.Е.Чартарыйскага да К.Метэрніха. Меў маёнткі на Беларусі (Воўчынскі і Рэчыцкі ключы).
А.У.Ерашэвіч.
т. 17, с. 247
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЯЎСЕ́ЕЎ Рыгор (Ягор Мінавіч; н. 10.9.1942, в. Барок Бялыніцкага р-на Магілёўскай вобл.),
бел. паэт. Скончыў Магілёўскі пед. ін-т (1969), Мінскую вышэйшую партшколу (1973). У 1964—71 працаваў у бялыніцкай раённай газеце, з 1973 у час. «Полымя», Дзяржкамвыдзе Беларусі, у 1977—95 у выд-ве «Мастацкая літаратура», у 1996—2003 у час. «Вожык». Друкуецца з 1960. Піша сатыр. і гумарыст. вершы, байкі, вершаваныя фельетоны. Аўтар зб-каў «Верабей пад воблакам» (1976), «Вялікая лыжка» (1977), «Мох на бярвенні» (1979), «Шаравая бліскавіца» (1986), «Цырк на дроце» (1992) і інш. Выдаў дыялектны слоўнік з гаворак жыхароў Бялыніцкага р-на «Маці казала так...» (1978). Піша для дзяцей: кн. «Нашы хлопцы-рыбакі» (1976), «Дзядзькавы памочнікі» (1981), «Кіт Мікіта» (1998). Перакладае на бел. мову з рус., укр. і інш. моў.
т. 18, кн. 1, с. 318
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
по́лдень м. паўдня́, -ня́ ср., по́ўдзень, -дня́ м.;
и́стинный по́лдень астр. сапра́ўдны по́ўдзень;
сре́дний по́лдень астр. сярэ́дні по́ўдзень;
в по́лдень апаўдні́, апо́ўдні;
к полу́дню пад паўдня́;
о́коло полу́дня каля паўдня́, блі́зка паўдня́;
по́сле полу́дня пасля́ паўдня́, папаўдні́;
вре́мя до полу́дня час да паўдня́, пе́рад паўднём;
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
асвятля́льнік, ‑а, м.
1. Асоба, на абавязку якой ляжыць асвятленне сцэны, стварэнне светлавых эфектаў і пад. У час дзеяння на сцэне асвятляльнікі на дзіва лёгка і хутка арыентуюцца сярод мноства ўсялякіх пражэктараў, люстраў, кандэлябраў. «Маладосць».
2. Тое, што і свяцільня.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пагрузі́ць, ‑гружу, ‑грузіш, ‑грузіць; зак., каго-што.
1. Змясціць на які‑н. транспарт груз, людзей і пад. Пагрузіць у машыны людзей. Пагрузіць дровы. □ Мінута — батальён на нагах.. Пагрузілі на лодкі ўсе кулямёты. Колас.
2. і без дап. Грузіць некаторы час.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ВАДКО́ЎСКІЯ,
дзекабрысты, браты. З дваран Віцебскай губ.
Іван Фёдаравіч (1790—?), палкоўнік, камандзір батальёна ў Сямёнаўскім палку. За спачуванне салдатам у час выступлення ў палку (1820) прыгавораны да пакарання смерцю, якое заменена турмой. Да 1826 у віцебскай турме. У 1829 высланы ў дзеючую армію на Каўказ.
Фёдар Фёдаравіч (1800—20.1.1844), прапаршчык Нежынскага палка. Чл. Паўд. т-ва з 1823. Стаяў за рэсп. лад у Расіі, за знішчэнне царскай сям’і. 21.12.1825 арыштаваны і засуджаны да пакарання смерцю, якое заменена пажыццёвай катаргай. З 1839 на пасяленні ў Іркуцкай губ. Аўтар рэв. вершаў.
Аляксандр Фёдаравіч (каля 1801 — пасля 1837), падпрапаршчык Сямёнаўскага палка. За спачуванне салдатам у час выступленняў у палку (1820) пераведзены ў Крамянчугскі, потым у 17-ы Егерскі полк. Чл. Паўд. т-ва з 1823. У час паўстання Чарнігаўскага палка (10—15.1.1826) планаваў падняць свой полк у яго падтрымку, але 12.1.1826 арыштаваны і зняволены ў Петрапаўлаўскую крэпасць. У ліп. 1926 высланы ў дзеючую армію на Каўказ. З 1830 пад тайным наглядам паліцыі ў Тамбоўскай губ.
М.Ф.Мельнікаў.
т. 3, с. 439
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЖАЛКЕ́ЎСКІ, Жулкеўскі (Žółkiewski) Станіслаў (1547, Турынец каля г. Львоў, Украіна — 7.10.1620), ваенны і дзярж. дзеяч Рэчы Паспалітай. Гетман польны каронны (1588), кашталян львоўскі (1590), ваявода кіеўскі (1608), гетман вял. каронны (1613), канцлер вял. каронны (1617). Удзельнічаў у ваен. дзеяннях пад Гданьскам у 1577 і ў паходах Стафана Баторыя ў Лівонскую вайну 1558—83, у т. л. ва ўзяцці Полацка (1579), аблозе Пскова (1581). У час бескаралеўя (1587) падтрымаў кандыдатуру Жыгімонта III Вазы. Задушыў паўстанне С.Налівайкі (1596). Быў праціўнікам прагабсбургскай і антырас. палітыкі Жыгімонта III, але ў час ўзбр. выступлення шляхты на чале з М.Зэбжыдоўскім выступіў на баку караля і ліквідаваў мяцеж (1607). У час вайны Рэчы Паспалітай з Расіяй 1609—18 разбіў у 1610 каля в. Клушына рус. войскі, заняў Маскву і дамогся абрання на рас. трон каралевіча Уладзіслава. У 1620 узначальваў ваен. сілы Рэчы Паспалітай у вайне з Турцыяй. Загінуў у баі.
Тв.:
Historia wojny moskiewskiej aż do opanowania Smoleńska... 9 wyd. Warszawa, 1966.
Літ.:
Prochaska A. Hetman Stanisław Żółkiewski. Warszawa, 1927.
Н.К.Мазоўка.
т. 6, с. 418
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)