змярцве́ць сов.

1. (стать безжизненным, онеметь) омертве́ть;

ру́кі ~ве́лі ад хо́ладу — ру́ки омертве́ли от хо́лода;

2. оцепене́ть, омертве́ть;

з. ад жа́ху — помертве́ть от у́жаса

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

адмахну́цца сов., прям., перен. отмахну́ться;

адмахну́цца ад му́хі — отмахну́ться от му́хи;

адмахну́цца ад ця́жкага пыта́ння — отмахну́ться от тру́дного вопро́са;

◊ ма́халам не адмахну́цца — отбо́ю нет

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

цура́цца (каго, чаго) несов.

1. чужда́ться, избега́ть, сторони́ться, чура́ться;

ц. блі́зкіх — чужда́ться (избега́ть) бли́зких;

2. отрека́ться (от кого, чего);

ц. бацько́ў — отрека́ться от роди́телей

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

А́джа, ад‑жа (Гарэц., Бяльк.), укр. адже. Украінскае слова мае дзве этымалагічныя версіі: адже да а‑от‑же (УД Зб. 11, 222) і да а‑д‑же (‑д‑ скарочаная форма диви), параўн. зах.-укр. аже (< а‑же) (Рудніцкі, 1, 42). Версія Рудніцкага вельмі няпэўная. Супадзенне беларускай і ўкраінскай форм вытлумачыць цяжка (Краўчук, вусн. паведамл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

недалу́га, ‑і, ДМ ‑у, Т ‑ам, м.; ДМ ‑лузе, Т ‑ай (‑аю), ж.

Разм.

1. Слабы, хваравіты чалавек; інвалід. [Лятун:] — Стары я, браткі, недалугай раблюся. Што год, то горш. Лынькоў.

2. Няспрытны, няўмелы чалавек; недарэка, няўклюда. — Чаго поркаешся? От, недалуга, — гукнула Марфа знізу. — Хутчэй. Савіцкі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пу́чыцца, ‑чыцца; незак.

Уздувацца, узнімацца ўгору. Узімку мы хадзілі напрасцяк, цераз рэчку. І от, напрадвесні ўжо, вада паднялася, толькі на сярэдзіне пучыўся лёд. Скрыган. Маці па звычцы садзілася на воз з левага боку — і ўсю дарогу побач з ёй некранутым горбам пучылася на сене посцілка. Ракітны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

БЕРТАЛЕ́ (Berthollet) Клод Луі (9.12.1748, Талуар, гіст. вобл. Савоя, Францыя — 6.11.1822),

французскі хімік, заснавальнік вучэння аб хім. раўнавазе. Чл. Парыжскай АН (1780). Скончыў Турынскі ун-т (1768). У 1770—83 урач і аптэкар. З 1794 праф. Вышэйшай нармальнай і Політэхн. школ у Парыжы. Навук. кансультант Напалеона Банапарта ў Егіпецкай экспедыцыі 1798—99. Асн. навук. даследаванні па неарган. хіміі, хіміі раствораў і сплаваў. Устанавіў састаў аміяку, балотнага газу, сінільнай кіслаты, серавадароду. Распрацаваў спосаб бялення палатна хлорам. Адкрыў солі хларнавацістай і хларнаватай (берталетава соль) кіслот, нітрыд серабра (грымучае серабро), залежнасць напрамку рэакцыі і саставу злучэнняў ад масы рэагентаў і ўмоў рэакцый. Разам з А.​Л.​Лавуазье распрацаваў хім. наменклатуру і класіфікацыю целаў, заснаваў час. «Annales de chimie» («Аналы хіміі»).

Літ.:

Фигуровский Н.А. Очерк общей истории химии: От древнейших времен до начала XIX ст. М., 1969.

К.Л.Бертале.

т. 3, с. 122

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

І́ГАР (?—945),

вялікі князь кіеўскі ў 912—945. Паводле «Аповесці мінулых гадоў», сын Рурыка (гл. Рурык—Сінявус—Трувор). У 913 прымусіў драўлян і улічаў плаціць даніну Кіеву. У 915 заключыў мір з печанегамі, у 920 ваяваў з імі. У 941 здзейсніў з войскам марскі паход супраць візант. правінцый у М. Азіі, але пацярпеў паражэнне ад візант. палкаводца Феафана. У 944 з дапамогай варагаў і печанегаў ажыццявіў на лодках і конным строем вял. паход да нізоўяў Дуная, чым прымусіў візант. ўрад прапанаваць яму даніну ў абмен на мір. Паводле рус.-візант. дагавора 944 гарантавалася бяспека рус. паслам, купцам і воінам, якія прыбывалі ў Візантыю. У 945 1. пры спробе (насуперак звычаю) узяць другі раз за год даніну з драўлян забіты імі.

Літ.:

Сахаров А.Н. «Мы от рода русского...»: Рождение рус. дипломатии. Л., 1986.

т. 7, с. 161

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

КАЛІ́НІН Анатоль Веньямінавіч (н. 22.8.1916, г. Каменск-Шахцінскі Растоўскай вобл., Расія),

расійскі пісьменнік. У 1941 апублікаваў аповесць «Курганы», на аснове якой і аповесцей «На поўдні» (1944) і «Таварышы» (1945) створаны раман «Чырвоны сцяг» (1951). У раманах «Суровае поле» (1958), «Забароненая зона» (1962), «Грукаціце, званы!» (1966—67), «Цыган» (кн. 1—2, 1960—83; паводле аднайм. аповесці маст. фільм 1967), аповесцях «Рэха вайны» (1963), «Вяртання няма» (1971) тэмы барацьбы з ням.-фаш. захопнікамі, пасляваен. жыцця вёскі, важныя пытанні сучаснасці. Аўтар паэт. зб. «Па крузе сумлення і абавязку» (1983), кніг пра М.​Шолахава, зб-каў нарысаў, літ.крытычных артыкулаў. Дзярж. прэмія СССР 1973.

Тв.:

Собр. соч. Т. 1—4. М., 1982—83.

Літ.:

Карпова В. Анатолий Калинин. 2 изд. М., 1976;

Шишкина Н.А. От имени сердца: Размышления над страницами книг А.​В.​Калинина. Ростов н/Д, 1981.

т. 7, с. 466

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

КА́ЦАР Міхаіл Сяргеевіч (7.11.1906, в. Клімавічы Сенненскага р-на Віцебскай вобл. — 30.3.1995),

бел. гісторык мастацтва, педагог. Д-р мастацтвазнаўства (1952), праф. (1956). Скончыў Маскоўскі ін-т гісторыі, філасофіі і л-ры (1939). З 1946 y АН Беларусі: ін-тах мовы, л-ры і мастацтвазнаўства; л-ры і мастацтва; мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору. Адначасова ў 1953—56 выкладаў у Бел. тэатр. ін-це. Аўтар кніг па гісторыі бел. стараж. і сучаснага выяўл., дэкар.-прыкладнога мастацтва і архітэктуры, артыкулаў для «Гісторыі мастацтва народаў СССР» (т. 3—4, 1974—76; т. 7—8, 1972—77).

Тв.:

Белорусская советская скульптура. Мн., 1954;

Белорусская архитектура: Ист. очерк. Мн., 1956;

Скульптура Савецкай Беларусі. Мн., 1957;

Изобразительное искусство Белоруссии дооктябрьского периода Мн., 1969;

Народно-прикладное искусство Белоруссии (от первобытного общества до 1917 г.). Мн., 1972;

Беларускі арнамент: Ткацтва, вышыўка. Мн., 1996.

т. 8, с. 191

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)