Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
míndest
1.a мініма́льны
2.adv мініма́льна;
nicht im ~en ніко́лькі;
zum ~en па ме́ншай ме́ры
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
экстрасэ́нс
(ад лац. extra = звыш меры, самы лепшы + sensus = пачуцце, адчуванне)
чалавек, які валодае асобымі біяэнергетычнымі магчымасцямі і звышпачуццёвымі здольнасцямі, якія найчасцей выкарыстоўваюцца для дыягностыкі і лячэння хвароб (параўн.хілер).
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
дастатко́ва, прысл.
1. У патрэбнай меры, досыць. Дастаткова вялікі аб’ём ведаў.
2.узнач.вык. Даволі, хопіць. Вады ў нас дастаткова.// У спалучэнні з інф. дзеясловаў «сказаць», «напомніць» і пад. абазначае: варта толькі. Ганне здавалася, што дастаткова зайсці ў лес, каб без асаблівай цяжкасці знайсці партызан.Шамякін.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
квадра́тны, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае форму квадрата. Квадраты стол. Квадратны лісток паперы. □ Дол .. быў укладзены квадратнымі жалезнымі плітамі, і навокал было больш парадку, чым звычайна.Карпаў.
2. Які мае адносіны да квадрата (у 2 знач.). Квадратны корань.
•••
Квадратныя дужкігл. дужка.
Квадратныя мерыгл. мера.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
стро́йнасць, ‑і, ж.
Уласцівасць стройнага. І ў той меры, у якой вызвалялася .. [Люба] з-пад сваёй агіднай адзежы, выступала стройнасць яе цела ў вялікай гармоніі з яе тварам.Чорны.Уся работа ў маёнтку страціла сваю стройнасць і парадак. Ні пан, ні эканом не цікавіліся, як працуюць парабкі.Чарнышэвіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
фрагмента́рны, ‑ая, ‑ае.
1. Які складаецца з фрагментаў, з’яўляецца фрагментам чаго‑н. Цікавы ўчастак гістарычнага гарадскога асяроддзя — фрагментарная забудова вул. Замкавай.«Помнікі».[Гістарычная праўда] ў значнай меры абумоўлівае ўнутранае адзінства, на першы погляд, разнапланавага і нават, здавалася б, фрагментарнага твора.Бугаёў.
прававы акт, уведзены рас. ўладамі пасля задушэння паўстання 1830—31 у Каралеўстве Польскім замест скасаванай канстытуцыі 1815. Выдадзены 26.2.1832 у Пецярбургу царом Мікалаем I. Паводле статута тэр. Каралеўства ўключалася ў склад Рас. імперыі, скасоўваліся асобны акт каранацыі цара ў Варшаве, сейм і частка ўрадавых камісій, польск. армія, але захоўваліся аўтаномныя польскія ўстановы (намесніцтва, адм. і дзярж. саветы і інш.), польск. мова ва ўстановах і ў школах і інш. Дэклараваныя статутам элементы польск. аўтаноміі па меры ўвядзення ў Каралеўстве адм. нормаў Рас. імерыі былі ліквідаваны (напр., Дзярж. савет у 1841).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АСВЯЦІ́МСКІ (Марк Аляксандравіч) (24.4.1886, г. Слуцк — 10.11.1938),
бел.паліт. дзеяч. Да 1918 у Рас. партыі эсэраў. У 1919—20 чл.ЦКБел. партыі сацыялістаў-рэвалюцыянераў (БПС-Р), у 1919—24 старшыня яе Слуцкага к-та, чл.культ.-асв.т-ва «Папараць-кветка» ў Слуцку. У 1920 чл.Бел. рады Случчыны, узначальваў вярбовачны пункт Бел.Вайск. камісіі ў Слуцку. У 1919 і 1921 быў арыштаваны ВЧК. У 1924 адышоў ад паліт. дзейнасці. У 1930-я г. працаваў эканамістам Гомельскага тлушчакамбіната. 11.2.1938 арыштаваны, 1.11.1938 прыгавораны да вышэйшай меры пакарання. Рэабілітаваны 13.7.1960.