завада́тар, ‑а, м.
Разм. Той, хто пачынае, арганізоўвае што‑н.; верхавод, зачыншчык. Была .. [Майка] ў школе верхаводам, завадатарам усякіх гульняў. Лынькоў. Заўсёды і ўсюды знойдзецца свой завадатар, нехта такі, хто становіцца над астатнімі. Васілёнак.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
вы́слізганы, ‑ая, ‑ае.
1. Дзеепрым. зал. пр. ад выслізгаць.
2. у знач. прым. Гладкі, выгладжаны да бляску. Востра паблісквала выслізганая падкова. Лынькоў. Калі пачало развідняцца, выслізганыя гусеніцы, ляскочучы, лічылі апошнія кіламетры магістраль. Мележ.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
абі́ўка, ‑і, ДМ ‑ўцы, ж.
1. Дзеянне паводле знач. дзеясл. абіваць — абабіць.
2. Матэрыял, якім абіваюць або абабіта што‑н. Плюшавая абіўка мэблі. □ Праз шалёвачную абіўку столі церушыліся тонкія струменьчыкі пяску. Лынькоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
аглуша́льны, ‑ая, ‑ае.
Здольны аглушыць, вельмі моцны, гучны. Пярэдні паравоз узняўся і павіс у вогненным смерчы — шалёна круціліся на месцы калёсы. Усё гэта цягнулася долю секунды і — рассыпалася, распалася ў аглушальным грукаце. Лынькоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
аграма́дзіна, ‑ы, ж.
Прадмет вельмі вялікіх памераў. Цагляная аграмадзіна ў чатыры паверхі высілася насупраць гарадскога парка. Бядуля. Скалануўшыся ўсёй сваёй аграмадзінай, параход з палёгкай выныраў, задзіраючы мокры нос аж пад самыя хмары. Лынькоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
падво́дчык, ‑а, м.
Возчык на падводзе. Каля воза стаяў высокі, худы падводчык. Гурскі. Выходзілі з лесу ўзброеныя хлопцы, спынялі абоз, згружалі ўсё, што было на вазах. Павязаўшы падводчыкаў, ускідвалі іх на калёсы. Лынькоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
маку́шка, ‑і, ДМ ‑шцы; Р мн. ‑шак; ж.
1. Вяршыня чаго‑н.; верхавіна. Замерлі дрэў макушкі, Не зварухнецца ліст. Глебка.
2. Верхняя частка галавы, макаўка. Шапка-кубанка сядзела на самай макушцы. Лынькоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
назо́йлівы, ‑ая, ‑ае.
Такі, які назаляе, дакучае. [Рыгор] вёртка абмінаў сустрэчных і моўчкі ўвільваў ад назойлівых насільшчыкаў. Гартны. Ад.. [Лупянка] адмахваліся, як ад назойлівай мухі. Лынькоў. / у перан. ужыв. Упарты і назойлівы падаў дождж. Мікуліч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
імжа́ка, ‑і, ДМ ‑жацы, ж.
Абл. Імгла, імжа. Ды і само неба, наскрозь прамоклае, то выбухала бурным дажджом, то прасейвала, як праз сіта, золкую імжаку. Лынькоў. Восеньскі дзень слязіўся агіднай імжакай. Сабаленка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
заспа́цца, ‑сплюся, ‑спішся, ‑спіцца; зак.
Разм. Праспаць залішне доўга. Роза заспалася і прачнулася тады, калі на дварэ ўжо было зусім светла. Лынькоў. — Юра, Юрачка, уставай! Што ж гэта сёння ты так заспаўся? Брыль.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)