нелады́, -о́ў (разм.).

1. Кепскія ўзаемаадносіны, непаразуменні паміж кім-н.; сваркі.

Н. між братамі.

2. Няўдачы; непаладкі.

Н. на прадпрыемстве.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

пагна́цца, -ганю́ся, -го́нішся, -го́ніцца; -гані́ся; зак., за кім-чым.

Кінуцца наўздагон, каб дагнаць.

П. за злодзеем.

П. за славай (асудж.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

паручы́цельства, -а, н. (афіц.).

Адказнасць, якая бярэцца кім-н. на сябе ў забеспячэнне абавязацельстваў другой асобы.

|| прым. паручы́цельскі, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

перахвалява́ць, -лю́ю, -лю́еш, -лю́е; -лю́й; зак., каго (што).

Выклікаць моцнае хваляванне ў кім-н. ці ўсхваляваць многіх.

П. усю сям’ю.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

разлу́ка, -і, ДМ -лу́цы, ж.

1. гл. разлучыцца.

2. Растанне з кім-н. родным, блізкім.

Р. з родным домам.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

расчарава́цца, -ру́юся, -ру́ешся, -ру́ецца; -ру́йся; зак., у кім-чым.

Зведаць расчараванне.

Р. ў выніках працы.

|| незак. расчаро́ўвацца, -аюся, -аешся, -аецца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

сябро́ўства, -а, н.

Адносіны паміж кім-н., якія грунтуюцца на духоўнай блізкасці, агульнасці інтарэсаў, узаемнай прыхільнасці і пад.

Вернае с.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

фамілья́рнічаць, -аю, -аеш, -ае; незак., з кім і без дап. (разм.).

Паводзіць сябе развязна, бесцырымонна.

Не надта з ім фамільярнічай.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

франдзёрства, -а, н. (кніжн.).

Незадаволенасць кім-, чым-н., якая выяўляецца ў імкненні супярэчыць каму-, чаму-н., крытыкаваць каго-, што-н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

саліда́рны

(фр. solidaire)

1) які выяўляе згоду з кім-н., чым-н., агульнасць інтарэсаў, адзінства поглядаў;

2) юр. які нясе сумесную з кім-н. адказнасць.

Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)