расліны і мікраарганізмы, здольныя развівацца ў асяроддзі з нізкай канцэнтрацыяй пажыўных рэчываў. Да алігатрофных раслін Беларусі, якія растуць на глебах, бедных элементамі мінер. харчавання, належаць сфагнавыя імхі, верас звычайны, сівец стаячы, цмен пясчаны, агаткі двухдомныя, падвей похвенны, багун балотны, журавіны і інш. расліны вярховых балотаў, сухадолаў і пяскоў. Алігатрофныя мікраарганізмы жывяцца простымі арган. злучэннямі — арган. к-тамі, спіртамі. Многія з іх маюць прыстасаванні для павелічэння паверхні клеткі (спіральная будова клетак у спірылы, прастэкі ў прастэкабактэрый).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДРУ́ЙСКІ ПАРК,
помнік сядзібна-паркавага мастацтва. Закладзены ў пач. 19 ст. ў г.п. Друя Браслаўскага р-на Віцебскай вобл. Парк рэгулярнага тыпу. Пл. каля 4 га. Цэнтр кампазіцыі — мураваны 1-павярховы палац на левым беразе Зах. Дзвіны (будынак неаднаразова перабудоўваўся і страціў пачатковы выгляд). Парк выцягнуты з У на З, у паўд.ч. зберагліся алеі, у заходняй — старыя ліпы. Растуць мясц. пароды дрэў, у т. л. конскі каштан звычайны, вяз шурпаты ніцы і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАНАПЛЯ́НКА (Acanthis cannabina),
птушка сям. ўюрковых атр. вераб’інападобных. Пашырана ў Еўразіі, паўн.-зах. Афрыцы. На Беларусі звычайны пералётны від, на Пд і ў цэнтр.ч. часам зімуе. Жыве ў садах, на ўзлесках, лугах. У перыяд гнездавання трымаюцца парамі, у інш.час. чародамі.
Даўж. да 140 мм, маса да 22 г. У самцоў лоб і грудка чырв., спіна карычневая, брушка белае; самкі і маладыя К. шаравата-бурыя. Нясуць 3—7 яец. Кормяцца насеннем травяністых раслін.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАРКГРА́Ф (ням. Markgraf літар. граф маркі),
1) кіраўнік пагран. акругі (маркі) у сярэдневяковых Франкскай дзяржаве (пасада ўведзена Карлам Вялікім) і «Свяшчэннай Рымскай імперыі». М. меў больш паўнамоцтваў (у т. л. пастаянную ваен. ўладу), чым звычайныграф; у буйнейшых марках (маркграфствах) па сваім становішчы ён набліжаўся да герцага. З 12 ст. М. Брандэнбурга, Мейсена, Лужыцы, Маравіі сталі імперскімі князямі (М. Брандэнбурга і Мейсена пазней сталі і курфюрстамі).
2) Адзін з вышэйшых дваранскіх тытулаў у Францыі, Іспаніі, Італіі (гл.Маркіз).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НЕСАПРАЎДНАДАЖДЖАВІКО́ВЫЯ (Sclerodermatales),
парадак грыбоў гастэраміцэтаў. 16 родаў, каля 190 відаў. Пашыраны ўсюды. На Беларусі 2 віды з роду несапраўдны дажджавік (Scleroderma); звычайны (S. aurantium) і бародаўчаты (S. verrucosum). Трапляюцца ў лясах, на ўзлесках, глебе, гнілой драўніне.
Пладовыя целы наземныя, паўпадземныя, шара- або клубнепадобныя, сядзячыя, радзей з несапраўднай ножкай. Абалонка 1—4-слойная, звонку гладкая або бародаўчатая, з лускавінкамі, шыпамі. Мякаць белая, мясістая, шчыльная, з узростам парашкападобная, цёмная. Споры круглаватыя, гладкія або бародаўчатыя, бясколерныя ці афарбаваныя. Неядомыя.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СВЕТЛЯКІ́ (Lampyris),
род жукоў сям. Lampyridae, які раней адносілі да мяккацелак. Начныя насякомыя, свецяцца ў цемры. Органы свячэння размешчаны на канцы брушка. Жывуць пераважна ў лясах. На Беларусі трапляецца С. звычайны, ці вялікі, нар. назва іванаў чарвяк.
Даўж. 10—20 мм. Самцы крылатыя, надкрылы буравата-шэрыя, пярэдняспінка жоўта-бурая, добра лятаюць, свецяцца слаба. Самкі бяскрылыя (нагадваюць лічынак), верх цела цёмна-буры, па краях больш светлы. Выпраменьваюць яркае святло, якое прываблівае самцоў, Драпежнікі, кормяцца насякомымі. Развіваюцца ў лясным подсціле.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СОНЦАЦВЕ́Т (Helianthemum),
род кветкавых раслін сям. ладаннікавых. Больш за 100 відаў. Пашыраны ў Еўропе, Міжземнамор’і, Зах. і Сярэдняй Азіі, Афрыцы. Растуць на сухіх камяністых схілах, у стэпах, паўпустынях. На Беларусі 2 віды — С. манеталісты (H. nummularium), і звычайны (H. chamaecistus). Трапляюцца ў сухіх хваёвых лясах, на ўзлесках.
Аднагадовыя травы, кусцікі, паўкусцікі. Лісце супраціўнае, з прылісткамі. Кветкі заўсёды павернуты да сонца (адсюль назва), пераважна жоўтыя, у гронкападобных суквеццях. Плод — каробачка. Дэкар. расліны.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЦЯ́ЖКІ БЕТО́Н, цэментны бетон,
найбольш пашыраны бетон, у якім запаўняльнікі — шчыльныя горныя пароды і пяскі. У якасці вяжучага рэчыва выкарыстоўваюць партландцэмент, гліназёмісты цэмент і інш.Звычайны Ц.б. (шчыльнасць да 2500 кг/м³) выкарыстоўваюць пры ўзвядзенні нясучых канструкцый і фундаментаўпрамысл. і грамадз. будынкаў, плацін і інш. Асабліва цяжкі (больш за 2500 км/м³) з цяжкімі прыроднымі і штучнымі запаўняльнікамі (жал. руда, чыгунны скрап) — для біял. аховы ад радыеактыўных выпрамяненняў пры будаванні ядз. установак, АЭС.