сербскі паэт. Атрымаў юрыд. (ун-ты Пешта, Прагі і Вены) і мед. (скончыў мед.ф-т у Пешце, 1870) адукацыю. Аўтар лірыка-рамант. зб-каў «Ружы» (1864), «Усе ранейшыя песні З.Ё.Ё.» (1871), «Спеўнік» (1879), «Ружы завялыя» (1882), «Спеўнік I» і «Спеўнік II» (1895, 1896), «Сны» (1895, 1900). Пісаў сатыр. творы на грамадска-паліт. тэмы (вершы «Ода кію», «Новыя выбары ў Сербіі», камедыя «Сазан», 1864). Выдаваў газеты і часопісы «Јавор» («Явар»), «Змај» («Змей»), «Жижа» («Святлец») і інш. Пачынальнік сербскай дзіцячай л-ры (кн. «Дзядзька Ёва сербскай моладзі», 1906); заснавальнік і выдавец дзіцячага час. «Невен» («Наготкі»).
Тв.:
Рус.пер. — Стихотворения. М., 1958;
У кн.: Поэзия Югославии в переводах русских поэтов. М., 1976.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«КИ́ЕВСКАЯ СТАРИНА́»,
гісторыка-этнаграфічны часопіс. Выдаваўся ў 1882—1906 у Кіеве штомесячна на рус. мове. Заснавальнік і першы рэдактар укр. гісторык Ф.Г.Лебядзінцаў. Друкаваў матэрыялы па гісторыі, этнаграфіі, л-ры, фальклоры Украіны і інш.слав. народаў, асвятляў некат. пытанні грамадска-паліт. жыцця. У ім упершыню апублікаваны «Дзённік» Ф.Еўлашоўскага (1886), аўтабіяграфія вандроўнага святара 18 ст. І.М.Турчыноўскага «Жыццё і пакуты» (агульны помнік бел. і ўкр. л-ры), арт. М.Ф.Сумцова «Прадмова Івана Мялешкі як літаратурны помнік» (1894). Змяшчаў рэцэнзіі на працы бел. вучоных А.Я.Багдановіча, М.В.Доўнар-Запольскага, Я.Ф.Карскага, А.Кіркора, Е.Р.Раманава, П.В.Шэйна і інш., а таксама агляды л-ры па нар. творчасці, этнаграфіі, гісторыі славян. У 1907 выходзіў на ўкр. мове пад назвай «Украіна».
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КРЫШКО́ЎСКІ Лаўрэнцій, дзеяч рэфармацыйнага руху, гуманіст і пісьменнік 16 ст. У 1550-я г. прыхільнік вучэння Чэшскіх братоў. У 1558 у друкарні г. Шаматулы (Польшча) выдаў кн. «Размова чатырох братоў закону хрысціянскага». З 1561 кальвінісцкі прапаведнік у Нясвіжы. У 1562 з С.Будным і М.Кавячынскім выдаў на бел. мове «Катэхізіс», «Пра апраўданне грэшнага чалавека перад богам» і інш. творы. Каля 1563 перайшоў на пазіцыі антытрынітарызму (гл.Антытрынітарыі), пазней падтрымліваў рэліг. і сац. ідэі анабаптызму (гл.Анабаптысты). Пры дапамозе Буднага пераклаў і выдаў на польск. мове «Размову св. Юстына філосафа» (Нясвіж, 1564). У сваіх пропаведзях крытыкаваў прыгонніцтва, адстойваў прынцыпы верацярпімасці, прапагандаваў грамадска-карысную працу.
Літ.:
Подокшин С.А. Реформация и общественная мысль Белоруссии и Литвы (Вторая половина XVI — начало XVII в.). Мн., 1970.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛАДНО́Ў (Яўген Міхайлавіч) (?, Віцебская губ. — ?),
бел.грамадска-паліт. дзеяч. Удзельнік рэвалюцыі 1905—07. У 1-ю сусв. вайну на фронце. Пасля Лют. рэв. 1917 нам. старшыні Харкаўскага губ. Савета сял. дэпутатаў, удзельнік Усебеларускага з’езда 1917. З 1918 чл.Бел. партыі сацыялістаў-рэвалюцыянераў, Бел.нац.к-та ў Адэсе. У 1918 міністр ваен. спраў, са снеж. 1919 — замежных спраў ва ўрадзе БНР. З сак. 1921 у Варшаве, нам. старшыні Бел.к-та. 8.5.1921 выключаны са складу ўрада за правакацыйныя дзеянні супраць БНР. Пазней жыў у Берліне. Сабраў вял. колькасць матэрыялаў аб масонстве, частка з якіх адлюстроўвала паліт. дзейнасць рас. масонства ў перыяд Лют. і Кастр. рэвалюцый. У 1932 падрыхтаваў на імя прэзідэнта Германіі П.Гіндэнбурга шэраг дакументаў пра падрыўную дзейнасць масонскіх лож у Еўропе.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛІТВІ́Н (Міхалон) (сапр.Цішкевіч Міхайла),
бел. гуманіст і мысліцель 16 ст. З шляхты. У 1538—40 пасол ВКЛ да крымскага хана Сагіб-Гірэя. Аўтар сац.-паліт. трактата на лац. мове «Аб норавах татараў, літоўцаў і масквіцян» [нап. каля 1550, выд. 1615 у Базелі (Швейцарыя)]. З пазіцый бяднейшай шляхты крытыкаваў сац.-паліт. адносіны, дзярж. лад, суд. ўстановы і феад. права ВКЛ, уклад жыцця духавенства і царк. парадкі, выступаў за правядзенне суд. рэформ. Прычынай сац. несправядлівасці лічыў «сапсаванасць нораваў», таму ідэалам абвяшчаў грамадства без маёмаснай няроўнасці, асуджаў імкненне да раскошы і марнатраўства. У справе перабудовы грамадска-паліт. адносін заклікаў звяртацца да вопыту суседніх народаў (рускіх, татараў і інш.).
Літ.:
Сокол С.Ф. Социологическая и политическая мысль в Белоруссии во II половине XVI в. Мн., 1974. С. 37—63.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«ЛИТЕРАТУ́РНАЯ ГАЗЕ́ТА»,
штотыднёвае расійскае літ.-мастацкае і грамадска-паліт. выданне. Выходзіць з 1929 у Маскве на рус. мове. Засн. як орган Саюза пісьменнікаў СССР; у 1942—44 наз. «Литература и искусство». У 1950—66 выходзіла 3 разы на тыдзень. Гал. рэдактарамі ў розны час былі: А.Суркоў, К.Сіманаў, С.Смірноў, А.Чакоўскі і інш. Асвятляе пытанні развіцця л-ры, мастацтва, навукі, культуры, а таксама палітыкі, сацыялогіі, эканомікі, падзеі міжнар. жыцця. Змяшчае літ.-крытычныя, публіцыстычныя артыкулы, нарысы, маст. творы, дыскусійныя матэрыялы вучоных, пісьменнікаў, дзеячаў культуры і навукі. На яе старонках надрукаваны творы, артыкулы, нарысы бел. пісьменнікаў, у т. л. Я.Купалы, Я.Коласа, М.Багдановіча, П.Броўкі, Я.Брыля, К.Крапівы, А.Куляшова, І.Мележа, М.Танка, В.Быкава, І.Шамякіна, А.Адамовіча, Б.Сачанкі, А.Мальдзіса, І.Чыгрынава і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛУШЧЫ́ЦКІ (Іван Мікалаевіч) (20.1.1907, в. Агароднікі Капыльскага р-на Мінскай вобл. — 9.9.1973),
бел. філосаф. Чл.-кар.АН Беларусі (1969). Д-рфілас.н. (1952), праф. (1953). Засл. дз. нав. Беларусі (1971). Скончыў БДУ (1930). З 1934 у АН Беларусі, з 1947 нам. дырэктара, дырэктар, заг. сектара Ін-та філасофіі і права. З 1953 заг. кафедры БДУ. Даследаваў гісторыю філас. і сацыялагічнай думкі, грамадскія ідэі ў вуснай нар. творчасці. У працы «Нарысы па гісторыі грамадска-палітычнай і філасофскай думкі ў Беларусі ў другой палавіне XIX ст.» (1958) і інш. прааналізаваў светапогляды К.Каліноўскага, Ф.Багушэвіча, А.Гурыновіча, інш. дзеячаў нац.-вызв. руху, бел. культуры.
І.М.Лушчыцкі.
Тв.:
Общественная мысль в период восстания 1863 г. Кастусь Калиновский // Очерки истории философской и социологической мысли Белоруссии (до 1917 г.). Мн., 1973.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАЗАВЕ́ЦКІ ((Mazowiecki) Тадэвуш) (н. 18.4.1927, г. Плоцк, Польшча),
польскі дзярж. і паліт. дзеяч. Юрыст. У 1946—55 чл.грамадска-паліт. арг-цыі свецкіх каталіцкіх дзеячаў «Рах» (з лац. «Мір»), У 1953—55 гал. рэдактар штотыднёвіка «WTK» («ВТК»). Адзін з заснавальнікаў (1957) варшаўскага Клуба каталіцкай інтэлігенцыі і штомесячніка «Więź» («Сувязь»; у 1958—81 яго гал.рэд.). У 1961—71 дэпутат Сейма ад каталіцкай групы «Знак». У 1981 і 1989 гал.рэд. «Tygodnika Solidamość» («Штотыднёвіка Салідарнасць»). У 1981 інтэрніраваны. З 1982 дарадчык Л.Валенсы, з 1987 — Краёвай выканаўчай камісіі прафсаюза «Салідарнасць». У 1989—90 прэм’ер-міністр Польшчы. У 1992—95 спец. пасланнік Камісіі па правах чалавека ААН у б. Югаславіі. Аўтар успамінаў «Інтэрніраванне» (1982), публіцыст. нарысаў «Раздарожжы і вартасці» (1970), «Другі твар Еўропы» (1990).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НАДЗВЫЧА́ЙНАЯ КАМІ́СІЯ ПА ЛІКВІДА́ЦЫІ НЕПІСЬМЕ́ННАСЦІў Беларусі,
спецыяльная камісія пры Нар. Камісарыяце асветы БССР у 1920 г.
Створана паводле падпісанага У.І.Леніным дэкрэта ад 26.12.1919 аб ліквідацыі непісьменнасці сярод насельніцтва ва ўзросце ад 8 да 50 гадоў. Аналагічныя камісіі створаны таксама пры губ. і пав. аддзелах нар. асветы. У Беларусі ў 1921/22 навуч.г. ў школах для непісьменных займалася 12,2 тыс.чал., у школах павышанага тыпу — 2,7 тыс. дарослых. У 1923 у Мінску арганізавана грамадска-паліт.т-ва «Далоў непісьменнасць». У 1929 у БССР працавала каля 4 тыс. пунктаў і гурткоў па ліквідацыі непісьменнасці, у якіх навучалася каля 75 тыс.чал. У 1932 уведзена абавязковае навучанне малапісьменных ва ўзросце ад 15 да 45 гадоў без адрыву ад вытв-сці Непісьменнасць сярод дарослага насельніцтва ў асн. ліквідавана да 1932.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«НАШ КРАЙ»,
грамадска-палітычная і літ. газета ліберальна-бурж. кірунку. Выдавалася з 26.2(10.3).1912 да 13(26).7.1914 у Брэсце штодзённа, з 1913—2 разы на тыдзень на рус. мове. Асвятляла дзейнасць Дзярж. думы, крытыкавала палітыку царызму, губ. ўлады, чарнасоценныя арг-цыі, вяла палеміку з газ.«Северо-Западная жизнь». Друкавала творы мясц. аўтараў, творы Л.Талстога, І.Тургенева, А.Купрына, А.Серафімовіча, А.Аверчанкі, Г.Апалінэра, О.Уайльда, М.Твэна і інш. Прапагандавала рэаліст. традыцыі і наватарскія тэндэнцыі ў л-ры, станоўча ацэньвала творчасць К.Бальмонта, А.Герцэна, Л.Андрэева, Дз.Маміна-Сібірака, У.Гаршына, Р.Скаварады, Т.Шаўчэнкі, жывапіс І.Рэпіна, публіцыстыку М.К.Міхайлоўскага, абараняла ад нападак крытыкі М.Арцыбашава. На рэдакцыю «Н.к.» накладваліся адм. спагнанні, супраць яе вяліся суд. праследаванні.