Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
эксклюзі́ўны
(англ. exclusive, ад лац. excludere = выключаць)
выключны, прадастаўлены толькі для пэўнай арганізацыі або асобы, напр. права на вытворчасць чаго-н. або на распаўсюджанне інфармацыйных матэрыялаў (напр. э-ыя паўнамоцтвы, э-ае інтэрв’ю).
Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)
nieopłacalny
nieopłacaln|y
неаплатны; нерэнтабельны; нявыгадны;
~a produkcja — нерэнтабельная вытворчасць;
~a transakcja — нявыгадная здзелка
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
Твор ’прадукт творчай працы’ (ТСБМ, Ласт., Байк. і Некр., Гарэц.), твуор ’стварэнне; істота’ (Арх. Федар.). Параўн. укр.твір ’прадукт творчай працы’, стараж.-рус.творъ ’выгляд’, польск.twór ’прадукт творчай працы’, ’стварэнне, жывая істота’, чэш., славац.tvor ’стварэнне; выраб’, славен.tvȏr ’утварэнне, нарыў’, серб.-харв.тво̑р ’пластыр з бялка на рану’, ст.-слав.творъ ’праца; чын’. Прасл.*tvorъ ’стварэнне, фармаванне, вытворчасць’, аддзеяслоўны назоўнік ад *tvoriti (гл. тварыць1), першапачаткова назва працэсу з наступнай канкрэтызацыяй (Борысь, 657; Бязлай, 3, 253); інакш і менш верагодна *tvoriti ад *tvorъ/*tvarъ, гл. ЕСУМ, 5, 533.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Тры́хі ў рыфмаваным выразе тры́хі да мні́хі ‘пра дарэмную трату часу’ (брагін., З нар. сл.). Параўн. укр.три́хи ‘трэнне; мітусня, клопат’, рус.три́ха, тры́ха ‘працёртая рэдзька’, ‘бульба, якая засталася на зіму ў зямлі’, што схіляе да думкі пра вытворчасць ад церці (аналагічна ЕСУМ, 5, 558). Другая частка выразу мае тыповы для рыфмовак пачатак з губным м і, відаць, блізкая па семантыцы да першай, магчыма, ад мяць, мну, як церці, тру (гл.), і ў такім выпадку толькі фармальна набліжаецца да мні́хі (< польск.mnich ‘манах’). Семантыка выразу дэманструе іранічныя адносіны да падобных заняткаў.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
ДАМА́ШНЯЯ ПРАМЫСЛО́ВАСЦЬ,
вытворчасць у сял. гаспадарцы прадуктаў для асабістага карыстання, якія вырабляюцца з сыравіны, што здабываецца ў гэтай жа гаспадарцы. У большасці народаў узнікла ў эпоху першабытнаабшчыннага ладу з фарміраваннем асн. галін вытв. дзейнасці — земляробства і жывёлагадоўлі. Развіццё залежала ад мясц. умоў і наяўнай сыравіны. Найб. раннія і універсальныя віды Д.п. — апрацоўка і выраб скуры, лямцу, дрэва, кары, вяровак, віццё кошыкаў, сетак, пасудзін з сцёблаў, валасоў, валакна і інш. сыравіны стала пачаткам развіцця тэкстыльнай прам-сці. Пляценне з валакна дало пачатак прадзенню, потым ткацтву. Вялікае гасп. значэнне мела ганчарства. Д.п. была састаўной часткай эканомікі дакапіталіст. спосабаў вытв-сці. Злучэнне сял. промыслаў з патрыярхальным натуральным земляробствам было тыповым для сярэдневякоўя. У эпоху развітога феадалізму Д.п. перарасла ў рамяство. У сучасных умовах Д.п. захавалася ў некат. раёнах Афрыкі, Цэйлона, Індыі, Лацінскай Амерыкі і інш. На тэр. Беларусі сустракаецца ў выглядзе нар. промыслаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АСА́М,
буйнейшы штат на ПнУ Індыі, каля падножжа Усх. Гімалаяў, амаль цалкам аддзелены ад Індыі краінай Бангладэш. Пл. 78,5 тыс.км². Нас. 22,4 млн.ч. (1991), гарадскога 8,4%. Адм. цэнтр — г. Дыспур. Найб. гарады Гувахаты, Дыбругарх, Тынсукія, Дыгбой. Займае акаймаваныя падножжам Усх. Гімалаяў плато Шылонг і Асама-Бірманскімі гарамі даліну р. Брахмапутра, на якой знаходзіцца буйнейшы ў свеце рачны в-аў Маджулі — цэнтр рэлігійнага паломніцтва.
Клімат трапічны, мусонны, з вельмі вільготным летам. Ападкаў больш за 2000 мм за год (у Асамскіх гарах больш за 10 000 мм за год). Трапічныя вечназялёныя і мяшаныя лясы займаюць больш за ⅓ плошчы Асама. Вядучыя галіны гаспадаркі — вытворчасць чаю і джуту, а таксама рысу, бавоўны, алейных культур. Нафтаздабыча (амаль 50% сырой нафты Індыі) і нафтаперапрацоўка; прадпрыемствы па вытв-сці фанеры, паперы, тары, запалак, мінер. угнаенняў. На ўсх. беразе р. Брахмапутра — нац. парк Казіранга.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
лю́стра¹, -а, мн. -ы, -аў, н.
1. Адшліфаваная паверхня (шкла, металу), здольная даваць адбіткі тых прадметаў, якія знаходзяцца перад ёю, а таксама спецыяльна зроблены прадмет з такой паверхняй.
Стаяць перад люстрам.
2.перан. Спакойная, гладкая паверхня вады.
Л. возера.
3.перан. Аб тым, што з’яўляецца адлюстраваннем якіх-н. з’яў, працэсаў і пад.