3.Выклікаць сум, тугу, адчуванне прыгнечанасці і пад. Шмат зазнаў я горычы з нудою, Што шчаміла, мучыла, пякла...Багдановіч.Смутак жа па .. [сябрах] яшчэ такі свежы ў сэрцы Максіма, яшчэ такім пякучым болем шчэміць душу, што нібы гэта здарылася ўчора.Машара.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
напужа́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго.
Выклікаць у каго‑н. страх, спужаць. Напужаць дзіця. □ Пан Крулеўскі меркаваў, што баявы ланцуг, прайшоўшы пушчу, зрушыць і напужае партызан.Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
падва́хтавы, ‑ая, ‑ае.
Спец. Які павінен змяніць таго, хто стаіць на вахце. Падвахтавы матрос.
падвахтавы́, ‑о́га, м.
Той, хто назначаецца на вахту (у 1 знач.). Выклікаць падвахтавых.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
рэакты́ўнасць, ‑і, ж.
Спец.
1. Здольнасць выклікаць рэакцыю, быць рэактывам.
2. Здольнасць рэагаваць на знешнія раздражненні. Расстройствы каардынацыі рухаў лягушак могуць тлумачыцца рознай рэактыўнасцю нервовых цэнтраў.«Весці».
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
сацспабо́рніцтва, ‑а, н.
Сацыялістычнае спаборніцтва. Выклікаць на сацспаборніцтва. □ Паліна Нікандраўна ўчора ўвечары вярнулася з Літвы, куды ездзіла як член камісіі па праверцы сацспаборніцтва дзвюх суседніх рэспублік.Дуброўскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)