картэ́ль

(фр. cartel, ад іт. cartello)

1) аб’яднанне прадпрыемстваў якой-н. галіны прамысловасці з мэтай забяспечыць панаванне на рынках збыту;

2) уст. пісьмовы выклік на дуэль.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ры́нак, ‑нку, м.

1. Месца рознічнага гандлю спажыўнымі прадуктамі і іншымі таварамі; базар. Усё лета вазілі гуркі, памідоры, капусту на калгасны рынак. Шамякін. Прыехаў пан у горад, пераначаваў, а назаўтра пайшоў на рынак шукаць аўса. Якімовіч. Пакуль [Маша] схадзіла на рынак, купіла свежай гародніны ды бялізну памыла, і дзень праляцеў. Гроднеў.

2. Спец. Сфера таварнага абарачэння, сістэма эканамічных сувязей паміж таваравытворцамі. Знешні рынак. Унутраны рынак. Сусветны рынак.

•••

Агульны рынак — міжнароднае дзяржаўна-манапалістычнае аб’яднанне.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Мінская абутковая фабрыка імя М. І. Калініна 3/355, гл. Абутковае вытворчае аб’яднанне «Прамень»

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

АШО́Т I Багратуні

(?—890),

армянскі цар [885—890], заснавальнік дынастыі Багратыдаў. Узначаліў барацьбу за незалежнасць і аб’яднанне Арменіі. Разбіў араб. войска (880-я г.). У 886 араб. халіф і візант. імператар, якія сапернічалі паміж сабой, паслалі Ашоту І кожны па кароне, г. зн. прызналі незалежнасць Арменіі.

т. 2, с. 170

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

поліметры́я

(ад гр. polymetros = колькасны)

1) спалучэнне ў адным паэтычным творы частак, напісаных рознымі памерамі;

2) адначасовае аб’яднанне ў музычным творы двух і больш розных тактавых памераў.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ГО́МЕЛЬСКІ РАДЫЁЗАВО́Д.

Створаны ў 1966—69 як з-д металаканструкцый «Прамень». З 1975 сучасная назва. Уваходзіў у цэнтр. навук.-вытв. аб’яднанне «Вымпел». Выпускаў радыёэлектронныя прылады, антэны, радыёрэлейныя лініі, сістэмы навігацыі, тавары нар. ўжытку. З 1992 уваходзіць у міждзярж. карпарацыю «Вымпел». Выпускае сродкі сувязі, халадзільныя ўстаноўкі, быт. тэхніку.

т. 5, с. 348

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

КУЯ́ВІЯ, Куябія,

Куяба, адзін з трох цэнтраў Стараж. Русі 8—9 ст. Згадваецца араб., перс. і сярэднеазіяцкімі географамі 9—10 ст. разам з Артаніяй і Славіяй. Большасць даследчыкаў лічаць К. паліт. аб’яднанне ўсх. славян на тэр. Сярэдняга Прыдняпроўя з цэнтрам у г. Кіеў, а таксама Стараж. Кіеў.

т. 9, с. 68

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

кааператы́ў

(ням. Kooperative, ад лац. cooperativus = які супрацоўнічае)

1) калектыўнае вытворчае або гандлёвае аб’яднанне, якое ствараецца на сродкі яго членаў (напр. прамысловы к., жыллёвы к.);

2) кааператыўны магазін.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

кангрэга́цыя

(лац. congregatio)

1) сход, арганізацыя;

2) аб’яднанне манаскіх абшчын аднаго ордэна 2 у рымска-каталіцкай царкве;

3) адміністрацыйны орган пры рымскім папе, які займаецца пэўным колам пытанняў.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

трэст

(англ. trust)

1) адна з форм арганізацыі прадпрыемстваў, звязаных аднароднасцю прадукцыі або рознымі стадыямі перапрацоўкі сыравіны (напр. будаўнічы т.);

2) манапалістычнае аб’яднанне некалькіх прадпрыемстваў пад адным кіраўніцгвам.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)