панадзіма́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; зак.

1. што. Надзьмуць, напоўніць (паветрам, газам) усё, многае.

П. веласіпедныя камеры.

2. пераважна безас., чаго. Нанесці ветрам вялікую колькасць чаго-н.

Панадзімала ў вокны пылу.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

пана́дзіцца, -джуся, -дзішся, -дзіцца; зак., з інф. і без дап.

Набыць звычку рабіць што-н. непажаданае.

Зайцы панадзіліся ў сад.

Конь панадзіўся хадзіць у авёс.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

панадзява́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; -а́ны; зак., што.

Надзець на сябе шмат чаго-н. або на вялікую колькасць каго-, чаго-н.

Франтавікі панадзявалі ўзнагароды.

П. навалачкі на падушкі.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

панадку́сваць, -аю, -аеш, -ае; -аны; зак., што.

Надкусіць усё, многае ў многіх месцах.

П. яблыкі.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

панадто́чваць, -аю, -аеш, -ае; -аны; зак., што.

Надтачыць; зрабіць даўжэйшым усё, многае.

П. вяроўкі.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

панажо́ўшчына, -ы, ж. (разм.).

Бойка, у якой прымяняюцца нажы, халодная зброя.

Прычынай забойства была п.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

панажы́, -о́ў, адз. по́наж, -а, м. (спец.).

Прылада ў ткацкім станку ў выглядзе дзвюх або некалькіх дошчачак пад кроснамі, пры дапамозе якіх нагамі прыводзяцца ў рух ніты.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

панажыва́цца, 1 і 2 ас. адз. не ўжыв., -а́ецца; -а́емся, -а́ецеся, -а́юцца; зак.

Нажыцца, разбагацець — пра ўсіх, многіх.

Многія панажываліся за гэтыя гады.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

панажыва́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; зак., што і чаго.

Нажыць паступова што-н. (пра маёмасць).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

паназнача́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; зак.

1. каго (што). Прызначыць на якую-н. пасаду, працу ўсіх, многіх.

2. што. Устанавіць, вызначыць што-н. усім, многім.

П. пенсіі.