ЖЛО́БА (Людміла Аляксандраўна) (н. 16.5.1947, г. Новасібірск, Расія),
бел. архітэктар. Скончыла Новасібірскі інж.-буд. ін-т (1971). З 1973 працуе ў ін-це «Мінскпраект». Асн. работы ў Мінску: рэканструкцыя парку імя Горкага (1975, у сааўт.) і часткі праспекта Скарыны (1985), арх.-ландшафтныя комплексы ўсх. раёнаў горада на аснове Сляпянскага водна-паркавага паўкальца (Дзярж. прэмія СССР 1989), рэканструкцыя і аднаўленне парку ў Нясвіжы (1990, у сааўт.).
бел. вучоны ў галіне фізіялогіі. Д-рмед.н. (1974), праф. (1977). Скончыў 1-ы Маскоўскі мед.ін-т (1951). З 1959 у Гродзенскім мед. ін-це (у 1961 прарэктар, з 1969 заг. кафедры). Навук. працы па фізіялогіі ц. н. с. і кровазвароту, сістэмных механізмах рэгуляцыі функцый, гісторыі фізіялогіі.
Тв.:
Ангиотензиотонография в эксперименте и клинике. Мн., 1967 (у сааўт.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЖУР,
даўняя бел. страва з аўсянай мукі. Рошчыну рабілі з неабтоўчанага аўса або вотруб’я і ставілі квасіць (каб хутчэй укісла, клалі кавалачак хлеба). Калі рошчына ўкісала, яе працэджвалі на сіта і давалі адстаяцца. Рэдкую частку (квасліны, малако) злівалі і варылі Ж., а з густой (цэда) — кісель. Ж. падсольвалі, заскварвалі або запраўлялі алеем і елі звычайна з бульбай. Вядомы па ўсёй Беларусі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЗАБЕ́ЛА (Леанід Яўгенавіч) (н. 7.9.1947, г. Орша Віцебскай вобл.),
бел. матэматык. Д-рфіз.-матэм.н. (1992). Скончыў БДУ (1970), дзе і працуе з 1973. Навук. працы па якаснай тэорыі аптымальных працэсаў. Распрацаваў метад рашэння выраджаных задач для сістэм са спазненнем з выкарыстаннем канечнага набору матрычных функцый.
Тв.:
Исследование особых управлений в системах с запаздыванием с помощью матричных импульсов // Дифференциальные уравнения. 1984. Т. 20, № 8.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЗА́ЙЦАЎ (Аляксандр Міхайлавіч) (н. 8.8.1953, пас. Чарніцкі Смалявіцкага р-на Мінскай вобл.),
бел. вучоны ў галіне фізікі паўправаднікоў. Д-рфіз.-матэм.н. (1993). Скончыў БДУ (1975), дзе і працуе. Навук. працы па оптыцы звышцвёрдых паўправаднікоў, высокаэнергет. іоннай імплантацыі, нанаструктураванні алмаза дыфузійнымі метадамі. Устанавіў шэраг заканамернасцей дэфектаўтварэння ў іонна-апрамененых паўправадніках, у т. л. эфект каналіравання ўздоўж трэкаў.
Тв.:
Высокоэнергетичная ионная имплантация в полупроводники // Поверхность. 1991. № 10.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЗАХА́РАЎ (Канстанцін Фёдаравіч) (крас. 1919, г. Іванава, Расія — 13.1.1944),
удзельнік баёў на Беларусі ў Вял.Айч. вайну, Герой Сав. Саюза (1944). Скончыў Пермскую авіяц. школу (1939). З 1941 на Зах., Цэнтр., Бел. франтах. Лётчык-знішчальнік, камандзір авіяэскадрыллі капітан З. зрабіў 190 баявых вылетаў, збіў 15 самалётаў ворага. 13.1.1944 у баі каля г. Мазыр Гомельскай вобл. падбіты, ахоплены полымем самалёт З. скіраваў на калону варожых войск.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЗУ́БАЎ (Рыгор Мікітавіч) (7.1.1911, с. Костылева Курганскай вобл., Расія — 3.7.1944),
удзельнік вызвалення Беларусі ў Вял.Айч. вайну. Герой Сав. Саюза (1944). Удзельнік сав.-фінл. вайны 1939—40. З чэрв. 1941 на Ленінградскім, Зах., Сталінградскім, 2-м Укр. і 3-м Бел. франтах. 3.7.1944 механік-вадзіцель ст. сяржант З. у баі каля в. Пільніца Мінскага р-на сваім ахопленым полымем танкам тараніў варожы «тыгр».
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЗЮЛЬКО́Ў (Пётр Маркавіч) (16.1.1924, в. Конаўка Калужскай вобл., Расія — 27.6.1944),
удзельнік вызвалення Беларусі ў Вял.Айч. вайну, Герой Сав. Саюза (1944). Скончыў артыл. вучылішча, курсы мал. лейтэнантаў (1942). З лют. 1943 на Зах. і 2-м Бел. франтах. Камандзір узвода ўпраўлення батарэі мінамётнага палка лейтэнант З. 27.6.1944 у баі за в. Трылесіна Шклоўскага р-на Магілёўскай вобл. сваім целам закрыў амбразуру варожага дзота.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЗЯЛЁНЫ БОР,
рабочы пасёлак у Смалявіцкім р-не Мінскай вобл. За 37 км на У ад г. Смалявічы, 73 км ад Мінска, 18 км ад чыг. ст. Жодзіна, 5 км ад аўтамагістралі Брэст—Масква. 1,6 тыс.ж. (1997). Працуюць з-д па перапрацоўцы торфу, сумеснае бел.-брыт. прадпрыемства «Белаторф». Сярэдняя школа, Дом культуры, б-ка, бальніца, аптэка, амбулаторыя, аддз. сувязі. Брацкая магіла сав. лётчыкаў. Магіла ахвяр фашызму.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЗЯЦЬКО́Ў (Іван Паўлавіч) (н. 26.8.1926, г. Слаўгарад Магілёўскай вобл.),
бел. фізік. Канд. фізіка-матэм. н. (1963). Засл. работнік вышэйшай школы Беларусі (1982). Скончыў БДУ (1957), дзе і працаваў з 1960 (у 1979—85 прарэктар). Навук. працы па малекулярнай спектраскапіі і люмінесцэнцыі, інфрачырвоных спектрах і спектрах камбінацыйнага рассеяння арган. пераксідных злучэнняў.
Тв.:
Колебательные спектры диацильных пероксидов и перэфиров. Мн., 1984 (разам з Дз.І.Сагайдаком, М.М.Зубаравай).