ГАЎРЫ́ЛЬЧЫК (Аляксандр Пятровіч) (н. 25.12.1935, в. Чырвонабярэжская Слабодка Жлобінскага р-на Гомельскай вобл.),
бел. вучоны ў галіне тэхналогіі вытворчасці і фізікахіміі торфу. Д-ртэхн.н. (1987). Акад.Міжнар.АН Еўразіі (1996). Скончыў Бел.політэхн.ін-т (1959). З 1962 у Ін-це праблем выкарыстання прыродных рэсурсаў і экалогіі Нац.АН Беларусі. Навук.працы па вывучэнні фіз.-хім. уласцівасцей торфу і метадах яго рацыянальнага выкарыстання з атрыманнем новых прадуктаў.
Тв.:
Превращения торфа и его компонентов в процессе саморазогревания при хранении. Мн., 1972 (у сааўт.);
Повышение качества торфа как удобрения. Мн., 1978 (у сааўт.);
Превращения торфа при добыче и переработке. Мн., 1992.
англійскі фізік і астрафізік. Чл. Лонданскага каралеўскага т-ва (1906). Скончыў Кембрыджскі ун-т (1900), дзе і працаваў у 1901—04 і 1910—12. У 1905—09 у Прынстанскім ун-це, у 1923—44 у абсерваторыі Маўнт-Вілсан (ЗША). Навук.працы па кінетычнай тэорыі газаў, тэорыі цеплавога выпрамянення, будове і эвалюцыі зорак, зорных сістэм і туманнасцей. Незалежна ад Дж.Рэлея вывеў формулу размеркавання энергіі ў спектры выпрамянення абсалютна чорнага цела (гл.Рэлея—Джынса закон выпрамянення). Аўтар адной з касмаганічных гіпотэз. Каралеўскі медаль (1919).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДЗІМІТРО́Ў (Георгі Петраў) (19.4.1904, г. Белаградчык, Балгарыя — 12.3.1979),
балгарскі кампазітар, харавы дырыжор. Нар.арт. Балгарыі (1967). Герой Сац. Працы (1969). Скончыў Варшаўскую кансерваторыю (1929). У 1923—39 жыў у эміграцыі (Югаславія, Польшча). У 1940—48 маст. сакратар Сафійскай нар. оперы, у 1946—58 кіраўнік хору імя Г.Кіркава, дзярж. канцэртнага аб’яднання «Музыка». Адзін з ініцыятараў выдання і рэдактар (1952—55) час. «Българска музика» («Балгарская музыка»). З 1949 выкладаў у Балг. кансерваторыі (з 1962 праф.). Аснова яго кампазітарскай творчасці — хар. песні і канцэртныя п’есы. У хар. творах апіраўся на балг.сял. фальклор і рэв. песню. Аўтар муз.-публіцыстычных артыкулаў. Дзімітроўская прэмія 1950.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДЗЬЮ́ЗЕНБЕРЫ ((Duesenberry) Джэймс Стэмбел) (н. 18.2.1918, г. Прынстан, штат Зах. Віргінія, ЗША),
амерыканскі эканаміст. Скончыў Мічыганскі ун-т (1938). Выкладаў і вёў н.-д. працу ў Кембрыджскім ун-це (1954—55), Фондзе Форда (1958—59). З 1956 кансультант К-таэканам. развіцця, праф. Гарвардскага ун-та. У працы «Даход, зберажэнні і тэорыя паводзін спажыўца» (1949) спрабаваў развіць некат. палажэнні эканам. дактрыны Дж.Кейнса аб сувязі паміж даходамі і расходамі спажыўца. Паводле Дз., узровень попыту вызначаецца не абсалютнай, а адноснай велічынёй даходу спажыўца, псіхал. і сац. фактарамі. У 1960-х г. апублікаваў працу па тэорыі эканам. цыкла, грашовага абарачэння і крэдыту, удзельнічаў у распрацоўцы мадэлей эканам. росту.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДЗЯ́ТЛАЎ (Яўген Канстанцінавіч) (н. 17.5.1923, в. Бабы Пухавіцкага р-на Мінскай вобл.),
бел. архітэктар. Засл. архітэктар Беларусі (1988). Скончыў Маскоўскі арх.ін-т (1950). З 1950 працаваў у г. Алматы (з 1961 гал. архітэктар горада); з 1965 — у Мінску. Быў кіраўніком майстэрні генплана ін-та «Мінскпраект», гал. архітэктарам горада (1970—74), гал. архітэктарам ін-таў «Белдзіпрагандаль» (1974—80), «Мінскпраект» (1980—85). Асн.працы: у Алматы — гасцініца «Казахстан» (1954—61), тэлецэнтр (1956—59), кінатэатр «Алатау» (1958—60); у Мінску — праект дэталёвай планіроўкі жылых раёнаў Усход і Серабранка (1965—68, у сааўт.) і цэнтра горада (1969—73, у сааўт.), універсам «Рыга» і рэстаран «Свіцязь» (1978—80).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДО́ГЕЛЬ (Аляксандр Станіслававіч) (27.1.1852, г. Паневяжыс, Літва — 19.11.1922),
расійскі гістолаг. Чл.-кар. Пецярбургскай АН (1894). Скончыў Казанскі ун-т (1879). З 1888 праф. Томскага, з 1895 — Пецярбургскага ун-таў. Навук.працы па гісталогіі нерв. сістэмы і органаў пачуццяў. Апісаў 10 тыпаў нерв. клетак у чуллівых нерв. вузлах, 3 тыпы нейронаў (клеткі Догеля) у вегетатыўных нерв. вузлах, вывучаў сінапсы ў аўтаномнай нерв. сістэме. Распрацаваў метад прыжыццёвай афарбоўкі нерв. элементаў. Заснаваў час. «Русский архив анатомии, гистологии и эмбриологии» (1915).
Тв.:
Концевые нервные аппараты в коже человека. СПб., 1903;
Кровь как основа жизни человека и животных. Пг., 1922;
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДО́ГЕЛЬ (Валянцін Аляксандравіч) (10.3.1882, Казань, Татарстан, Расія — 1.6.1955),
савецкі заолаг, заснавальнік навук. школы протазаолагаў і паразітолагаў. Чл.-кар.АНСССР (1939). Сын А.С.Догеля. Скончыў Пецярбургскі ун-т (1904). З 1913 праф. у ім. З 1929 ва Усесаюзным НДІ азёрнай і рачной гаспадаркі, з 1944 у Заалагічным ін-це АНСССР. Навук.працы па протазаалогіі, паразіталогіі, эмбрыялогіі, параўнальнай анатоміі беспазваночных. Прапанаваў канцэпцыю полі- і алігамерызацыі гамалагічных органаў у эвалюцыі жывёл (1954). Аўтар падручнікаў «Агульная пратысталогія» (1951) і «Агульная протазаалогія» (1962, разам з Ю.Е.Палянскім). Ленінская прэмія 1957.
Тв.:
Олигомеризация гомологичных органов как один из главных путей эволюции животных. Л., 1954.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГУРЭ́ВІЧ (Іосіф Рыгоравіч) (н. 26.3.1929, г. Курган, Расія),
бел. вучоны ў галіне цепла- і масаабмену. Д-ртэхн.н. (1978). Скончыў Маскоўскі інж.-фіз.ін-т (1951). З 1952 у Ін-це цепла- і масаабмену Нац.АН Беларусі. Навук.працы па даследаванні пераўтварэнняў хім. энергіі паліва ў электрычную (тэорыя сітаватых электродаў з вадкім палівам, прынцыпы і ўмовы самарэгулявання работы эл.-хім. генератараў энергіі і інш.). Удзельнічаў у стварэнні першых у СССР паліўных элементаў для касм. апаратаў.
Тв.:
Кристаллический триод и его применение. Мн., 1957 (разам з М.М.Сімкіным);
Жидкостные пористые электроды. Мн., 1974 (разам з Ю.М.Вальфковічам, У.С.Багоцкім).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДАРАШКЕ́ВІЧ (Яўген Адамавіч) (н. 4.1.1935, в. Бабін Лес Смалявіцкага р-на Мінскай вобл.),
бел. вучоны ў галіне парашковай металургіі. Д-ртэхн.н. (1985), праф. (1987). Скончыў БПІ (1963), дзе і працаваў. З 1980 у Бел.дзярж.навук.-вытв. канцэрне парашковай металургіі (з 1993 ген. дырэктар). Навук.працы па тэхналогіі матэрыялаў на аснове метал. парашкоў. Распрацаваў тэорыю і тэхналогію пластычнага дэфармавання сітаватых парашковых матэрыялаў для вырабу высокатрывалых і высокадакладных дэталей; актываванага спякання парашковых матэрыялаў. Дзярж. прэмія Беларусі 1987.
Тв.:
Объемная штамповка порошковых материалов. Мн., 1993 (у сааўт.);
Теория уплотнения порошковых материалов при нелинейно-вязком деформировании (разам з В.М.Гарохавым) // Порошковая металлургия. Мн., 1995. № 18.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДАРАШЭ́ВІЧ (Фёдар Іванавіч) (28.8.1905, г. Камянец Брэсцкай вобл. — 23.12.1986),
бел. жывапісец. Скончыў Ін-т жывапісу, скульптуры і архітэктуры імя Рэпіна ў Ленінградзе (1938). З 1938 выкладчык у маст. вучылішчы, у 1941—45 мастак агітмайстэрні ў Пермі. З 1951 жыў у Мінску, у 1960—66 выкладаў у Бел.тэатр.-маст. ін-це. Аўтар станковых твораў «Пасля працы» (1954), «Гарманіст ідзе» (1955), «Трывога» (1961), тэматычных карцін «Страляйце, не шкадуйце нас!» (1964), «1941 год» (1967), лірычных пейзажаў «Над Прыпяццю» (1973), «Возера Мураці» (1975) і інш. Стварыў шэраг партрэтаў.
Літ.:
Масленікаў П. Мастак жыццёвасці і праўды // Мастацтва Беларусі. 1983. № 8.