~ das tut, hat die Fólgen zu trágen хто гэ́та зро́біць, адка́жа за вы́нікі;
◊
~ wagt – gewínnt≅ ры́зыка – высакаро́дная спра́ва
3.pron indefразм. хто-не́будзь, хто́сьці;
ist ~ gekómmen? прыйшо́ў хто-не́будзь?
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
Віншаваць ’вітаць, славіць каго-небудзь з выпадку знамянальнай даты ці радаснай падзеі’ (БРС, КТС, Шпіл., Мал., Гарэц., Касп., Нас.), ст.-бел.виншовати ’жадаць’ (з XVI ст.). Укр.віншувати, вінчувати, польск.winszować ’віншаваць, выказваць пажаданні’, уст. ’жадаць што-небудзь каму-небудзь’; ’прасіць’. Бел. лексема запазычана з польск.winszować (< с.-в.-ням.wünschen) (Булыка, Запазыч., 64; Чартко, Дасл. (Гродна), 1967, 54; Карскі, Белорусы, 161).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Прывярну́ць ’павярнуўшы, прыперці, прыхіліць да чаго-небудзь; прываліць; зачараваць, прываражыць’ (ТСБМ, Янк. 2), ’прыкідаць, прываліць, накіраваць статак да чаго-небудзь’ (Янк. 2), прыверня́ць ’прывальваць’ (ТС). Да вярну́ць (гл.). Адносна значэння ’зачараваць, прываражыць’ гл. прываро́т.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
за́раз, прысл.
1. У сучасны момант, у гэты час, цяпер. Усе цяпер на копцы бульбы, Дораг зараз кожны дзень.Панчанка.Дзе раней быў мох, там зараз канюшыны стог.З нар.// Толькі што, зусім нядаўна. Расказаная зараз гісторыя.// У самым скорым часе, хутка (пра дзеянні, падзеі, якія маюць вось-вось адбыцца). Ціха, дзеці, калі ласка, Раскажу вам зараз казку.Муравейка.
2.(звычайназчасціцай «жа»). Неадкладна, у гэты ж момант. [Цімафею Міронавічу] закарцела тады як-небудзь паказаць .. сваю сілу, зараз жа, неадкладна праверыць дзейнасць яе на якім-небудзь аб’екце.Зарэцкі.
зара́з, прысл.
Адразу, за адзін раз, адначасова. Рабіць дзве работы зараз. □ Богут ветлівым паклонам Гасцей вітае дарагіх І раскрывае сваё лона, Каб прытуліць зараз дваіх.Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)