эскала́да
(фр. escalade)
уст. авалоданне сцяной крэпасці пры дапамозе штурмавых лесвіц.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
Во́дварацень ’лішак асновы ў шырыню пры накіданні ў ніты і бёрда, які ідзе назад’ (Шатал.). Да адвараціць з суф. ‑ень.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Во́дзечка ’тут’ (Шат.). Ад водзе пры дапамозе часціцы ‑ka з суф. ‑ч‑, які надае ласкальны характар (Карскі 2–3, 69).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Вы́жарня ’выгараўшае месца ў лесе, акно ў балоце’ (стаўб., Прышч. дыс.). Ад выжар або выжара (гл.) пры ’дапамозе суф. ‑ня.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Вярча́нка ’коўдра, вытканая з рыззя’ (навагр., Нар. сл.) — аддзеяслоўны назоўнік, утвораны пры дапамозе суф. ‑ан‑к‑а. Да вярцець (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Віслу́ха ’гатунак ігрушы’ (Бес.). Да віслы (гл.). Утворана пры дапамозе экспрэсіўнага суф. ‑ух‑а. Параўн. серб.-харв. вису́љак ’гатунак ігрушы’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Матлахо́н ’нясталы, непаседлівы чалавек’ (маладз., Янк. Мат.). Да матла́ць, матлаха́ць. Утворана пры дапамозе рэдкага экспрэсіўнага суфікса ‑он, параўн. лапацо̂н (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Лабу́ша ’бязрогая карова’ (Сцяшк.). Да лобі, лабаты (гл.). Утворана пры дапамозе экспрэсіўнага суф. ‑уш‑а (Сцяцко, Афікс. наз., 125, 182).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Папярхну́цца ’на момант задыхнуцца пры пападанні ў дыхальнае горла чаго-небудзь (часцінак ежы, вады і пад.)’ (ТСБМ, Грыг.). Гл. пе́рхаць.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Плы́ўны ’пакаты (страха)’ (барыс., Сл. ПЗБ). Рэгіяналізм, утвораны пры дапамозе суф. *‑ьд‑ ад плы(ў)сці (гл.). Параўн. плыткі (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)