падшэ́рстак, ‑тку, м.

Пушыстая мяккая шэрсць, якая расце як ніжні слой пад больш доўгай шэрсцю.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

кудзе́льны, ‑ая, ‑ае.

Зроблены з кудзелі. [Дзядзька] ляжаў на драўляным ложку, пад старой кудзельнай коўдрай. Брыль.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

курза́ла, ‑ы, ж. і курза́л, ‑а, м.

Памяшканне на курорце для сходаў, канцэртаў і пад.

[Ням. Kursaal.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

лімнало́гія, ‑і, ж.

Спец. Аддзел гідралогіі, які вывучае ўнутраныя воды (азёры, сажалкі і пад. вадаёмы).

[Ад грэч. limnē — стаячая вада, возера і logos — вучэнне.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

макія́ж, ‑у, м.

Комплекс касметычных працэдур, звязаных з упрыгожаннем твару памадай, пудрай, ласьёнам і пад.

[Фр. maquillage.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

плюхце́ць, ‑ціць; незак.

Разм. Плюхаць, хлюпаць. Конь — Ножык клыгаў, аступаўся, Вада пад коламі плюхцела. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

плю́шнік, ‑у, м.

Тое, што і аер. Ужо зелянелі пад сонцам чароты ды плюшнікі. Чорны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

полеахо́ўны, ‑ая, ‑ае.

Які ахоўвае палі ад засухі, сухавею і пад. Полеахоўныя лесанасаджэнні. Полеахоўная паласа.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

праве́сіць, ‑вешу, ‑весіш, ‑весіць; зак.

Спец. Адвесам праверыць прамізну якой‑н. паверхні, лініі і пад.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прапушча́льны, ‑ая, ‑ае.

Які прапускае праз сябе што‑н. (ваду, святло і пад.). Прапушчальныя пароды.