Візітка ’візітная картка’ (КТС). Запазычана з рус. визитка, якое ўтварылася шляхам намінацыі ад визитная карточка пры дапамозе суф. ‑ка.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Картаве́шка ’зняважлівае слова на чалавека з невыразнай гаворкай’ (КЭС, лаг.), гл. картавы. Суфіксальнае ўтвврвнне пры дапамозе пеяратыўнага фарманта ‑ешка.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Кло́чча ’адходы пры апрацоўцы льну’ (Сцяшк., Влад.), ’пачаскі, пачассе’ (Сл. паўн.-зах.), ’касмык чаго-небудзь валакністага’ (Нас.). Гл. клок.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Асмо́ржыны ’адыходы пры апрацоўцы льну мяліцай’ (Сцяшк.). Прэфіксальна-суфіксальнае ўтварэнне ад сморгаць ’абрываць лісты, галоўкі з ільну’ (Бяльк., Сцяшк.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Ахра́к ’сліна, макрота (пры кашлі)’ (КЭС, лаг., Шат.), рус. охрак, ст.-слав. охракъ. Ад хракаць ’харкаць, выплёўваць’, параўн. хракі.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Лабі́на ’гультай, здаравяка’ (Яўс.), да лобі (гл.). Утворана пры дапамозе экспрэсіўна-павелічальнага суф. -/на, як і рус. лбина ’тс’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Ажагі́ ’зборная, агульная назва ўсіх прылад, неабходных пры печы (вілкі, качарга, чапяла і інш.)’, ожаг (Бір. дыс.). Гл. вожаг.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Анічу́ць ’ні ў якай меры’, з прыслоўя чуць пры дапамозе прыстаўкі ні і ўзмацняльнай часціцы а (Шуба, Прыслоўе, 182).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Паза́ддзе ’адыходы, астаткі пры малацьбе або веянні’ (ТСБМ, Нас., Бяльк.), поза́дзье ’тс’ (ТС). Укр. поза́дь ’тс’. Да зад (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Пле́нум ’пленарнае пасяджэнне (пры ўдзеле усіх членаў выбарчага кіруючага органа)’ (ТСБМ). Праз рус. пленум ’тс’ з лац. plenum ’поўнае’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)