Ляле́шчыць ’радасны плач дзіцяці, ціўканне ластаўкі’ (полац., Нар. лекс.). Балтызм. Параўн. лат. lalināt ’лепятаць па-дзіцячаму’. Гл. таксама лалоўнікі, лалы́н.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Вярабя́к ’верабей’ (шчуч., З нар. сл.). Да верабей (гл.). Суф. ‑як узнік, магчыма, пад уплывам літ. ‑iùkas: žvirbliùkas, žvirbliū́kštis ’верабейка’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Вярча́нка ’коўдра, вытканая з рыззя’ (навагр., Нар. сл.) — аддзеяслоўны назоўнік, утвораны пры дапамозе суф. ‑ан‑к‑а. Да вярцець (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Вясьці ’весці, цягнуць’ (КТС, Бяльк., Касп., міёр., З нар. сл.), вясьці́сь ’весціся, быць, паводзіцца, устанавіцца звычаю’ (Бяльк.). Да ве́сці (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Наўманкі́ ’наўгад, прыблізна’ (браг., З нар. сл.), наўманкі ’навобмацак’ (Сцяшк. Сл.). Да ўману́ць ’убіць сабе ў галаву’, мана́ ’абман’; здань’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ну́шкаць (нушкъць) ’панукаць, падганяць’ (міёр., Нар. сл.), ’прымушаць’ (віл., Сл. ПЗБ). Ад ну ж (< *nu і *že), гл. ж, жа.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Нітве́дама ’немаведама’ (мядз., Нар. словатв.). Відаць, з нет (гл.) і ведама (гл. ведаць); пачатак слова — вынік кантамінацыі нет-Хні > ніт

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Карка́жа «малы некі хлопец расце, каркажа» (Сл. бел. нар. фраз.). Да каржак (гл.), каржакаваты (гл.) ’невысокі, каранасты’. Гл. таксама каркажаваты.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Картапля́нік1 ’бульбоўнік’ (Шат., Янк. Мат.), да картопля.

Картапля́нік2 ’блгп з цёртай бульбы’ (гл. картопля) (Шат., Bciirr. Нар. словатв.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ке́пель ’плечы’ (Сцяшк. Сл.), ’загрывак, патыліца, карак’ (Нар. лекс., Жыв. сл.). Запазычанне з літ. kepalas ’спіна, горб’ (Лаўчутэ, Балтизмы, 134).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)