скрыжаванне асобін аднаго віду, якія не знаходзяцца ў непасрэднай роднасці (няма агульных продкаў у 4—6 пакаленнях); метад селекцыі, з дапамогай якога камбінуюць розныя каштоўныя якасці, каб стварыць новую пароду або сорт. Выкарыстоўваюць у жывёлагадоўлі і раслінаводстве для прадухілення шкодных вынікаў блізкароднаснага скрыжавання (інбрыдзінгу). Аўтбрыдзінг вядзе да павышэння жыццяздольнасці і прадукцыйнасці патомкаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАМЕ́ДЗІ, гумі,
высокамалекулярныя вугляводы, галоўны кампанент сокаў, выпатаў, якія выдзяляюць расліны пры мех. пашкоджаннях кары ці пры хваробах; поліцукрыды мікраарганізмаў. Утвараюцца ў шматклетачных сакраторных сістэмах (слізевыя хады, залозкі). Выкарыстоўваюцца (агар-агар, гуаран, гуміарабік, дэкстраны і інш.) ухарч., папяровай і інш. прам-сці ў якасці клею, стабілізатараў эмульсій і суспензій; у медыцыне як слізі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАДСЯЎНЫ́Я КУЛЬТУ́РЫ,
сельскагаспадарчыя расліны, якія высяваюцца пад покрыва асн. культуры з мэтай атрымання дадатковага ўраджаю. Уякасці П.к. выкарыстоўваюць лубін, сырадэлю, райграс аднагадовы і інш., а таксама шматгадовыя травы (напр., канюшыну), якія падсяваюць пад азімыя ці яравыя збожжавыя і яны даюць ураджай у наступныя гады вегетацыі. П.к. выкарыстоўваюцца ў падпокрыўных пасевах. Гл. таксама Прамежкавыя культуры.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПІРО́П (ад грэч. pyropos вогненны),
мінерал групы гранатаў, сілікат магнію і алюмінію Mg3Al2[SiO4]3. Крышталі густога чырв. колеру. Цв. 7—7,5. Шчыльн. 3,5—4 г/см³. Трапляецца ў кімберлітах, ультраасн. пародах. Спадарожнік алмазу. Празрыстыя крышталі — каштоўныя камяні, выкарыстоўваюцца ў ювелірнай справе, у т. л. для імітацыі рубіну; дробныя, непразрыстыя — уякасці абразіваў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ФЕНАТЫЯЗІ́Н, дыбензатыязін,
адно з гетэрацыклічных злучэнняў. Жоўтыя крышталі, мал. м. 199,3, tпл 182 °C, добра раствараецца ў гарачым этылавым спірце, дрэнна — у эфіры, ліграіне. Мае ўласцівасці араматычных злучэнняў. Атрымліваюць Ф. цыклізацыяй дыфеніламіну з хларыдамі серы. Вытворныя Ф. — лек. сродкі (напр., аміназін), інгібітары полімерызацыі. Выкарыстоўваюцца для атрымання сярністых фарбавальнікаў, уякасці інсектыцыдаў і антыаксідантаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Во́даль ’на невялікай адлегласці (ад чаго-небудзь), убаку’ (Нас., Касп., Бяльк., КТС), во́даля ’тс’ (Шат.). Рус.о́даль, укр.дыял.о́даль ’тс’. З о‑ і даль (гл.) у форме він. або род. скл. адз. л.; прыстаўка о‑ надае значэнне непаўнаты якасці (Шуба, Прыслоўе, 113). Форма водаля, відавочна, у выніку кантамінацыі з воддаля (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
ні́зкі, -ая, -ае; ні́жэйшы.
1. Малы па вышыні, які знаходзіцца на невялікай вышыні ад зямлі.
Нізкае дрэва.
Н. плот.
Ляцець нізка (прысл.).
2. Які не дасягнуў звычайнай сярэдняй нормы, пэўнага ўзроўню.
Н. ціск.
Нізкая тэмпература.
3. Дрэнны па якасці або наогул дрэнны.
Нізкая якасць драўніны.
4.перан. Подлы, ганебны.
Н. учынак.
Так рабіць нізка (узнач.вык.).
5.У 18 — пачатку 19 ст. пра стыль мовы: звычайны, просты, не прыняты ў літаратуры.
6. Невялікай вышыні (пра гукі, голас і пад.).
Н. бас.
Н. голас.
Спяваць нізка (прысл.).
|| памянш.-ласк.ні́зенькі, -ая, -ае (да 1 знач.).
|| наз.ні́засць, -і, ж. (да 4 знач.).
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
Сухадрэ́ўка, сухадрэ́ўца ’бружмель, Lonicera xylosteum L.’ (Кіс., Расл. св.). Да сухі (паводле ўласцівасцей драўніны) і дрэва (гл.); параўн. сухадрэ́віна ’засохлае на карані дрэва’ (ТСБМ), іншую зафіксаваную назву расліны дрэва сухое (гродз., Кіс.) уякасці батанічнага тэрміна з польск.suchodrzewka, suche drzewko ’бружмель’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Сухажы́лле ’злучэнне мышцаў з касцямі’ (ТСБМ, Некр. і Байк.), сухажы́льля ’тс’ (Ласт.). Да сухі і жыла (гл.), параўн. польск.sucha żyła, старое suchożyła ’нерв’, ’сухажылле’, в.-луж.sucha żił(k)a ’сухажылле’, уякасці анатамічнага тэрміна, магчыма, запазычана з рус.сухожи́лие ’тс’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
РАССЕ́ЯНЫЯ ЭЛЕМЕ́НТЫ,
група рэдкіх элементаў, якія не ўтвараюць уласных мінералаў. Уякасці ізаморфных прымесей ёсць у мінералах больш распаўсюджаных элементаў. Да Р.э. адносяцца рубідый, скандый, галій, індый, германій, талій, селен, тэлур, кадмій, бром, ёд, гафній. Атрымліваюць пры перапрацоўцы руд інш. элементаў ці з няруднай сыравіны (напр., попелу вуглёў, адходаў каксавання). З сярэдзіны 20 ст. выкарыстоўваюць у тэхніцы.