надра́іць, ‑аю, ‑аіш, ‑аіць; зак., што.

Начысціць, нацерці да бляску. Надраіць палубу. □ У суботу пасля работы мы выпрасавалі касцюмы, пагаліліся і так надраілі чаравікі, што яны аж зіхацелі. Асіпенка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ску́так, ‑тку, м.

Разм. Тое, што вынікае з чаго‑н.; вывад. [Богут:] — Так, так, васпане мой ласкавы: плаціць за хату трэба мне, Раз вы жывеце ў ёй, а не — Дык скутак будзе нецікавы. Колас. Арышт, допыты, канвой — гэта было ўступам, а астрог — скутак. Гартны.

[Польск. skutek.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

зачарсцве́ць, ‑ею, ‑ееш, ‑ее; зак.

Стаць чэрствым; зацвярдзець. Хлеб зачарсцвеў. □ Дзяжа так усохла і зачарсцвела, Што хлебная завязь звялася. Вітка. // перан. Стаць бяздушным, нячулым. Няўжо ты так зачарсцвела на сваёй рабоце, што страціла ўсялякую цікавасць да людзей? Шамякін. За стол чыноўніцкі.. [Язэп Макаравіч] учапіўся, у паперы закапаўся з галавой.. Ды вось бяда: ён зачарсцвеў душой. Валасевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

вы́шараваць, ‑рую, ‑руеш, ‑руе; зак., што.

Шаруючы, вычысціць, вымыць. [Прыбіральшчыца:] — Прыбрала я ўчора пакой. Памыла падлогу. Так ужо вышаравала, проста як новая. Грамовіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

агы́ркнуцца, ‑нуся, ‑нешся, ‑нецца; зак.

Разм. Тое, што і агрызнуцца (у 2 знач.). — Патушы лямпу, — сказаў.. [Сяргей]. — Няўжо ж так пакіну! — агыркнулася.. [Маня]. Чорны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пу́чыць, ‑чыць; незак., што.

Раздуваць, уздымаць. Вецер пучыць брызент. □ Не будзе ежа будучыні пучыць так жываты людзям, як гэта самая капуста. Дубоўка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

раска́шляцца, ‑яюся, ‑яешся, ‑яецца; зак.

Пачаць моцна і доўга кашляць. Крыху счакаўшы, Піліп раскашляўся. Ды так рас кашляўся, што аж заходзіўся. Ермаловіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

рэстара́цыя, ‑і, ж.

Уст. Тое, што і рэстаран. Шмат было рэстарацый, кавярань, бараў як у цэнтры, так і па ўсім горадзе. Гарэцкі.

[Фр. restauration.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

слабаво́льнасць, ‑і, ж.

Слабая воля; бесхарактарнасць. І глядзеў [Ярмалінскі] на краўца так, што той, ад слабавольнасці, Не ведаў, дзе надзець свае вочы. Чорны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

фія́ска, нескл., н.

Кніжн. Няўдача, правал. — Ну, калі так, Змітро, — звяртаецца.. [Васіль] да мяне, — тады ні гу-гу... што я пацярпеў фіяска... Кавалёў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)