рускі царэвіч. Старэйшы сынПятра I. Выхоўваўся ў варожым да Пятра I асяроддзі, быў уцягнуты ў змову духавенства і баярства супраць цара. У 1716 уцёк у Вену, спадзеючыся на падтрымку аўстр. імператара Карла VI. У 1718 вернуты ў Расію і асуджаны на пакаранне смерцю. Верагодна, па загадзе Пятра I быў задушаны ў Петрапаўлаўскай крэпасці.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
А́ДАМС ((Adams) Джон Куінсі) (11.7.1767, Куінсі, штат Масачусетс, ЗША — 23.2.1848),
дзяржаўны дзеяч ЗША, дыпламат.Сын прэзідэнта Дж.Адамса. Першы пасланнік ЗША у Расіі (1809—14), садзейнічаў умацаванню рас.-амер. адносін. У 1815—17 пасланнік ЗША у Англіі. У 1825—29 прэзідэнт ЗША. Адзін з аўтараў Манро дактрыны. Выступаў у кангрэсе як прадстаўнік памяркоўнага крыла праціўнікаў рабства.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АБАЛЕ́НСКІ (Яўген Пятровіч) (6.10.1796, г. Наваміргарад, Украіна — 26.2.1865),
дзекабрыст. Князь, сын тульскага губернатара. Паручнік лейб-гвардыі Фінляндскага палка. Чл.«Саюза працвітання». Адзін з заснавальнікаў Паўночнага таварыства дзекабрыстаў, з 1823 чл. яго думы. Рэспубліканец. Нач. штаба паўстання на Сенацкай плошчы 14.12.1825. Прыгавораны да пажыццёвай катаргі. Пасля амністыі 1856 жыў у Калузе. Удзельнічаў у падрыхтоўцы сял. рэформы 1861. Аўтар «Успамінаў».
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АЎРАНГЗЕ́Б (1618—1707),
апошні сапраўдны правіцель Мангольскай імперыі [1658—1707]. СынВял. Магола Шах-Джахана. У 1636—44 і 1652—57 быў намеснікам Дэкана. У барацьбе за трон 1658—59 забіў сваіх братоў-сапернікаў, арыштаваў бацьку. Завяршыў заваяванне Дэкана і Паўд. Індыі. Адзнака палітыкі Аўрангзеба — мусульм. нецярпімасць. Прыгнятаў індусаў. У часы яго праўлення ў Індыі ўмацаваліся еўрап.гандл. кампаніі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВЯЧАСЛА́Ў ЯРАСЛА́ВІЧ (1112? — пасля 1127),
клечаскі (клецкі) князь. СынЯраслава Святаполчыча. Клечаскі ўдзел атрымаў, верагодна, ад кіеўскага кн. Мсціслава Уладзіміравіча. У 1127 паводле загаду Мсціслава ў кааліцыйным паходзе на Полацкую зямлю ўдзельнічалі войскі Вячаслава з Турава, Андрэя з Уладзіміра, Усевалада з Гародна, Вячаслава Яраславіча з Клечаска, якія былі накіраваны на Ізяслаўль (Заслаўе), горад быў імі захоплены і разрабаваны.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДЖАХАНГІ́Р (Салім) (1569, г. Агра, Індыя — 1627),
правіцель Магольскай імперыі [1605—27]. З дынастыі Вялікіх Маголаў, сынАкбара. Пры ім адменены рэформы Акбара, узмацнілася ўлада феадалаў-джагірдараў (гл.Джагір). У 1613 дазволіў англ. Ост-Індскай кампаніі заснаваць гандл. факторыю ў г. Сурат. Пашырыў межы дзяржавы на Пн Індыі. Знаўца мастацтва і л-ры, мецэнат архітэктуры і мініяцюрнага жывапісу. Аўтар успамінаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДЖУ́ЧЫ (? — 1227),
мангольскі хан, военачальнік. Старэйшы сынЧынгісхана. У 1207—08 кіраваў паходам у Паўд. Сібір, далучыў да Манг. імперыі Туву, Хакасію, Алтай. Удзельнічаў у паходах Чынгісхана ў Паўн. Кітай (1211—15), Сярэднюю Азію (1219—22), Усх.Дэшт-і-Кіпчак (гл.Мангольскія заваяванні). З 1224 правіцель Харэзма і Дэшт-і-Кіпчака. Памёр раптоўна пры нявысветленых абставінах.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГІПНО́С,
у стараж.-грэчаскай міфалогіі бог сну; сын Ночы і брат Смерці, багінь лёсу мойраў, багіні помсты Немесіды. Уяўлялі яго крылатым юнаком, спакойным, ціхім, добразычлівым да людзей. Паводле Гамера, жыў на в-ве Лемнас. Гера ўгаварыла Гіпноса ўсыпіць Зеўса, пакуль яна праследавала Геракла. Гіпнос ператварыўся ў птушку і нагнаў сон на Зеўса.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ІВА́Н IIІванавіч Красны
(30.3.1326, Масква — 13.11.1359),
князь звенігародскі і рузскі (1340—53], вялікі князь маскоўскі і ўладзімірскі [1353—59]. Другі сынІвана I Каліты, бацька Дзмітрыя Іванавіча Данскога. Прадоўжыў палітыку бацькі па аб’яднанні рус. зямель. Пры ім пачалося ўмацаванне на Русі аўтарытэту мітрапаліта Кіеўскага і ўсяе Русі Аляксея. Пазбягаў ваен. канфліктаў, выступаў трацейскім суддзёй сярод рус. князёў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КА́ПІЧ (Аляксандр Мікалаевіч) (н. 13.3.1954, Мінск),
бел. вучоны ў галіне мікрабіялогіі. Д-рбіял.н. (1993). Сын М.Ф.Капіча. Скончыў БДУ (1976). З 1976 у Ін-це мікрабіялогіі Нац.АН Беларусі. Навук. працы па біяхіміі біялагічна-актыўных рэчываў мікраарганізмаў, мікрабіял. біятэхналогіі, мікалогіі.
Тв.:
Антиокислительная активность экстрактов мицелия ксилотрофных базидиомицетов // Микология и фитопатология. 1995. Т. 29, вып. 5—6.