феры́т

(ад лац. femim = жалеза)

1) цвёрды раствор вугляроду, які з’яўляецца састаўной часткай сталі і чыгуну;

2) хімічнае злучэнне вокіслу жалеза з вокісламі іншых металаў, якое выкарыстоўваецца для вырабу электрамагнітных элементаў, што прымяняюцца ў розных галінах тэхнікі.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

дорн

(ням. Dorn = калючка)

1) парожні або суцэльны цыліндр, на якім праводзіцца зборка, склейванне або вулканізацыя гумавых вырабаў;

2) стрыжань з загартаванай сталі для прашывання адтулін у нагрэтым стальным злітку;

3) апраўка з прыстасаваннем для ўтрымлівання насаджанага прадмета.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

цэмента́цыя

(ад цэмент)

1) спосаб умацавання грунтоў, бетонных кладак увядзеннем у іх пад ціскам вадкага цэментнага раствору;

2) насычэнне паверхневых слаёў сталі вугляродам для павелічэння іх цвёрдасці;

3) працэс здабывання металаў з раствораў хімічным аднаўленнем больш электраадмоўнымі металамі.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

гуртава́цца, ‑туецца; незак.

1. Збірацца ў гурт (у 1 знач.). Да вакзалу падышоў пусты аўтобус. Людзі з рэчамі сталі гуртавацца каля яго дзвярэй, гатовыя к пасадцы. Ермаловіч. // Групавацца, канцэнтравацца. Часці рыхтаваліся да атакі і гуртаваліся ў бярозавым гаі. Шамякін.

2. перан. Аб’ядноўвацца, збліжацца на аснове адзінства поглядаў, сумесных дзеянняў. Вакол Алёнкі гуртавалася больш моладзь новага кірунку, моладзь .., любіўшая кнігу. Колас.

3. Зал. да гуртаваць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

во́раг, ‑а, м.

1. Той, хто варожа адносіцца да каго‑, чаго‑н., сваімі дзеяннямі шкодзіць каму‑, чаму‑н.; непрыяцель. Класавы вораг. □ Перасварыліся браты за зямлю і сталі адзін аднаму ворагамі. Якімовіч. І ўсё-такі самым небяспечным ворагам чаек на гняздоўі з’яўляецца лісіца. В. Вольскі. // Прынцыповы праціўнік.

2. зб. Процілеглы ваюючы бок; праціўнік. Наткнуўшыся на моцныя сілы ворага, .. атрад зрабіў круты.. паварот на.. усход. Брыль.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

неабды́мны, ‑ая, ‑ае.

Вялізны памерамі; бязмежны, бяскрайні. Сусвет неабдымны Ловіць кожнае слова Крамля. Вітка. Усё заззяла, і прасторы сталі неабдымнымі. Чорны. Грузавік крануўся і мякка пакаціўся па дарозе сярод неабдымнага мора жыта. Лупсякоў. // Надзвычайны па сіле, ступені праяўлення. Жыццё ішло, поўнае сваёй глыбокай і неабдымнай чароўнасці і прыгажосці. Кавалёў. Паўночныя нашыя шыры, Тайгі неабдымны спакой Змяняў на падманшчыцу-ліру, На ўтульны і ціхі пакой?! Звонак.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

неўміру́чы, ‑ая, ‑ае.

1. Які жыве вечна, не паддаецца смерці. Колькі разоў шматлікія ворагі выпальвалі нашы гарады і вёскі, але народ наш астаўся жыць, ён неўміручы. Гурскі.

2. Які застаецца назаўсёды ў памяці людзей; які не забываецца. Радзіма! У сонечных далях тваіх Жыве неўміручы Купала! Матэвушаў. На ўвесь свет сталі вядомымі, неўміручыя подзвігі герояў-панфілаўцаў, камсамолкі Зоі Космадзям’янскай і многіх тысяч іншых патрыётаў. Паслядовіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пераважа́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.

Мець перавагу ў чым‑н.; займаць пануючае становішча. Як ні многа стралялі, як ні многа было вакол свінцу, сталі і пораху, але пах лісця пераважаў, нішто не магло заглушыць гэтага цёплага, прэлага водару вільготнай асенняй зямлі. Шамякін. Тут пераважаюць сосны, але густа расце і ядловец, і маладыя дудкі, і арэшнік. В. Вольскі. У дарэвалюцыйнай беларускай літаратуры пераважала паэзія і драматургія. Пшыркоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

стэп, ‑у, м.

Бязлесная роўная прастора ў зоне сухога клімату, пакрытая рознымі травамі. Роўнае і простае шас[э], нібы страла, рассякала бязмежную раўніну стэпу. Шамякін. А стэп стаяў настолькі здзірванелы, Ажно ляме[ш] ламаўся ў зямлі, Але мацней ад сталі люд у стэпе, — І ўсё шырэе паласа раллі. А. Астапенка. Стэп палосамі ляснымі Затрымае сухавеі. Аўрамчык. Прыедуць сябры. На зары У стэпе раздольным, цалінным — Ураз загудуць трактары. Вярцінскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

этало́н, ‑а, м.

1. Дакладны ўзор устаноўленай адзінкі вымярэння. Эталон метра. // Вельмі дакладны вымяральны прыбор, прызначаны для праверкі іншых такіх прыбораў.

2. перан. Кніжн. Узор, стандарт для параўнання з чым‑н. «Ляўкоўскія» вершы Купалы сталі для творчай моладзі эталонам. Ярош. Было боязна разбурыць новай сустрэчай тое хвалюючае дзіцячае ўяўленне аб чалавеку, які ў сэрцы працягваў жыць эталонам хараства, розуму, душэўнай тонкасці і абаяльнасці. Хадановіч.

[Фр. étalon.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)