ПЕЛЕ́ [Pelé; сапр.ду Насіменту (do Nascimento) Эдсан Арантыс; н. 21.10.1940, г. Трэс-Карасойнс, Бразілія],
бразільскі спартсмен (футбол). У 1995—99 міністр спорту Бразіліі. Чэмпіён свету (1958, Швецыя; 1962, Чылі; 1970, Мексіка). Уладальнік Кубка Лібертадорэс (Кубка паўднёваамер. чэмпіёнаў) і Міжкантынент. кубка (1962, 1963), Кубка Бразіліі (1961—65). Лепшы футбаліст 20 ст. (на версіі ФІФА; 2000, Рым). Лепшы спартсмен свету (1970), лепшы футбаліст чэмпіянатаў свету (1958, 1970), лепшы паўднёваамер. футбаліст (1960, 1964, 1965, 1970). Выступаў за клубы: «Бауру» (1949—55), «Сантас» (1955—74), «Космас», Нью-Йорк (1975—77).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПРЭС (Тамара Натанаўна) (н. 10.5.1937, г. Харкаў, Украіна),
расійская спартсменка (лёгкая атлетыка). Сястра І.Н.Прэс. Засл. майстар спорту (1960). Канд.пед. навук (1974). Скончыла Ленінградскі інж.-буд. ін-т (1962) і Вышэйшую парт. школу пры ЦККПСС (1967). Чэмпіёнка і рэкардсменка XVII і XVIII Алімп. гульняў (1960, Рым — у штурханні ядра; 1964, Токіо — у штурханні ядра і кіданні дыска; у Рыме — сярэбраны прызёр у кіданні дыска). 3-разовая чэмпіёнка Еўропы (1958, 1962). 16-разовая чэмпіёнка СССР (1958—66). 11-разовая рэкардсменка свету ў штурханні ядра (1959—68) і кіданні дыска (1960—67).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РАМАНО́ЎСКІ (Уладзімір Вацлававіч) (н. 21.7.1957, г. Слонім Гродзенскай вобл.),
бел. спартсмен (веславанне на байдарцы-двойцы). Засл. майстар спортуСССР (1976). Скончыў Бел.ін-тнар. гаспадаркі (1982). У 1994—98 дзярж. трэнер Беларусі па веславанні. Чэмпіён XXI Алімп. гульняў (1976, г. Манрэаль, Канада) у пары з С.Нагорным (Украіна) на дыстанцыі 1000 м і сярэбраны прызёр на дыстанцыі 500 м. Бронз. прызёр чэмпіянату свету (1977, Сафія) на дыстанцыі 1000 м. Чэмпіён СССР (1976, 1977, 1980 — на дыстанцыі 500 м; 1977 — на дыстанцыі 1000 м).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РАМАНЬКО́Ў (Аляксандр Анатолевіч) (н. 7.11.1953, г. Карсакаў Сахалінскай вобл., Расія),
бел. спартсмен (фехтаванне на рапірах). Засл. майстар спортуСССР (1975). Засл. дзеяч фіз. культуры Беларусі. Скончыў Бел.ін-тфіз. культуры (1977). З 1973 у Спарт. к-це Беларусі. Чэмпіён і бронз. прызёр XXIV Алімп. гульняў (1988, Сеул), сярэбраны прызёр XXI Алімп. гульняў (1976, г. Манрэаль, Канада), сярэбраны і бронз. прызёр XXII Алімп. гульняў (1980, Масква). 5-разовы чэмпіён свету ў асабістым і 5-разовы — у камандным заліку. 6-разовы чэмпіён СССР у асабістым заліку.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«РЭСПУ́БЛІКА»,
грамадска-палітычная газета. Выдаецца з чэрв. 1991 у Мінску на бел. і рус. мовах штодзённа. Заснавальнік — Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь. Асвятляе пытанні грамадска-паліт. жыцця краіны, праблемы эканомікі, культуры, навукі, адукацыі, спорту, дзейнасць органаў заканадаўчай і выканаўчай улады. Матэрыялы змяшчаюцца пад рубрыкамі: «Што людзі пішуць», «Дыялог», «Званы госць», «Падрабязнасці», «Яшчэ не вечар», «Алімпія», «Прамая лінія» і інш. Публікуе пастановы СМ рэспублікі, распараджэнні прэм’ер-міністра, інш. прававыя акты рэсп. органаў. Мае рэгулярныя дадаткі «Рэспубліка дзелавая» і «Усё аб падатках», асобным тыражом выходзяць «Вести потребкооперации».
бел. шахматыст; шахматны тэарэтык, літаратар і педагог. Майстар спортуСССР (1938). Засл. трэнер СССР (1965). Скончыў Ленінградскі пед.ін-т (1934). У 1950—52 трэнер зборнай каманды СССР — пераможцы шахматнай Алімпіяды (1952, Хельсінкі). У 1955—69 трэнер Бел. савета добраахвотнага спарт.т-ва «Спартак». Яго імем названы шахматны дэбют. З 1970 у Мінску праводзіцца мемарыял яго імя.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
САНЕ́ЕЎ (Віктар Данілавіч) (н. 3.10.1945, г. Сухумі, Грузія),
грузінскі і расійскі спартсмен (лёгкая атлетыка, трайны скачок). Засл. майстар спортуСССР (1968). Скончыў Груз.ін-т субтрапічнай гаспадаркі. Аграном. Чэмпіён XIX, XX і XXI Алімп. гульняў (1968, Мехіка; 1972, г. Мюнхен, Германія; 1976, г. Манрэаль, Канада), сярэбраны прызёр XXII Алімп. гульняў (1980, Масква). Чэмпіён Еўропы 1969, 1974; у закрытых памяшканнях — 1970, 1971, 1975, 1976, 1977. Сярэбраны прызёр чэмпіянатаў Еўропы 1971, 1978. Чэмпіён СССР 1968, 1969, 1970, 1971, 1973, 1975, 1987. Рэкардсмен свету 1968, 1971, 1972, 1973, 1974, 1975.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СКО́БЛІКАВА (Лідзія Паўлаўна) (н. 8.3.1939, г. Златауст Чэлябінскай вобл., Расія),
расійская спартсменка (канькабежны спорт). Засл. майстар спорту (1960). Скончыла Чэлябінскі пед.ін-т (1965). Чэмпіёнка VIII і IX зімовых Алімп. гульняў (1960, г. Скво-Вэлі, ЗША — на дыстанцыях 1500 і 3000 м; 1964, г. Інсбрук, Аўстрыя — на дыстанцыях 500, 1000, 1500 і 3000 м). Абс. чэмпіёнка свету (1963, Японія; 1964, Швецыя), 25-разовая чэмпіёнка свету (1960—69), 15-разовая — СССР (1960, 1962, 1968, 1969), шматразовая рэкардсменка свету (1960, 1963, 1967, 1968) на асобных дыстанцыях.