Брэ́шкі, брэ́шка ’карункі’ (Сцяшк., Сцяшк. МГ). Магчыма, тое ж самае, што і брыж, брыжы (розныя часткі адзежы), гл. Брэ́шкі — фанетычны варыянт да бры́жкі? Параўн. брыж ’карункавы край’ (Касп.), брыжы́ ’карункі’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
аднабо́кі, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае адзін бок большы або розныя па якіх‑н. прыкметах бакі.
2.перан. Накіраваны ў адзін бок, аднабаковы паводле свайго дзеяння, выяўлення. [Насця:] — Сорамна табе, Таня, зайздросціць чужому каханню, ды яшчэ такому аднабокаму.Шамякін.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
плісэ́, нескл., н.
1. Дробныя паралельныя складкі на матэрыяле (тканіне), зробленыя шляхам спецыяльнай апрацоўкі. Абмяркоўваюць .. [падначаленыя] розныя там гаржэткі, жабо, плісэ, гафрэ і сотні іншых, бог ведае якіх рэчаў...Новікаў.
2.узнач.нязм.прым. З такімі складкамі; плісіраваны.
[Фр. plisse.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
сві́ран, ‑рна, м.
Халодны будынак, прызначаны для захоўвання збожжа, мукі і іншых прадуктаў, а таксама рэчаў і пад. Вакол дзядзінца, паўкругам, размяшчаліся розныя гаспадарчыя будовы — скляпы, свірны, стайня.Якімовіч.Кладзі гной густа, не будзе ў свірне пуста.Прыказка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
цвяро́засць, ‑і, ж.
1. Устрыманне ад ужывання спіртных напіткаў.
2. Уласцівасць і стан цвярозага (у 2 знач.). У характары Апейкі былі дзве рысы — вельмі розныя, несуладныя: нейкая вялікая чуласць, схільнасць да элегічных адчуванняў і нязменная цвярозасць, практычнасць.Мележ.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
часці́ца, ‑ы, ж.
1. У граматыцы — службовае слова, якое не мае самастойнага значэння, а выражае розныя сэнсавыя, мадальныя і эмацыянальныя адценні слоў, словазлучэнняў і сказаў.
2.Спец. Элементарная частка ў складзе якога‑н. рэчыва. Электроны — найдрабнейшыя часціцы матэрыі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
эскала́тар
(англ. escalator, ад лац. scala = лесвіца)
прыстасаванне ў выглядзе рухомай лесвіцы з прыступкамі для пад’ёму і спуску людзей або грузаў на розныя ўзроўні (напр. э. метрапалітэна, э. судна).
Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)
ПЛАНАВА́ННЕ СЯМ’І́,
добраахвотнае рэгуляванне дзетараджэння ў сям’і. Дапамагае вызначыць колькасць дзяцей у сям’і, нарадзіць жаданых дзяцей у найб. спрыяльных умовах, выбраць час дзетараджэння з улікам узросту бацькоў і сац.-эканам. умоў, рэгуляваць інтэрвалы паміж цяжарнасцямі, пазбегнуць непажаданай цяжарнасці. П.с. — важны фактар захавання здароўя маці і дзіцяці, зніжэння мацярынскай і ранняй дзіцячай смяротнасці, частаты абортаў. Уключае таксама дзейнасць арг-цый, якія ствараюць умовы для дасягнення сям’ёй пажаданай колькасці дзяцей шляхам розных адм., сац., эканам. і прапагандысцкіх сродкаў. Напр., у Еўропе найб. шырока праграму П.с. з 1, 2, 3 дзецьмі праводзіць Францыя. У Азіі, Афрыцы, Лац. Амерыцы праграмы П.с. накіраваны на зніжэнне нараджальнасці (Індыя, Кітай і інш.). На Беларусі існуе сістэма матэрыяльнай дапамогі па падтрымцы сям’і: выплачваюцца розныя віды дапамогі, у залежнасці ад колькасці і ўзросту дзяцей сем’ям дадзены розныя падатковыя льготы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СТАЯ́ЧАЯ ХВА́ЛЯ,
хваля, якая ўзнікае ў выніку інтэрферэнцыі хваль, што распаўсюджваюцца ў процілеглых напрамках і маюць аднолькавую амплітуду і частату. У С.х., у адрозненне ад бягучай хвалі, энергія не пераносіцца, а адбываецца перапампоўванне аднаго віду энергіі ў другі, напр., кінетычнай у патэнцыяльную, эл. у магн. (адсюль назва).
С.х. ўзнікаюць пры адбіцці хваль ад перашкод ці неаднароднасцей у газападобным, вадкім ці цвёрдым асяроддзі, а таксама ў вакууме (для эл.-магн. хваль) пры накладанні адбітай і прамой хваль. Розныя ўчасткі С.х. маюць аднолькавую фазу і розныя амплітуды, залежныя ад рознасці фаз прамой і адваротнай хвалі. Пункты С.х. з максімальнай амплітудай ваганняў наз. пучнасцямі, з амплітудай, роўнай нулю, — вузламі. Адлегласць паміж суседнімі вузламі (пучнасцямі) роўныя λ/2, а паміж суседнімі вузлом і пучнасцю — λ/4, дзе λ — даўжыня бягучай хвалі. С.х. ўзнікаюць у ЗВЧ антэнах, хваляводах, рэзанатарах.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВЫСОКАЧАСТО́ТНАЯ ПЕЧ,
індукцыйная электрычная печ, якая сілкуецца ад генератара высокай (больш за 104Гц) частаты. У высокачастотнай печы плавяць і спякаюць розныя матэрыялы, награюць загатоўкі для коўкі, штампоўкі і інш.тэхнал. аперацый.
Індукцыйная высокачастотная печ (стрэлкамі паказаны ўваход і выхад ахаладжальнай вады).