ВЕ́НЗАЎШЧЫНА,
2 каменныя могільнікі каля в. Вензаўшчына Шчучынскага р-на Гродзенскай вобл. На могільніку канца 10—12 ст. магілы купалападобна абкладзены камянямі ў 3—4 слаі, на могільніку канца 10—15 ст. — у 1 слой. Пахавальны абрад — трупапалажэнне ў ямах (нябожчык абкладзены дошкамі або ў дамавіне), трапляецца трупаспаленне. Пахавальны інвентар: прылады працы, зброя, шматпацеркавыя скроневыя кольцы, сярэбраныя, бронзавыя і медныя ўпрыгожанні, фрагменты керамічнага ляпнога і ганчарнага посуду, цэлыя гаршкі.
т. 4, с. 87
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГЁТЫНГЕН (Göttingen),
горад у цэнтры Германіі, на р. Лайне, зямля Ніжняя Саксонія. 128,4 тыс. ж. (1994). Гар. правы атрымаў каля 1210. Развіццё Гётынгена ў 18 ст. звязана з заснаваннем ун-та (1737) і АН (1751). Прадпрыемствы металаапр., эл.-тэхн. прам-сці, дакладнай механікі (прылады, інструмент, навук. апаратура і інш.). Выд-вы, друкарні. Буйны навук. цэнтр. Навук. т-ва Макса Планка. Музеі. Гатычныя цэрквы і ратуша (14—16 ст.), фрагменты гар. умацаванняў.
т. 5, с. 212
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГРАВЕ́Т (франц. Gravettian),
археалагічная культура эпохі верхняга палеаліту, якая каля 25 тыс. г. да н. э. змяніла арыньяк. Назва ад грота Ла-Гравет у Дардоні (Францыя), дзе знойдзены першыя крамянёвыя прылады тыпу гравет. У сучаснай тэрміналогіі лічыцца найб. ранняй фазай верхняга перыгору. Для гравету характэрны невял. вострыя крамянёвыя пласціны з прытупленым краем (т.зв. гравецкія вастрыі). Тэрмін «гравет» часам выкарыстоўваюць у дачыненні да матэрыялаў усяго верхнеперыгорскага перыяду.
А.В.Іоў.
т. 5, с. 381
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БАТАРЭ́Я ў тэхніцы,
аднолькавыя прылады, прыстасаванні ці збудаванні, аб’яднаныя ў адзіную сістэму (устаноўку) для сумеснага больш эфектыўнага дзеяння. напрыклад, коксавая батарэя — шэраг коксавых печаў для сухой перагонкі каменнага вугалю ў кокс; радыятарная батарэя — злучаныя ў адно ацяпляльнае прыстасаванне радыятары; ахаладжальныя батарэі — сістэмы труб (гладкіх ці з рэбрамі), у якіх выпараецца холадагент або працякае халадзільны раствор. Пашыраны электрычныя батарэі — кандэнсатарныя (з кандэнсатараў), акумулятарныя (з акумулятараў) і з інш. хімічных крыніц току.
т. 2, с. 348
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МО́ДУЛЬ у тэхніцы,
1) назва важнага каэфіцыента або велічыні, напр., модуль пругкасці.
2) Уніфікаваны функцыян. вузел (або частка складанага ланцуга) радыёэлектроннай апаратуры, які канструктыўна аформлены як самаст. выраб і выконвае пэўную функцыю (гл. таксама Мікрамодуль).
3) Спецыялізаваны адсек арбітальнай станцыі, які нарошчваецца і дзе размешчаны спец. тэхнал. абсталяванне, прылады і інш., напр., астрафіз. М., тэхнал. М. Таксама М. часта наз. састаўныя часткі касм. карабля, напр., арбітальны М., пасадачны М.
т. 10, с. 511
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НАВАПО́ЛАЦКІ ЗАВО́Д «ВЫМЯРА́ЛЬНІК».
Засн. ў г. Наваполацк Віцебскай вобл. ў 1976. Выкарыстоўвае высокія вытв. і інфарм. тэхналогіі, у т. л. інтэлектуальныя сістэмы мадэліравання і праектавання. Удзельнічае ў стварэнні міжнар. касм. станцыі, у праграме «Марскі старт», бел.-рас. праграме «Космас-БР» і інш. Асн. прадукцыя (2000): сістэмы тэлеметрыі, тэлекамунікацый і спадарожнікавай навігацыі, прылады сувязі ЗВЧ-дыяпазону, сілавая электроніка для энергазберажэння, вырабы мікраэлектронікі, пячатныя платы, касавыя апараты.
Я.В.Глушко, А.В.Нікіфараў.
т. 11, с. 101
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РЫМА́РСТВА,
бел. традыц. рамяство па вырабе раменнай вупражы. Сыравіну для вупражы — сырамяць (сырыца, апрацаваная нядубленая скура буйн. раг. жывёлы) — рыхтавалі самі рымары. Прылады працы для Р.: ціскі (клешчы, столак) для заціску скуры пры шыцці шлей, прэс для ўціскання драўляных частак у скуру пры вырабе падсядзёлкаў, а таксама жал. абцугі, малаток, нож, шыла, іголкі, драўляныя клешчы для хамутоў і інш. Шылі вупраж дратвай ці вузкімі скуранымі паскамі.
Н.І.Буракоўская.
т. 13, с. 509
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТЭЛЕФО́ННЫ АЎТААДКА́ЗЧЫК,
аўтаматычная прылада для адказу на тэлеф. выклік пры адсутнасці абанента і запісу перададзенага па тэлефоне паведамлення. Складаецца з дыктафона, прылады кіравання і прыстаўкі для ўзгаднення ўваходу дыктафона з тэлеф. лініяй.
Сігнал выкліку паступае на прыладу кіравання, якая ўключае дыктафон на ўзнаўленне тэксту папярэдне запісанага адказу абанента, пасля чаго дыктафон пераключаецца на запіс перададзенага паведамлення. Па заканчэнні запісу дыктафон выключаецца і Т.а. пераключаецца ў рэжым гатоўнасці да прыёму наступнага выкліку.
т. 16, с. 121
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ШРО́ТАВЫ ЭФЕ́КТ,
невялікія хаатычныя адхіленні току электравакуумнай або паўправадніковай прылады ад яго сярэдняга значэння (гл. Флуктуацыі электрычныя). Выклікаецца нераўнамернасцю тэрмаэлектроннай эмісіі з катода або інжэкцыі носьбітаў зараду ў паўправадніках; суправаджае любыя працэсы, звязаныя з утварэннем патокаў зараджаных або нейтральных часціц, напр., фотаэлектронную эмісію, другасную электронную эмісію. Тэарэтычна прадказаны ням. вучоным В.Шоткі (1918). Абумоўлівае шумы ў эл. ланцугах, якія ў гукавым дыяпазоне частот нагадваюць шум ад перасыпання паляўнічага шроту (адсюль назва).
т. 17, с. 462
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Батометр 1/190; 2/180; 3/196, гл. Гідралагічныя прылады
- » - Малчанава 3/469
Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)