тахігене́з

(ад гр. tachys = хуткі + -генез)

з’ява скарачэння і спрашчэння ранняга этапу развіцця арганізма, калі зародак не праходзіць усіх стадый, якія ўласцівы былі продкам арганізма.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

тві́стар

(англ. twistor, ад twist = паварочваць, выгінаць)

запамінальны элемент у аўтаматыцы і вылічальнай тэхніцы, адрэзак дроту з магнітнай паверхняй, намагнічванне якога праходзіць па вінтавой лініі.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

папяро́чны, ‑ая, ‑ае.

Які праходзіць, размяшчаецца ўпоперак чаго‑н.; проціл. падоўжны. Узышоўшы на другі паверх, наведвальнікі траплялі ў папярочны шырокі калідор, дзе размяшчалася гардэробная. Машара. З году ў год ствол дрэва таўсцее, на ім як бы нарастаюць чахлы. Гэтыя чахлы ў выглядзе кольцаў добра відаць на папярочным зрэзе бервяна. Штыхаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

тра́верс 1, ‑а, м.

Спец.

1. Папярочнае прыкрыццё (насып) у акопах, траншэях, якое засцерагае ад агню з флангаў або з тылу.

2. Папярочная дамба, якая ідзе ад берага да сярэдзіны ракі.

[Фр. traverse.]

тра́верс 2, ‑а, м.

Спец. Пераход альпіністаў на маршруце, які праходзіць па грэбені горнага хрыбта і злучае некалькі вяршынь.

[Ад фр. treversee — пераезд, пераправа.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

staż, ~u

м. стаж;

staż emerytalny — пенсійны стаж;

niepełny staż pracy — няпоўны стаж працы;

odbywać staż — стажыравацца; праходзіць стажыроўку

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

Навучэ́нец ’вучань старшых класаў, слухач сярэдніх навучальных устаноў’ (ТСБМ). Наватвор 30‑х гадоў для перадачы рус. учащийся; упершыню ўведзена ў норму РБС–53 (гл. Лужанін у зб. Слова наша роднае. Мн., 1986, 97), аўтарства прыпісваецца П. Глебку (Маладосць, 1981, 9, 172; Каўрус, Мова народа, мова пісьменніка. Мн., 1989, 219). Ад навуча́ццапраходзіць курс навучання’, што ў сваю чаргу калькуе рус. обуча́ться ’тс’, якое належыць да сферы канцылярска-адміністрацыйнай лексікі.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

ГРО́ДЗЕНСКІ КЛЯ́ШТАР БРЫГІ́ТАК,

помнік архітэктуры ранняга барока. Пабудаваны ў 1634—42 у Гродне па фундацыі К. і А.​Весялоўскіх. Уключаў Благавешчанскі касцёл, жылы корпус, гасп. пабудовы (збярогся толькі лямус, гл. ў арт. Гродзенскія лямусы), мураваную агароджу з брамамі (захавалася часткова), сад, агарод, званіцу-капэлу (стаяла асобна, на другім баку вуліцы; знішчана ў 1960-я г.). Касцёл — аднанефавы 2-вежавы храм з паўцыркульнай апсідай. Гал. фасад мае стройную сіметрычную кампазіцыю з 3-часткавым дзяленнем па вертыкалі на цэнтр. плоскасць і 2 вуглавыя вежы. Ніжні ярус члянёны плоскімі пілястрамі з карынфскімі капітэлямі, прарэзаны дзвярным і аконным праёмамі. Над пілястрамі праходзіць антаблемент, фрыз якога аформлены манум.-дэкар. жывапісам у тэхніцы сграфіта. Гал. фасад завершаны аднолькавымі па вышыні атыкам, трохвугольным франтонам і 2-яруснымі дэкар. вежачкамі. Інтэр’ер вырашаны як адзіны аб’ём, перакрыты цыліндрычным скляпеннем на распалубках. Жылы корпус — прамавугольны ў плане 2-павярховы аб’ём з вял. унутр. дваром. На паўн. фасадзе захаваўся партал, аздоблены маст. тынкоўкай. Па перыметры будынка з боку двара праходзіць светлавы калідор з келлямі. Агароджа з брамай уяўляе сабой глухую цагляную атынкаваную сцяну, па вуглах якой былі невял. 6-гранныя вежы (захаваўся 1-ы ярус адной з іх). Агароджа мела 4 брамы (захаваліся 3 найб. манум. перад касцёлам). Зберагліся таксама брамы для пешага люду і праезная брама гасп. двара.

С.​Г.​Багласаў, Т.​Р.​Маліноўская.

Гродзенскі кляштар брыгітак. Галоўны фасад касцёла.

т. 5, с. 433

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

дыя́метр

(гр. diametros = папярочнік)

1) адрэзак прамой, які злучае два пункты акружнасці і праходзіць праз яе цэнтр;

2) папярочнік любога цела, плошчы, прасторы (напр. д. трубы).

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

durchschriten* II vt прахо́дзіць (што-н. да канца);

die Tür ~ прайсці́ праз дзве́ры; перахо́дзіць (цераз раку)

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

drchtreten*

1. vt прато́птваць;

Ton ~ мясі́ць глі́ну (нагамі)

2. vi (s) ступа́ць, прахо́дзіць (праз што-н.)

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)