Разм. Выдумаць, прыдумаць. Прасцей за той шлях, што прывёў пастушка з маленькай вёскі Раткава да высокай годнасці Героя Савецкага Саюза, цяжка здумаць.«Беларусь».// Падумаць, дадумацца. — Я ж і цяпер сад калгасны даглядаю. А ты нават не здумаеш заглянуць на мой хутар.Пестрак.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
о́рдэр1, ‑а, м.
Пісьмовае распараджэнне; дакумент на атрыманне, на выдачу чаго‑н. Расходны ордэр. Ордэр на вобыск. □ [Тася:] — Я магу не прыходзіць, мой пакой зоймуць па ордэру.Мікуліч.
[Фр. ordre ад лац. ordo — рад, парадак.]
о́рдэр2, ‑а, м.
Спец. Разнавіднасць спалучэння, парадак размяшчэння частак архітэктурных канструкцыі (калон і антаблементу). Грэчаскі ордэр. Карынфскі ордэр.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
прачу́ты, ‑ая, ‑ае.
Разм.
1.Дзеепрым.зал.пр.ад прачуць.
2.узнач.прым. Прасякнуты пачуццём. Грыміць напружанай хадой Вялікіх творцаў пакаленне... Ім верш прыветны, сціплы мой, Маё прачутае ўслаўленне.Хадыка.Прачутае жывое слова, Як сталь адменнага ліцця, Грымела мужна і сурова Над злой няпраўдаю жыцця.Глебка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
про́ці, прыназ.
Разм. Тое, што і супраць. [Марыля:] Што адзін зробіш проці ўсіх? Не ідуць, мой сынок, рэчкі ўгару і не круціцца крылле ў ветраку проці ветру.Купала.І наш асёл за працу ўзяўся шчыра: Як можна, вушы свае шырай Ён растапырыў, распрастаў І проці сонца стаў.Крапіва.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
прыгаво́рваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.
1.Незак.да прыгаварыць.
2. Гаварыць, суправаджаючы якое‑н. дзеянне. Не зважаючы ні на што і ні на каго, .. [Алік] катаў па вуліцы малога і прыгаворваў яму розныя суцяшальныя словы.Кулакоўскі.— Не бойся, не бойся, дурненькі мой, — гладзячы ката, прыгаворваў хлопчык.Скрыпка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пры́яцель, ‑я, м.
Блізка знаёмы чалавек, з якім устанавіліся добрыя, прыязныя адносіны. Я нават не паверыў з першага позірку, што гэта мой даўні прыяцель і першы дарадчык па ўсіх пытаннях механізацыі, электрыфікацыі і будаўніцтва.Кулакоўскі.Пасля гэтай сумеснай працы аўтар і рэдактар сталі самымі шчырымі прыяцелямі.Хведаровіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
старшы́нстваваць, ‑ствую, ‑ствуеш, ‑ствуе; незак.
Знаходзіцца на пасадзе старшыні, выконваць функцыі старшыні. Старшынстваваў Якім у адным калгасе ў суседнім раёне.Корбан.Сеў старшынстваваў, кіраваць сходам таварыш Грамовіч.Шынклер./упаэт.ужыв.Старшынствуе маё пакаленне — Не адзін аднакашнік мой Сёння ўладна трымае ў жмені Ніць пазіцыі ключавой.Арочка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Тый ‘той’ (Гарэц., Бяльк.), ст.-бел.тый, тий ‘тс’ (1529 г., ГСБМ): тъи конь, тый товаръ (1300 г., Карскі 2–3, 53). Параўн. польск.дыял.tyj ‘тс’. З прасл.*tъ і *jь > тъjь, у якім ‑ъj‑ > ый, як у прыметніку малады (< *moldъjь) і займенніку чый (< *čьjь), што з’яўляецца новаўтварэннем, гл. Станкевіч, Arche, 2001, 1, 172; Бузук, Спроба, 74. Форма тыи бытавала ў жывой старажытнарускай мове. Пад уплывам займеннікаў свой, твой, мой на заканамерны займеннік тыи апошні замацаваўся ў нарматыўнай форме той (гл.), а ў дыялектных формах — тый, тэй; апошнія, на думку Векслера (Гіст., 167), звязаны з тым, што *jь далучыўся да *tъ да таго, як адбыўся пераход ъ > о. Гл. таксама тэй.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
каха́ны, ‑ая, ‑ае.
1. Які выклікае каханне, да якога накіравана каханне; любімы (у 2 знач.). Каханая дзяўчына. □ — Смешна, але прызнаюся, што ў мяне нават не было каханай жанчыны, не было кахання.Мікуліч.
2.узнач.наз.каха́ны, ‑ага, м.; каха́ная, ‑ай, ж. Той (тая), каго кахаюць. Можа, думкі Максіма — пра сваю каханую, што ходзіць недзе па росных сцежках над іншай ракою?Брыль.— Усё ж ён прыгажэйшы за Змітрака! — з замілаваннем падумала дзяўчына і яшчэ бліжэй прытулілася да каханага.Ваданосаў.