Сукупнасць дрэў, якія ўтвараюць лес або ўчастак лесу. Цяпер дуб сустракаецца.. [у Падмаскоўі] уперамешку з елкай, бярозай, ліпай і сасной або сам удзельнічае ў дрэвастоі толькі як невялікі прымешак.Гавеман.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
развява́нне, ‑я, н.
Дзеяннепаводлезнач.дзеясл. развяваць і развявацца. //Спец. Выдзіманне ветрам часцінак горных народ і глебы. У працэсе натуральнага зарастання расліннасцю або пасля пасадкі лесу развяванне пяскоў спыняецца.Прырода Беларусі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
падле́сны, ‑ая, ‑ае.
Які прымыкае да лесу, мяжуе з лесам. Прыйшоўшы да бацькі з падлеснай даліны, Расці прыняліся І клён і рабіна.Броўка.За першай градой падлесных зараснікаў пайшоў лес чысты.Чорны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
не́мы, ‑ая, ‑ае.
Дзікі, роспачны. Раптам крык, Немы крык, З лесу крык страсянуў цішыню.Куляшоў.Пачуўся гром выбуху, лёскат жалеза, усплёск вады і немы, роспачны голас чалавека...Дуброўскі.
•••
Немым голасамгл. голас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
папілава́ць, ‑лую, ‑луеш, ‑луе; зак., што.
1. Распілаваць усё, многае. Папілаваць бярвенне.
2. і без дап. Пілаваць некаторы час. [Начальнік станцыі:] — А ці не пайсці вам папілаваць трохі лесу? Недалёка адсюль — вёрст дзесяць.Пальчэўскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ЛЕСПРАМГА́С (лесапрамысловая гаспадарка),
прадпрыемства лесанарыхтоўчай прамысловасці; гаспадарчаразліковая арг-цыя, якая складаецца з лесанарыхтоўчых пунктаў і ўчасткаў, праводзіць нарыхтоўку, вываз, распрацоўку і адгрузку драўніны. У складзе Л. могуць быць і інш. вытворчасці — лесапілаванне, нарыхтоўка шпал, драўнянага вугалю, смолакурэнне, падсочка лесу і інш.Л. мае замацаваную ў доўгатэрміновае карыстанне лесасыравінную базу, сетку лесавозных дарог, склады, тэхн. і трансп. сродкі, вытв. памяшканні і інш. Існуюць на Беларусі, у Расіі, на Украіне. На Беларусі 5 Л. і 18 вытв. аб’яднанняў (1999), якія таксама займаюцца нарыхтоўкай драўніны.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛЯСУ́Н, лесавік,
вобраз у старадаўніх павер’ях беларусаў; гаспадар лесу і звяроў, які жыве ў лясных нетрах. Яго ўяўлялі ў выглядзе вялізнага (у рост дрэва) старога чалавека з белым, як бяроста, тварам, з вял. вачыма, у звярынай шкуры. Л. мог, нібыта, паказваць грыбныя і ягадныя мясціны, наганяць у бок паляўнічага звяроў і птушак, выбіраць бортнікам месца для ўстаноўкі калод, а таксама наганяць на чалавека страху, прымусіць яго блукаць на адным месцы. Вобраз Л. страціў рэліг. значэнне ў пач. 20 ст.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
даганя́ць, дагна́ць
1. (параўнацца з кім-н.) éinholen vt;
2. (прыгнаць куды-н.) j-n zu éinem bestímmten Ort bríngen*;
даганя́ць каро́ў да ле́су Kühe (bis) zum Wald tréiben*
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
расцяро́бм.
1. (дзеянне) Ábholzen n -s;
расцяро́б ле́су Hólzeinschlag m -(e)s, -schläge;
2. (месца, дзе раслі лес, кусты) Áushau m -es, -e, Hólzschlag m -(e)s, -schläge
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
па́параць, ‑і, ж.
Шматгадовая травяністая расліна аддзела папарацепадобных з буйнымі рассечанымі або складанымі лістамі, якая расце ў цяністых вільготных месцах. Стаяла чэрвеньская ноч, калі ў буйнай квецені красуе зямля, поўніцца сокамі лісцяны змрок лесу і ў цішыні ночы чуваць, як распраўляе малады ліст зялёная папараць, атрасаючы з сябе засохлую ігліцу.Лынькоў.//узнач.зб. Кусты, зараснік такой расліны. [Начлежнікі] ехалі на ўсю ноч, каб, абсеўшы зыркае вогнішча, слухаць таемныя гукі і галасы лесу, густа зарослага лапушной папараццю...Вітка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)