1) нала́джаная сустрэ́ча незнаёмых мужчы́ны й жанчы́ны
2) адна́ з асо́баў, які́я так сустрака́юцца
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
gorilla
[gəˈrɪlə]
n.
1) гары́ла f.
2) Sl.
а) мо́цны й бязьлі́тасны чалаве́к
б) га́нгстэр -а m.
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
sensualist
[ˈsenʃʊəlɪst]
n.
сэнсуалі́ст -а m., сэнсуалі́стка f.
Gluttons and drunkards are sensualists — Абжо́ры й п’я́ніцы — сэнсуалі́сты
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
МІ́НСКА АБАРО́НА 1941у Вялікую Айчынную вайну.
Вялася 25—28 чэрв., складалася з кароткачасовых жорсткіх баёў вакол Мінскага ўмацаванага раёна. Абарону на З ад горада трымалі войскі 44-га (камдыў В.А.Юшкевіч), на Пн — 2-га (ген.-м. А.М.Ермакоў) стралк. карпусоў 13-й арміі (ген.-лейт. П.М.Філатаў) Зах. фронту, а таксама 16-ы Дзяржынскі пагранатрад (маёр А.А.Аляксееў). Іх падмацоўвалі 151-ы карпусны і 301-ы гаўбічны артпалкі, 7-я брыгада ППА, 42-я далёкабамбардзіровачная дывізія і інш. 23—24 чэрв. варожы паветр. дэсант захапіў ст. Аляхновічы, атрады 3-йтанк. групы (ген.-палк. Г.Гот) занялі Радашковічы, 25 чэрв. — Валожын і Ракаў. 23 чэрв.ням. самалёты бамбілі аэрадром у Лошыцы, чыг. вакзал, інш. аб’екты; раніцай 24 чэрв. пачаліся масіраваныя налёты. За 3 дні ням. самалёты, якія пастаянна віселі над горадам, знішчылі 21% (4 км²) гар. забудовы, загінулі сотні жыхароў. Пачаўся масавы адыход насельніцтва з Мінска. Раніцай 26 чэрв. пад Астрашыцкім Гарадком і Смалявічамі немцы скінулі буйны паветр. дэсант, ад Радашковіч у гэтым напрамку пачаліся атакі ням. танкаў і мотапяхоты. Ад Маладзечна войскі ням. 39-га (ген. Р.Шміт) танк. корпуса рушылі на У, злучыліся з дэсантам і захапілі Астрашыцкі Гарадок. Для ліквідацыі пагрозы сюды былі накіраваны 100-я (ген.м. І.М.Русіянаў) і 161-я (палк. А.В.Міхайлаў) стралк. дывізіі; амаль без гармат воіны бутэлькамі з бензінам здолелі адбіць некалькі атак варожых танкаў і ліквідаваць прарывы. Асобныя ням. атрады 7-йтанк. дывізіі (ген. Х. фон Функ) абышлі правы фланг абароны і вечарам 26 чэрв. захапілі Смалявічы, перарэзалі Маскоўскую шашу і перапынілі паток бежанцаў. На ПнЗ ад горада абарону ўтрымлівала 64-я стралк. дывізія (палк. С.І.Іаўлеў), у т. л. 30-ы стралк. полк (палк. А.І.Яфрэмаў). Да 28 чэрв. не спыняліся баі ў Заслаўі, дзе контратакаваў 159-ы стралк. полк (падпалк. А.І.Бялоў), Раніцай 27 чэрв. рух на Магілёўскай шашы перапыніў ням.паветр. дэсант, на Баранавіцкім напрамку моцны ўдар ад Стоўбцаў нанесла 17-я танк. дывізія 17-га танк. корпуса 2-йтанк. групы ген.-палк. Г.В.Гудэрыяна. Вечарам 27 чэрв.ням. мотапяхота выбіла частку 108-йстралк. дывізіі (ген.-м. А.І.Маўрычаў, Н.І.Арлоў) з Фаніпаля. Баявыя дзеянні сав. войск на Пн ад Мінска спачатку разгортваліся паспяхова: былі стрыманы атакі на Ракаўскай шашы, вораг адкінуты на 10 км да в. Беларучы, заняты Астрашыцкі Гарадок. Але вечарам 27 чэрв. сустрэчнымі ўдарамі ням. войскі адрэзалі ад асн. сіл 5 сав. батальёнаў, з З нанеслі ўдар на Сёмкаў Гарадок, прарвалі пазіцыі 30-га стралк. палка, стварылі пагрозу для левага фланга 2-га стралк. корпуса. У выніку масіраваных удараў авіяцыі, дзеянняў варожых дэсантаў, нападу ворага на штабы 13-й арміі, 44-га стралк. корпуса і інш. было страчана кіраванне значнай часткай войск, што абаранялі Мінск, прарвана апошняя лінія абароны ўздоўж р. Пціч. Таму ў ноч на 28 чэрв. пачалося адступленне сав. войск за р. Волма і Ратамка. Раніцай 28 чэрв. з Пд у горад увайшлі атрады ням. 17-й, з Пн — 20-й (ген. Штумпф) танк. дывізій, якія злучыліся і стварылі знешняе кальцо акружэння вакол асн. масы войск Зах. фронту (гл. ў арт.Навагрудскі «кацёл»). На досвітку 2 ліп. абаронцы Мінскага ўмацаванага раёна трыма калонамі пад агульным камандаваннем ген.-лейт. В.І.Кузняцова і Іаўлева прарваліся на У ад Дзяржынска, на наступны дзень — рэшткі 603-га стралк. палка з Астрашыцкага Гарадка. М.а., як і ўсе абарончыя дзеянні войск Зах. фронту, стала катастрофай для Чырв. Арміі (паводле рашэння Ваен. калегіі Вярх. суда СССР Дз.Р.Паўлаў і інш. кіраўнікі фронту прыгавораны 22 ліп. да пакарання смерцю), а таксама для насельніцтва Беларусі, у т. л. жыхароў Мінска, значная частка якіх загінула або пакінула горад. Разам з тым герм. армія страціла пад Мінскам некалькі тысяч салдат, больш за 300 танкаў і 4 дні часу. Сав. войскі панеслі значна большыя страты ў жывой сіле, але захавалі асн. баяздольнасць. У вер. 1941 за ўдзел у абароне Мінска і пераможныя баі пад Ельняй найменні гвардзейскіх нададзены дывізіям 100-й (стала 1-й), 161-й (стала 4-й), 64-й (стала 7-й).
Літ.:
Акалович Н.М. Они защищали Минск. 2 изд. Мн., 1987;
Иванов С.П. Штаб армейский, штаб фронтовой. М., 1990.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГО́НЧЫЯ ПСЫ (лац. Canes Venatici),
сузор’е Паўн. паўшар’я неба. Размешчана пад «ручкай каўша» Вялікай Мядзведзіцы. Гал. зорка (α Гончых Псоў) — падвойная, 3-й візуальнай зорнай велічыні; 30 зорак ярчэй 6-й зорнай велічыні. У паўн. частцы Гончых Псоў знаходзіцца спіральная туманнасць. На тэр. Беларусі відаць круглы год. Гл.Зорнае неба.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СІГНАТУ́РА (позналац. signatura ад лац. signare абазначаць, указваць),
1) частка рэцэпта з указаннем спосабу прыёму лякарства; таксама копія рэцэпта ўрача, якая прыкладаецца да выдадзенага аптэкай лякарства.
2) Парадкавы нумар кожнага друкаванага аркуша ў кнізе, часопісе, які друкуецца на 1-й і 3-й яго старонках злева ўнізе з мэтай кантролю за правільнасцю фальцоўкі і брашуравання.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СМАЛЕ́НСКАЯ БІ́ТВА 1812,
абарончыя баявыя дзеянні рас. войск 16—18 жн. супраць напалеонаўскіх войск у вайну 1812. Гал. сілы праціўніка (больш за 180 тыс.чал.) пасля кароткага адпачынку ў 1-йпал.жн. аднавілі наступленне з мэтай авалодаць г. Смаленск і выйсці ў тыл 1-й і 2-й арміям, якія дзейнічалі ў раёне Рудні і Парэчча. Выкарыстаўшы нерашучасць рас. войск, французы фарсіравалі Дняпро ў раёне Расасна, Ляды і рушылі да Смаленска. 16 жн.рас. войскі адбілі іх атакі. Аднак галоўнакамандуючы М.Б.Барклай-дэ-Толі, каб захаваць армію, якая мела менш сіл і сродкаў, чым французы, вырашыў пакінуць Смаленск і загадаў 2-й арміі адыходзіць па Маскоўскай дарозе, а 1-й арміі ўтрымліваць горад для забеспячэння адыходу. У ноч на 17 жн. 2-я рас. армія пад прыкрыццём 1-й арміі пачала адыход на Дарагабуж. Увесь наступны дзень рас. войскі пад агульным камандаваннем ген. Дз.С.Дахтурова адбівалі атакі ворага. У баях за Смаленск асабліва вызначыліся палкі (у т. л. Літоўскі ўланскі полк), дывізіі, атрады пад кіраўніцтвам ген. М.М.Раеўскага, Цз.П.Невяроўскага, І.Ф.Паскевіча, П.П.Канаўніцына і інш. У ноч на 18 жн. войскі Дахтурова пераправіліся на правы бераг Дняпра, узарвалі масты, пакінулі горад і выйшлі на Маскоўскую дарогу. Паводле рас. звестак, франц. армія за 2 дні баёў страціла больш за 20 тыс.чал. (па падліках франц. боку гэтыя страты складалі 14 тыс.чал.). Рас. войскі страцілі 10 тыс. чал.
Літ.:
Гл. пры арт.Вайна 1812.
Да арт.Смаленская бітва 1812. Бітва ў Смаленску 18 жніўня 1812 г. Размаляваная гравюра невядомага мастака. 2-я пал. 19 ст.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЧУЙКО́Ў Васіль Іванавіч (12.2.1900. г.п. Сярэбраныя Пруды Маскоўскай вобл. — 18.3.1982),
савецкі военачальнік. Маршал Сав. Саюза (1955), двойчы Герой Сав. Саюза (1944, 1945). Скончыў ваен. акадэмію імя М.В.Фрунзе (1925, 1927). У Чырв. Арміі з 1918. У грамадз. вайну камандзір роты, палка, удзельнік баёў з войскамі А.В.Калчака на Урале і ў Сібіры, з польскімі інтэрвентамі — на Беларусі. За баі каля г. Лепель (1920) узнагароджаны 2-м ордэнам Чырв. Сцяга (1925). З 1927 ваен. саветнік у Кітаі, з 1929 на штабных і камандных пасадах у РСЧА. З ліп. 1938 каманд. Бабруйскай армейскай групай Бел. асобай ваен. акругі, потым 4-й арміяй, якая ў вер. 1939 удзельнічала ў паходзе Чырв. Арміі ў Зах. Беларусь. У савецка-фінляндскую вайну 1939—40каманд. 9-й арміяй. У снеж. 1940 — сак. 1942 ваен. аташэ ў Кітаі. У Вял.Айч. вайну з мая 1942 каманд. 1-й рэзервовай (з ліп. 1942—64-я) арміяй, у вер. 1942 — крас. 1943—62-й арміяй, якая вытрымала ўвесь цяжар абарончых баёў за Сталінград (гл. таксама Сталінградская бітва 1942—43), а потым прымала ўдзел у разгроме сталінградскай групоўкі ням.-фаш. войск. З крас. 1943 каманд. 8-йгвардз. арміяй (пераўтворана з 62-й), якая ўдзельнічала ў вызваленні Данбаса (1943), бітве за Дняпро 1943, шэрагу інш. баявых аперацый (у т. л. ў Беларускай аперацыі 1944) і ў штурме Берліна (крас.—май 1945). Пасля вайны нам. галоўнакаманд. (з 1945), галоўнакаманд. (з 1949) Групай сав. войск у Германіі, каманд. войскамі Кіеўскай ваен. акругі (з 1953), галоўнакаманд. Сухапутнымі войскамі і нам. міністра абароны СССР (1960—64). Пахаваны ў Валгаградзе на Мамаевым кургане.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Ла́цвіна1 ’лата’ (Нас.), укр.закарп.латеа, рус.смал., бран., кур., арл.латвійца, палаб.lotvd, н.-луж.łatwa, славен.lȃtva, харв. (у Венгрыі) latva ’тс’. Прасл.latva, laty. Да лата2. -й‑аснова сведчыць пра вельмі ранняе запазычанне з с.-в.-ням.latte, late (Слаўскі, 5, 37–38, а таксама Шустар-Шэўц, 10, 765).
Ла́цвіна ’дабро’, ’добра’ (Бяльк.). Адпрыслоўнас ўтварэнне. Да латва (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Ро́зыйд ’адыход’ (Байк. і Некр.), ’адыход наведвальнікаў’ (Нас.). Утворана пры дапамозе прыстаўкі роз‑/раз‑ (гл.) і кораня дзеяслова ісці ў форме ‑ід (< прасл.*id‑ti ’ісці’), параўн. 1 ас. адз. л. цяпер. часу ід‑у < ісці (гл.). Аб пераходзе і > й пасля галосных гл. Карскі (1, 229). Не выключана, што ‑д магло ўзнікнуць у выніку ад’ідэацыі формы ‑ход‑ (як у прыход — прыйсці).