ПАНЕГІ́РЫК [ад грэч. panēgyrikos (logos) урачыстая прамова],
хвалебная прамова (у гонар якога-н. горада, героя, бога, імператара і г.д.); даўні літ. жанр.
У еўрап. л-ры ўзнік у Грэцыі ў 5 ст. да н.э. Класічную форму набыў у перс. л-ры. У Расіі расквітнеў у 17—18 ст. (оды В.Традзьякоўскага, М.Ламаносава).
Адзін з першых помнікаў бел. панегірычнай прозы — «Пахвала Вітаўту» (1420-я г.). У 16—17 ст. пашыраны жанр П. — эпікграма, П. на герб пэўнай знатнай асобы (А.Рымшы на гербы Л.Сапегі і Ф.Скуміна; Л.Мамоніча на герб Сапегі; невядомага аўтара на герб Б.Агінскага і інш.). З сярэдзіны 17 ст. на Беларусі і Украіне пашырылася дэкламацыя (дэкламацыі Ф.Утчыцкага, І.Іяўлевіча, Сімяона Полацкага «Метры», «Вершы на шчаслівы зварот літасцівага цара з-пад Рыгі», «Віншаванне звыпадку, што ўзяты Дэрпт»), У шырокім сэнсе П. — любы літ. твор хвалебнага характару (напр., П. князям Радзівілам С.Буднага з нагоды пачатку выдання ў Нясвіжскай друкарні бел. кніг — у яго «Катэхізісе», 1562; верш беларуса Я.К.Пашкевіча «Полска квітнет лациною...», 1621, прысвечаны роднаму слову). У 19 ст. ў выніку агульнай дэмакратызацыі л-ры П. як жанр знік. Слова «П.» стала ўжывацца пераважна ў іранічным сэнсе.
Літ.:
Саверчанка І.В. Старажытная паэзія Беларусі, XVI — першая палова XVII ст.Мн., 1992.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Во́рапень ’гультай, лежабок’ (Бяльк.). Магчыма, зварапай (гл.) з прычыны генералізацыі адмоўнай ацэнкі. Але параўн. рус.дыял.воропи́счина ’дубіна, палка’ і літ.vir̃ptis ’жэрдка, шост’, vir̃pstas ’тс’ (Іванаў, Тапароў, Иссл., 248), якія ставяцца ў сувязь звороп, варапай. У такім выпадку мы, магчыма, маем справу з пераносным значэннем ворапень *’дубіна, жэрдка’ (перанос ’дубіна’ → ’лежабок, дурань’ звычайны) і з захаваннем архаічнай семантыкі.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
БУРЛЕ́СКА (франц. burlesque ад італьян. burlesco жартоўны),
1) у літаратуры жанр камічнай, парадыйнай паэзіі. Камічны эфект у бурлесках дасягаецца ў адным выпадку неадпаведнасцю, рэзкім кантрастам паміж узвышанай тэмай і яе падкрэслена будзённым вырашэннем (травесційная), у другім — неадпаведнасцю паміж «нізкай», трывіяльнай тэмай і ўзвышанай, «кніжнай» мовай (іроікамічная). Вядома бел. л-ры ў канцы 18 — пач. 19 ст.; была адной з вызначальных формаў на пач. яе станаўлення. Парадзіравала сюжэты з Бібліі («Уваскрэсенне Хрыстова», калядкі) або антычнай міфалогіі (паэмы «Энеіда навыварат» і «Тарас на Парнасе»). Аб узвышана-гераічных падзеях расказвалася «нізкай» гутарковай мовай, шырока выкарыстоўваліся бытавыя рэаліі. Бел. бурлескныя творы былі своеасаблівай рэакцыяй на каноны класіцызму, пашыраныя ў тагачаснай рус. і польскай л-рах.
2) У музыцы, п’еса жартоўнага, часам грубавата-камічнага або капрызнага характару, звычайна хуткага тэмпу, свабоднай будовы. Блізкая да капрычыо і гумарэскі. Найб. пашырана ў 17—18 ст., пазней знікла з кампазітарскай практыкі, адрадзілася на мяжы 19—20 ст. Як самаст. п’еса або як частка цыклічнага твора сустракаецца ў музыцы для клавішных (І.С.Бах, Ф.Куперэн, Р.Шуман, Р.Штраус, Б.Бартак), радзей для струнных (Дз.Шастаковіч) інструментаў. Збел. кампазітараў бурлескі пісалі Я.Дзягцярык, Э.Тырманд, Л.Шлег і інш. Тэрмін «бурлеска» абазначае таксама разнавіднасць камічнай оперы, блізкай да вадэвіля.
італьянскі драматург, тэарэтык сцэн. мастацтва. З 1963 выступаў як акцёр, рэжысёр і аўтар скетчаў для кабарэ і вулічных т-раў. У 1968 стварыў т-р «Нуова сцэна», у 1970 з жонкай, актрысай і пісьменніцай Ф.Рамэ — вандроўную трупу «Ла Камуне», дзе пастаўлены яго шматлікія бурлескныя камедыі. Аўтар сцэн. фарсаў-арлекінад («Пальцам у вока», 1953), дакумент.паліт. драм у традыцыях брэхтаўскага т-ра («Народная вайна ў Чылі», 1973). У прасякнутых «чорным гумарам», насычаных актуальнымі алюзіямі гратэскава-сатыр. п’есах «Містэрыя-буф» (1969), «Смерць анархіста ад няшчаснага выпадку» (1970), «Тук-тук. Хто там? Паліцыя» (1974), «Не можаш плаціць — не плаці» (1981) і інш. прыёмы агітпропа пераплецены з элементамі камедыі дэль артэ, кірмашовага т-ра лялек, цыркавой клаунады. Выступае з монаспектаклямі. На Беларусі п’есы Ф. ставілі Дзярж.рус.драм.т-р Беларусі («Свабодны шлюб», 1994), абл.драм. т-ры Гомельскі («Гульня і не больш», 1995), Магілёўскі («Свабодная пара», 1999), Брэсцкі («Я чакаю цябе, каханы...» паводле п’ес «Адзінокая жанчына» Ф. і Рамэ і «Фэн Шуй» Э.Шчадрына і Ю.Камянецкага, 2001). Нобелеўская прэмія 1997.
А.В.Спрынчан.
Д.Фо.
...ФОБ (ад грэч. phobos страх), другая састаўная частка складаных слоў, якая адпавядае паняццям «ненавіснік», «праціўнік каго-н., чаго-н. (напр., антрапафобы, жанчынафоб).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ШТУ́ЧНАЕ АСЕМЯНЕ́ННЕ,
прыёмы штучнага збліжэння палавых клетак (у рыб) або штучнае ўвядзенне атрыманай ад вытворніка спермы ў палавыя шляхі самкі з мэтай яе апладнення (у птушак і млекакормячых). У рыб пры Ш.а. ікру змешваюць з малокамі, потым інкубіруюць у натуральных ці штучных умовах. У птушак і млекакормячых сперму ўводзяць пры дапамозе спец. інструментаў у палавыя шляхі самкі. Тэарэт. асновы і прынцыпы практ. прыёмаў Ш.а. с.-г. жывёл распрацаваў у пач. 20 ст.рас. біёлаг І.І.Іваноў; яны засн. на магчымасці атрымання пры дапамозе штучнай похвы спермы самцоў, якая па-за арганізмам не траціць сваіх якасцей, і на магчымасці авуляцыі ў самак с.-г. жывёл без палавога акта.
Складаецца Ш.а. з 5 асн.тэхн. прыёмаў: атрыманне спермы ад самца, ацэнка якасці спермы, яе разбаўленне, захаванне і ўвядзенне ў палавыя органы самкі. У с.-г. жывёл (пераважна коні, буйн раг. жывёла, авечкі) Ш.а. праводзяць з мэтай інтэнсіўнага выкарыстання высокакаштоўных племянных вытворнікаў, правераных па якасці патомства, дзеля масавага паляпшэння пародных і прадукц. якасцей жывёл, хуткага атрымання вял. колькасці высакаякаснага патомства. Выкарыстанне Ш.а. папярэджвае распаўсюджанне шэрагу заразных хвароб (бруцэлёз, вібрыёз, трыхаманоз і інш.), якія могуць перадавацца ў выпадку натуральнага асемянення, і некат. формы бясплоддзя. Распрацаваны метады доўгатэрміновага (да некалькіх гадоў) захавання спермы. Ажыццяўляецца Ш.а. праз племпрадпрыемствы (станцыі).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЭЛЕКТРАПРАВО́ДНАСЦЬ, электрычная праводнасць,
здольнасць рэчыва праводзіць электрычны ток пад уздзеяннем знешняга эл. поля; фіз. велічыня, якая колькасна характарызуе гэту здольнасць. Э. рэчыва абумоўлена існуючымі ў ім рухомымі носьбітамі зараду (электронамі, дзіркамі, іонамі), накіраваны рух якіх і ёсць эл. ток.
У ізатропных правадніках электрычнасці шчыльнасць пастаяннага току супадае па напрамку з напружанасцю эл. поля , якое не мяняецца ў часе, што выражае Ома закон:
, дзе σ — удзельная Э. У агульным выпадку залежнасць ад нелінейная і анізатропная. Э. на пераменным току залежыць ад яго частаты. У залежнасці ад велічыні ўдзельнай Э. рэчывы ўмоўна падзяляюць на 3 групы: праваднікі (металы), паўправаднікі і ізалятары (дыэлектрыкі). Э. залежыць ад т-ры, структуры рэчыва (агрэгатнага стану, дамешкавых атамаў) і ад знешніх уздзеянняў (магн. поля, іанізавальнага выпрамянення). У металах памяншэнне Э. з ростам т-ры абумоўлена ў асноўным памяншэннем даўжыні свабоднага прабегу электронаў праводнасці. У паўправадніках экспаненцыяльны рост Э. пры іх нагрэве адбываецца з прычыны павелічэння колькасці электронаў праводнасці і/ці дзірак. Дыэлектрыкі маюць прыкметную Э. толькі пры высокіх напружанасцях эл. поля і/ці высокіх т-рах. Вымярэнне Э. — адзін з важных метадаў даследавання электроннай і атамнай структуры рэчываў.
Літ.:
Гл. да арт.Дыэлектрыкі, Звышправаднікі, Металы, Паўправаднікі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
меха́ніка, ‑і, ДМ ‑ніцы, ж.
1. Раздзел фізікі, які вывучае законы перамяшчэння цел у прыродзе. Механіка ў больш шырокім або вузкім сэнсе слова ведае толькі колькасці, яна аперыруе хуткасцямі і масамі і, у лепшым выпадку, аб’ёмамі.Энгельс.// Галіна тэхнікі, якая распрацоўвае пытанні скарыстання вучэння аб руху і сілах для практычных задач. Прыкладная механіка.
2.Разм. Тое, што і механізм (у 1 знач.). Механіка гэтага ўзрыва[льніка] была даволі простая.Карпюк.
Квантавая механіка — тэорыя механічных працэсаў з удзелам мікрачасцінак.
Нябесная механіка — раздзел астрапоміі, які вывучае рух нябесных цел.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
паклапаці́цца, ‑пачуся, ‑поцішся, ‑поціцца; зак.
1. Патурбавацца, панепакоіцца звыпадку чаго‑н., каб забяспечыць кім‑, чым‑н. Здаецца, можна было б і адпачыць трохі цяпер. Але адпачынак не ў дзядзькавай натуры: цяпер якраз і аб зіме час паклапаціцца.Колас.[Камлюк:] — Паклапаціся пра коней, калі матацыкл не наладзіш.М. Ткачоў.— Хлопцы, паклапаціцеся адносна вячэры.Машара.
2. Праявіць клопат аб кім‑, чым‑н. — Калі не хочаш, падумаць пра сябе, дык пра сына паклапаціся.Пальчэўскі.— Вы ж разумееце, што да восені мы павінны пасяліць маладых рабочых у інтэрнат, паклапаціцца, каб у іх было цёпла, светла і ўтульна, і абавязкова — весела, — працягвае Катаводаў.Грахоўскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Скаўрэ́лы ‘закарэлы, заскарузлы’ (Касп.). Як відаць з ілюстрацыі не купляй скаўрэлага парасёнка, гутарка, відавочна, ідзе не толькі аб закарэлым, але і аб худым, хілым парасяці. У такім выпадку тут, магчыма, кантамінацыя карэлы (гл.) і чаўрэ́ць ‘станавіцца хілым, вянуць, сохнуць’ (гл.), што дае *скаўрэць, якое ўтворана з прыст. с‑ ад кара́ (гл.) г. зн. ‘пакрыцца карой’, перан. ‘захірэць’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
КРАЯВА́Я ЗАДА́ЧАў матэматыцы, межавая задача, гранічная задача, задача спалучэння,
задача адшукання функцыі, якая задавальняе ў зададзеным абсягу некат. дыферэнцыяльнае ўраўненне (звычайнае або ў частковых вытворных), а на мяжы (краі) абсягу — некаторую ўмову (краявую, гранічную або ўмову спалучэння). Умова вынікае зфіз. прыроды працэсу, апісанага дадзеным дыферэнцыяльным ураўненнем.
Самая простая К.з. — вызначэнне на зададзеным адрэзку рашэння звычайнага лінейнага дыферэнцыяльнага ўраўнення, якое задавальняе на краі адрэзка пэўныя ўмовы. Для ўраўнення ў частковых вытворных класічныя К.з. — К.з. для Лапласа ўраўнення — самага простага выпадкувял. групы ўраўненняў у частковых вытворных (ураўненняў эліптычнага тыпу). Адзін засн. метадаў рашэння К.з. для ўраўненняў эліптычнага тыпу — прывядзенне іх да інтэгральнага ўраўнення тыпу Фрэдгальма. Значны раздзел сучаснай тэорыі К.з. — К.з. для аналітычных функцый, у якіх шукаецца аналітычная ў абсягу функцыя (ці сістэма функцый), што задавальняе на мяжы абсягу некат. краявую ўмову. К.з. маюць шматлікія дастасаванні ў механіцы, тэорыі пругкасці, электрадынаміцы і інш.Гл. таксама Ураўненні матэматычнай фізікі.
На Беларусі сістэматычныя даследаванні па тэорыі К.з. праводзяцца з 1950-х г. у Ін-це матэматыкі Нац.АН, БДУ і інш.