-птэр
(гр. pteron = крыло)
другая састаўная частка складаных слоў, якая адпавядае паняццям «птушка», «насякомае», «лятальны апарат».
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
-стаз
(гр. stasis = стаянне, нерухомасць)
другая састаўная частка складаных слоў, якая абазначае пэўны стан біялагічных сістэм.

-стазія

-топы
(гр. topos = месца)
другая састаўная частка складаных слоў, якая паказвае на сувязь з паняццем «месца».
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
-урыя
(гр. uron = мача)
другая састаўная частка складаных слоў, якая паказвае на сувязь з паняццем «мача».
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
-філ
(ад гр. philos = сябра, прыхільнік)
другая састаўная частка складаных слоў, якая адпавядае паняццям «аматар», «прыхільнік».
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
-фон
(гр. phone = гук)
другая састаўная частка складаных слоў, якая паказвае на сувязь з паняццем «гук».
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
-храмія, -хромія
(ад гр. chroma = колер, фарба)
другая састаўная частка складаных слоў, якая адпавядае паняццю «афарбоўка».
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
-цытоз
(гр. kytos = клетка)
другая састаўная частка складаных слоў, якая паказвае на сувязь з паняццем «клетка».
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
-цэфал
(гр. kephale = галава)
другая састаўная частка складаных слоў, якая паказвае на сувязь з паняццем «галава».