АЛІГА... (ад грэч. oligos нешматлікі, нязначны),

першая састаўная частка складаных слоў, якая паказвае на малую колькасць, нешматлікасць чаго-н., на адхіленне ад нормы ў бок памяншэння, напр. алігамеры, алігаполія.

т. 1, с. 254

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ДЭКА... (ад грэч. deka дзесяць), дзесятковая прыстаўка для ўтварэння найменняў кратных адзінак, роўных 10 зыходным адзінкам. Абазначаецца да. Напр., 1 дал (дэкалітр) = 10 л, 1 даг (дэкаграм) = 10 г.

т. 6, с. 330

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ДЭРМАЦІ́Н (ад грэч. dermatinos скураны),

баваўняная тканіна з пакрыццём з нітрацэлюлозы (гл. Нітраты цэлюлозы) на адным ці абодвух баках; штучная скура. Выкарыстоўваюць для абіўкі мэблі, пераплёту кніг і інш.

т. 6, с. 356

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

МАРАЗМІ́НЫ (ад грэч. marasmos знясіленне, згасанне),

таксічныя рэчывы (альдэгіды, аміяк і інш.), якія выдзяляюць многія мікраарганізмы. Напр., тыя, што насяляюць лясны подсціл, верхнія слаі глебы. Прыгнечваюць дзейнасць вышэйшых раслін.

т. 10, с. 102

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ПЕЛІ́ТЫ (ад грэч. pēlos гліна),

асадкавыя горныя пароды любога саставу і паходжання, складзеныя больш чым на 50% з часцінак памерам менш за 0,001—0,005 мм (гліна, аргіліт і інш.).

т. 12, с. 263

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ПЕРЫФЕРЫ́Я (ад грэч. periphereia акружнасць),

1) ускраіна, аддаленая ад цэнтра мясцовасць, а таксама мясц. ўстановы ў адрозненне ад цэнтральных.

2) Аддаленая ад цэнтра частка чаго-н., напр., нервовая П.

т. 12, с. 322

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

СТЭНАГАЛІ́ННЫЯ АРГАНІ́ЗМЫ (стэна... + грэч. halinos салёны),

арганізмы, здольныя існаваць пры невял. зменах салёнасці і хім. саставу асяроддзя. Напр., насельнікі салёных (медузы, селядцы, бычкі) і прэсных вадаёмаў (сцерлядзь, лінь, карась).

т. 15, с. 231

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

СФЕРО́ІД (ад сфера + грэч. eidos выгляд),

сплюшчаны эліпсоід вярчэння з малым сцісканнем; у больш агульным сэнсе — кожная паверхня, набліжаная да сферы. С. выкарыстоўваюць для характарыстыкі фігуры Зямлі (гл. Геоід).

т. 15, с. 302

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ТРОН (ад грэч. thronos),

1) багата ўпрыгожанае крэсла на спец. узвышэнні — месца манарха ў час афіц. прыёмаў, урачыстых цырымоній.

2) Сімвал манархічнай улады (быць на Т. — княжыць, караляваць, царстваваць).

т. 15, с. 528

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ТЭЛІЯСПО́РЫ (ад грэч. teleutē канец + споры),

адзін з відаў спор (пераважна, што зімуюць) базідыяльных грыбоў. Т. — таўстасценныя клеткі, якія пасля перыяду спакою прарастаюць у базідыі. Часам Т. наз. хламідаспорамі.

т. 16, с. 122

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)