феадальная каралеўская (велікакняжацкая) гаспадарка ў ВКЛ у 1589—1796. Створана ў выніку пераўтварэння Гродзенскага староства ў дзярж. маёнтак, прыбыткі ад якога ішлі на ўтрыманне вял. князя, яго двара, дзярж. апарата, войска і інш. Мела асобнае адм.-гасп. кіраванне. У 1783 падзялялася на «губерні» (Азёрскую, Дамброўскую, Квасаўскую, Крынкаўскую, Сакольскую, Яноўскую), у склад якіх уваходзілі 49 ключоў, 24 фальваркі, 1 лентвойтаўства, 13 гарадоў і мястэчак, 368 вёсак і 5 пушчаў; нас. 42 380 чал. Пасля 3-га падзелу Рэчы Паспалітай (1795) уладанні эканоміі перададзены, часткова прададзены прыватным асобам.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КО́ННЫ ЗАВО́Д,
гаспадарка, якая займаецца ўзнаўленнем і гадоўляй высакакласных коней на племя. Забяспечвае жарабцамі-вытворнікамі племянныя конегадоўчыя фермы с.-г. прадпрыемстваў. Мае спецыялізаваныя збудаванні: стайні, манежы, вет. лазарэт з ізалятарам, лабараторыю для штучнага асемянення, склады фуражу, конскага інвентару і інш. На Беларусі племянная і селекцыйная работа па конегадоўлі вядзецца на 6 К.з. Найбуйнейшыя з іх — Гомельскі, Мсціслаўскі, Мінскі імя Даватара, «Зарэчча» (г. Жодзіна Мінскай вобл.). Асн. метад — чыстапароднае развядзенне па лініях. Гадуюць беларускіх запражных коней, рускую цяжкавозную пароду, рускую рысістую пароду, тракененскую пароду і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«ЛЮ́БАНЬ»,
доследны рыбгас. Створаны ў 1967 у г. Любань Мінскай вобл. як рыбакамбінат «Любань», з 1988 сучасная назва. «Л.» — поўнасістэмная гаспадарка (забяспечвае поўны цыкл вырошчвання рыбы ад ікры да таварнай прадукцыі), мае сажалкі матачныя, нераставыя, мальковыя, вырошчвальныя, зімавальныя і нагульныя агульнай пл. больш за 3000 га. Вытв. магутнасць прадпрыемства па выпуску таварнай рыбы 1740 т за год. Вырошчваюць карпа (97%), таўсталобіка, амура, сярэбранага карася, шчупака. Рыбгас мае бетонныя і земляныя рыбнікі, дзе ўтрымліваецца штогод да 200 т рыбы, што забяспечвае яе пастаўкі ў продаж у зімовы перыяд.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПРЫДНЯПРО́ЎСКАЕ ЎЗВЫ́ШША.
На ПдУсх.-Еўрап. раўніны паміж сярэднім цячэннем рэк Дняпро і Паўд. Буг, на Украіне. Выш. каля 200 м на Пн, 150 м на Пд, найб. — 323 м. У фундаменце П.ў. — Украінскі крыштал. масіў, пароды якога ўкрыты глінамі, пяскамі, лёсамі і лёсападобнымі суглінкамі. Плоскія водападзелы чаргуюцца з глыбокімі (да 60—80 м), часта каньёнападобнымі далінамі рэк і яроў. Паўн.ч. П.ў. ўваходзіць у лесастэпавую зону, Паўд. — у стэпавую. Большая частка ўзарана. Развіты збожжавая гаспадарка, жывёлагадоўля, садаводства. Радовішчы жал. (Крыварожскі жалезарудны басейн) і марганцавых руд.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
САДКО́ВЫЯ РЫ́БНЫЯ ГАСПАДА́РКІ.
Гадуюць рыбу ў сеткавых або крацістых прыстасаваннях — садках. Выкарыстоўваюць прыродныя вадаёмы, вадасховішчы, сажалкі, вадаёмы-ахаладжальнікі і інш. Садкі (стацыянарныя або плывучыя) бываюць драўляныя, металічныя і інш.; памеры, форма, дэталі канструкцыі залежаць ад віду рыбы, асаблівасцей вадаёма і інш. С.р.г. забяспечваюць эканомію вады і зямельных угоддзяў, павялічваюць перыяд вырошчвання рыбы ва ўмовах аптымальнага тэмпературнага рэжыму. На Беларусі асн. аб’екты — карпавыя рыбы (карп, карась, расліннаедныя), шчупак, стронга. Агульная пл. садкоў каля 20 тыс.м², найб. буйная Белаазерская С.р.г. (Брэсцкая вобл.) на Бярозаўскай ДРЭС.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СЕЛЬСКАГАСПАДА́РЧАЯ АРЦЕ́ЛЬ,
калектыўная сялянская гаспадарка; добраахвотнае аб’яднанне грамадзян для сумеснай вытв-сці с.-г. прадукцыі. Паводле цывільнага заканадаўства Рэспублікі Беларусь грунтуецца на членстве яе ўдзельнікаў, якія абавязаны ўнесці свой паявы ўзнос, прымаць асабісты прац. ўдзел у дзейнасці арцелі і несці субсідыярную адказнасць па яе абавязацельствах. Прававое становішча С.а., правы і абавязкі іх членаў вызначаюцца ў адпаведнасці з заканадаўствам аб вытв. кааператывах. Устаноўчым дакументам С.а. з’яўляецца статут, зацверджаны агульным сходам яе членаў. Вышэйшым органам кіравання С.а. з’яўляецца агульны сход, выканаўчымі органамі — праўленне і яго старшыня. Гл. таксама Калгас.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЧЫСЦЬ,
пасёлак у Маладзечанскім р-не Мінскай вобл. Цэнтр сельсавета. За 19 км на ПдУ ад г. Маладзечна, 60 км ад Мінска, 3 км ад чыг. ст. Уша. 5093 ж., 1714 двароў (2003). З-ды: буд. канструкцый, буд. матэрыялаў, дахавай чарапіцы, дрэваапр., сухіх сумесей; акц.т-ва «Забудова», ПМК 213 і шэраг інш.буд. арг-цый, сумеснае прадпрыемства «Шклолюкс», швейнае прадпрыемства «Арніка», зверагаспадарка «Чысць», жыллёва-камунальная гаспадарка. Сярэдняя і муз. школы. Дом культуры, б-ка, бальніца, амбулаторыя, аптэка, аддз. сувязі. Помнік землякам, якія загінулі ў Вял.Айч. вайну.
Засн. ў 1929 у г. Орша Віцебскай вобл. на базе школы фабр.-зав. навучання, якая рыхтавала памочнікаў машыністаў і дзяжурных па станцыі, як эксплуатацыйны тэхнікум, з 1942 сучасная назва. Прымае асоб з базавай і сярэдняй агульнай адукацыяй. Навучанне дзённае і завочнае, на дзярж. і камерцыйнай аснове. Спецыяльнасці (2003/04 навуч.г.): чыгуначны пуць і пуцявая гаспадарка, электразабеспячэнне, арганізацыя перавозак і кіраванне рухам, арганізацыя грузавой і камерцыйнай работы, водазабеспячэнне, водаадвядзенне і ахова водных рэсурсаў на чыг. транспарце.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
дамо́ўка, ‑і, ДМ ‑моўцы; Рмн. ‑мовак; ж.
Абл.
1. Хата, дом, прытулак; гаспадарка. Гаварылі, што пан .. [Седасу] падараваў зямлі, і ён мае намер завесці ўласную дамоўку.Чорны.Праляталі чародкі дзікіх качак, спяшаючыся да дажджу знайсці сабе дзе-небудзь у чаротах дамоўку.Васілевіч.
2. Труна, дамавіна. Не часалі дамоўкі яму [гусляру] сталяры, Не заплакалі бліжнія вочы.Купала.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
падупа́сці, ‑паду, ‑падзеш, ‑падзе; зак.
Разм.
1.(1і2ас.неўжыв.). Прыйсці да заняпаду, запусцець. Гаспадарка падупала.
2. Стаць слабым, хваравітым. Чалавек, мусіць, падупаў здароўем — не прайшла дарам блакада.Новікаў.//(1і2ас.неўжыв.); перан. Панізіцца; паслабець (пра настрой, духі пад.). Дух на паляванні — магутная сіла. Падупаў духам — удачы не будзе...Навуменка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)