во́лка,
Разм.
1. Прысл. да волкі.
2. безас. у знач. вык. Аб наяўнасці волкасці, сырасці. У лагчыне стала волка. □ З сіваватых павольных хмар церушылася на зямлю рэдзенькая імжа. Было зябка, волка. Асіпенка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
зайздро́сна,
1. Прысл. да зайздросны.
2. безас. у знач. вык., каму. Пра пачуццё зайздрасці, якое перажывае хто‑н. Мне проста зайздросна, Што шмат на пляцоўцы Машын і рабочых У сіняй спяцоўцы. Ляпёшкін.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
нуднава́та,
1. Прысл. да нуднаваты.
2. безас. у знач. вык. Пра пачуццё нуды, якое адчувае хто‑н. Праз гадзіну-другую, калі прыгрэла сонца, ліні брацца перасталі і нам зрабілася крыху нуднавата. Ляўданскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
няве́села,
1. Прысл. да невясёлы.
2. безас. у знач. вык. Пра пачуццё суму, журбы, якое перажывае хто‑н. [Лабановіч:] — Што ты, бабка, зажурылася? — Калі вам нявесела, дык і мне нявесела, — адказала бабка. Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
няя́сна,
1. Прысл. да няясны.
2. безас. у знач. вык. Пра адсутнасць яснага ўяўлення аб кім‑, чым‑н. [Вера Васільеўна:] — Для мяне, напрыклад, няясна, чаго вы так баіцеся вопыту Карніцкага, нават яго самога. Паслядовіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пра́вільна,
1. Прысл. да правільны.
2. у знач. вык. Разм. Так і патрэбна (як пацверджанне чаго‑н.). [Дзядзька:] — Ідзі, садзіся вось сюды. Ну, правільна. Брыль. [Парамонаў:] — Усё гэта слушна, правільна, што вы кажаце. Дуброўскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
сы́ра, безас. у знач. вык.
Пра наяўнасць або лішак дзе‑н. вільгаці. Тут [у калдобінах] сыра, і грыбы растуць усё лета, з вясны. Пташнікаў. Унізе было цёмна і сыра, як у глыбокім склепе. Мележ.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
тугава́та,
1. Прысл. да тугаваты.
2. безас. у знач. вык. Пра цяжкасці ў чым‑н. Хлопцы жылі на прыватных кватэрах, настаўнікі да іх не заглядалі. Толькі з харчамі было тугавата. С. Александровіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
шлёп, выкл. у знач. вык.
Разм. Ужываецца паводле знач. дзеясл. шлёпаць — шлёпнуць і шлёпацца — шлёпнуцца. Бывала, калі на шляху яму [Несцеру] пападалася лужына, ён яе не абыходзіў, а шлёп, шлёп — і ўсё! Карпюк.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ке́пска,
1. Прысл. да кепскі.
2. безас. у знач. вык. Пра неспрыяльныя абставіны, дрэннае самаадчуванне. Холадна. Вецер па полі гуляе, Вые, як звер, Снег узрывае, нуду наганяе, — Кепска цяпер! Багдановіч. // Пра нястачу, недахоп чаго‑н. — Як вы з дры[ва]мі, дзядзька Малах? — Малах ажыўляецца: — Кепска, браточак мой даражэнькі! Лічаныя паленцы ўжо асталіся. Зарэцкі.
3. безас. у знач. вык., каму. Пра цяжкі душэўны або фізічны стан. Дзяўчынаньцы кепска стала — стала плакаць ды ўздыхаць. З нар.
•••
Кепска кончыць гл. кончыць.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)