травяністая расліна сям. амарылісавых з раменепадобным лісцем і аранжавымі кветкамі ў парасоніках, пашыраная ў Паўд.Афрыцы; на Беларусі вырошчваецца як дэкаратыўная.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
ко́ла
(лац. cola, ад афр. kola)
вечназялёная дрэва сям. стэркуліевых, пашыранае ў трапічнай Афрыцы; выкарыстоўваецца ў медыцыне і харчовай прамысловасці, напр. для вырабу кока-колы.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
крако́смія
(н.-лац. crocosmia)
травяністая расліна сям. касачовых з мечападобным лісцем і аранжава-чырванаватымі кветкамі, пашыраная ў трапічнай і Паўд.Афрыцы; выкарыстоўваецца ў кветкаводстве Беларусі.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
лагарасіфо́н
(н.-лац. lagarosiphon)
водная травяністая расліна сям. жабнікавых з цёмна-зялёным лісцем на доўгіх сцёблах, пашыраная ў Паўд.Афрыцы; на Беларусі вядома як акварыумная.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
лерхенфе́льдыя
(н.-лац. lerchenfeldia)
травяністая расліна сям. злакавых з шэра-зялёным лісцем і светла-бурымі каласкамі, пашыраная пераважна ў Еўразіі, Паўн. Амерыцы, Паўн.Афрыцы; кармавая.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
гальто́нія
(н.-лац. galtonia)
травяністая расліна сям. лілейных з доўгім лісцем і белымі кветкамі ў гронках, пашыраная ў Паўд.Афрыцы; на Беларусі вырошчваецца як дэкаратыўная.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
гамфака́рпус
(н.-лац. gomphocarpus, ад гр. gomphos = цвік + karpos = плод)
паўкуст сям. ластаўневых, які пашыраны ў Афрыцы, сустракаецца як заносны на Каўказе, у Сярэд. Азіі.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
урзі́нія
(н.-лац. ursinia)
травяністая расліна сям. складанакветных з жоўтымі або аранжавымі кветкамі ў суквеццях, пашыраная пераважна ў Паўд.Афрыцы; на Беларусі вырошчваецца як дэкаратыўная.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
шака́л
(цюрк. šakal, ад перс. šaqāl)
драпежная жывёла сям. сабачых, якая харчуецца пераважна мярцвячынай; пашырана ў Паўд.-Усх. Еўропе, Паўд. і Сярэд. Азіі, Паўн.Афрыцы.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
АРО́Л-МАГІ́ЛЬНІК (Aquila heliaca),
птушка сямейства ястрабіных атр. сокалападобных. Пашыраны ў Паўд. Еўропе, Азіі, Паўн.-Зах.Афрыцы. На Беларусі вельмі рэдкі выпадкова залётны від. Жыве ў старых лісцевых і мяшаных лясах, якія чаргуюцца з адкрытымі мясцінамі. Занесены ў Чырв. кнігу СССР.
Вял. арол, даўж. цела 72—84 см, размах крылаў каля 2 м, маса 2,5—3 кг. Самкі большыя за самцоў. Дарослыя птушкі цёмна-бурай афарбоўкі, галава вохрыстая або белаватая, на плячах белыя плямы. Дзюба масіўная, моцная. Гнёзды з тоўстых галін на верхавінах высокіх дрэў. Нясе 2 (радзей 3) белыя яйцы. Корміцца пераважна дробнымі млекакормячымі, птушкамі, мярцвячынай. Карысны для сельскай і лясной гаспадаркі (знішчае шкодных грызуноў).