СУЦЬКО́ Пётр Пятровіч (н. 20.5.1936, в. Асошнікі Пружанскага р-на Брэсцкай вобл.),
бел. журналіст. Засл. работнік культ. Беларусі (1982). Скончыў БДУ (1964), Маскоўскую вышэйшую парт. школу (1972). З 1957 працаваў у Ружанскай і Іванаўскай раённых газетах, з 1968 у Брэсцкай абл.газ. «Заря» (з 1972 гал. рэдактар).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«ЧО́РНЫ БОР»,
каменны метэарыт, які ўпаў у 1965 (паводле некаторых крыніц у 1936) каля в.Чорны Бор Быхаўскага р-на Магілёўскай вобл. Знойдзены 2 кавалкі па 4 кг кожны. Належыць да хандрытаў. 2 абломкі ў калекцыі метэарытаў Рас.АН, 1 зберагаецца ў Магілёўскім абл. краязнаўчым музеі.