раку́шнік, -у, м.

Порыстая вапнавая горная парода, якая складаецца з ракавін марскіх жывёл, змацаваных вапняковым ілам.

|| прым. раку́шачны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ра́лі, нескл., н.

Аўта- або мотагонкі на спецыяльных спартыўных машынах паводле зададзенага рэжыму руху.

Аўтамабільнае р.

|| прым. ралі́йны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

раскладу́шка, -і, ДМ -шцы, мн. -і, -шак, ж. (разм.).

Лёгкі раскладны ложак.

Спаць на раскладушцы.

|| прым. раскладу́шачны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

рася́нка, -і, ДМ -нцы, мн. -і, -нак, ж.

Травяністая балотная насякомаедная расліна.

|| прым. рася́нкавы, -ая, -ае.

Сямейства расянкавых (наз.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

рата́тар, -а, мн. -ы, -аў, м.

Размнажальны апарат для друкавання копій з машынапісу, рукапісаў, чарцяжоў, малюнкаў.

|| прым. рата́тарны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ратаўні́к, -а́, мн. -і́, -о́ў, м.

Тое, што і ратавальнік.

|| ж. ратаўні́ца, -ы, мн. -ы, -ніц.

|| прым. ратаўні́цкі, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ратыфіка́цыя, -і, ж.

Зацвярджэнне вярхоўнай уладай міжнароднага дагавора, заключанага яе ўпаўнаважанымі.

Р. мірнага дагавора.

|| прым. ратыфікацы́йны, -ая, -ае.

Ратыфікацыйная грамата.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

рафінёр, -а, м.

Машына для раздрабнення і ачысткі грубых валакністых матэрыялаў у папяровай вытворчасці.

|| прым. рафінёрны, -ая, -ае.

Рафінёрная маса.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ру́мба, -ы, ж.

Танец мексіканскага паходжання хуткага тэмпу, чатырохдольнага памеру, а таксама музыка да гэтага танца.

|| прым. ру́мбавы, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

рыбало́ўства, -а, н.

Лоўля рыбы як промысел ці як галіна народнай гаспадаркі.

|| прым. рыбалаве́цкі, -ая, -ае.

Рыбалавецкая арцель.

Р. траўлер.