*Лабе́й, лобёй ’лабасты чалавек’ (ТС). Да лобі. Аб суфіксе -ей гл. Сцяцко (Афікс. наз., 151).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Аббі́ўкі ’каласкі, што застаюцца пасля малацьбы’ (Нас., Бяльк., Др.-Падб., Гарэц.), ад аб‑біць ’абмалаціць’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пачапе́нь ’каромысел’ (Касп.). Да пачапіць < папляць (гл.). Аб суфіксе ‑ень гл. Сцяцко, Афікс. наз., 38.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Прашатрава́цца ’абцерціся’, ’хадзіць туды-сюды, прабегчыся, каб адчуць рух (аб кані)’ (Федар. 7). Гл. шатраваць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Прыбе́лены (прібі́лены) ’крыху адбелены (аб палатне)’ (Уладз.). Да бялі́ць (гл. белы) са значэннем непаўнаты дзеяння.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Траско́тка ‘бразготка’ (АБ, 6), трыску͡отка ‘тс’, трыскота́ті ‘трашчаць’ (Вруб.). Аналагічна да трашчотка < трашча́ць, гл. троскат.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

мето́дыка

(гр. methodike)

1) сукупнасць метадаў, прыёмаў выканання якой-н. работы;

2) навука аб спосабах і прыёмах выкладання таго ці іншага прадмета ў пачатковай, сярэдняй і вышэйшай школе, а таксама падручнік, у якім яны апісваюцца.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

меха́ніка

[лац. mechanica, ад гр. mechanike (techne) = навука аб машынах]

1) раздзел фізікі, які вывучае рух цел у прасторы і сілы, якія выклікаюць гэты рух;

2) перан. складаная сутнасць, будова чаго-н. (напр. м. гаспадаркі).

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

геаме́трыя

(гр. geometria = меранне зямлі)

раздзел матэматыкі аб прасторавых формах і законах іх вымярэння;

элементарная г. — частка геаметрыі, якая вывучае ўласцівасці самых простых форм;

начартальная г. — частка геаметрыі, якая вывучае адлюстраванне прасторавых форм на плоскасці.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

рэскры́пт

(лац. rescriptum = літар. пісьмовы адказ)

1) адказ імператара на пададзенае яму для вырашэння пытанне ў Стараж. Рыме;

2) пісьмо манарха высокапастаўленай асобе з аб’яўленнем аб узнагародзе, з выражэннем удзячнасці за аказаныя паслугі і інш.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)