пазавалака́цца, ‑аецца; ‑аемся, ‑аецеся, ‑аюцца; зак.
1. (1 і 2 ас. мн. не ўжыв.). Завалачыся, закрыцца, заслацца — пра ўсё, многае. Пазавалакаліся вочы слязамі.
2. Разм. Зайсці, зацягнуцца куды‑н. — пра ўсіх, многіх. Пастухі са статкамі пазавалакаліся ў лес. Пазавалакацца на край свету.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пазадзіра́цца, ‑аецца; ‑аемся, ‑аецеся, ‑аюцца; зак.
1. (1 і 2 ас. мн. не ўжыв.). Падняцца, задрацца ўгору — пра ўсё, многае. Пазадзіраліся наскі ў ботах. Пазадзіралася скура на пальцах. □ На даху гонта сатлела, сям-там пазадзіралася. Навуменка.
2. Разм. Загаліцца — пра ўсіх, многіх.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пазала́зіць, ‑лазіць; ‑лазім, ‑лазіце, ‑лазяць; зак.
1. Залезці, забрацца на што‑н. — пра ўсіх, многіх. Пазалазіла гаспадарова сям’я спаць на палаткі. Якімовіч. Спрытныя хлапчукі пазалазілі на бэлькі пад страхой. «Маладосць».
2. Забрацца, пранікнуць куды‑н. употай — пра ўсіх, многіх. Пазалазіць у чужыя агароды.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пазасыпа́цца, ‑аецца; зак.
1. Засыпацца куды‑н. — пра ўсё, многае. Пясок пазасыпаўся ў чаравікі.
2. Пакрыцца або напоўніцца чым‑н. сыпкім — пра ўсё, многае. [Раман:] — Ямы ад бульбы былі, помніце, тады ў сасн[я]ку, з прыходу. Цяпер, калі дарога на ўчастак пайшла, пазасыпаліся. Пташнікаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
памуці́цца, ‑муціцца; зак.
1. Зрабіцца мутным (у 1, 2 знач.), страціць празрыстасць; памутнець (у 1 знач.). // Стаць мутным, прыняць неасэнсаваны выраз, пацямнець (пра вочы). / у безас. ужыв. Ад болю ўваччу памуцілася. Беразняк.
2. перан. Страціць яснасць, зацямніцца (пра свядомасць, розум і пад.).
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
расплю́шчыцца 1, ‑чыцца; зак.
Раскрыцца, адкрыцца (пра вочы). Пратасевіч убачыў, як пабляднеў увачавідкі .. твар [Рыты], як спужана расплюшчыліся вочы. Васілевіч. // Разамкнуцца (пра павекі). Павекі, здаецца, самі расплюшчыліся. М. Ткачоў.
расплю́шчыцца 2, ‑чыцца; зак.
Стаць плоскім ад удару, ціску. Дрот расплюшчыўся. // Расціснуцца ад цяжару, удару.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
сі́верны, ‑ая, ‑ае.
Разм. Паўночны (пра вецер); халодны з рэзкім пранізлівым ветрам (пра пагоду). На дварэ за вугламі па-воўчы скавытаў халодны сіверны вецер. Нікановіч. Пазней.. [Аляксей] бачыў сіверную, віхурную зіму пад Сталінградам у новай танкавай брыгадзе, якая яшчэ не была ў баях. Мележ.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
струкава́ты, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае шмат струкоў. Струкаватая фасоля. // Падобны да струна.
2. Разм. Кучаравы (пра шэрсць). / Пра валасы чалавека. Адкінуліся дзверцы і выткнулася белавалосая струкаватая галава шафёра, яшчэ зусім маладога хлопца. Пташнікаў. Кепка блінам ляжала на струкаватай рыжай галаве. Алешка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
счаса́цца 1, счэшацца; зак.
Зняцца пры часанні. Счасалася два кілаграмы пуху.
счаса́цца 2, счэшацца; зак.
Стаць счасаным (пра верхні слой дрэва і пад.). Кара няроўна счасалася. // Стаць стаптаным (пра абцасы і пад.). Верх [чаравікаў] патрэскаўся.., а падэшва была цэлая, абцасы толькі счасаліся. Пташнікаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
burning2 [ˈbɜ:nɪŋ] adj.
1. ве́льмі мо́цны, нясце́рпны (пра пачуцці);
a burning desire мо́цнае жада́нне
2. ве́льмі ва́жны, актуа́льны; пі́льны, во́стры;
a burning issue актуа́льнае пыта́нне
3. мо́цны, пяке́льны, пяку́чы (пра боль)
4. гара́чы, пяке́льны;
the burning sun пяке́льнае со́нца
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)