1. Рухаючыся, удараючыся аб што‑н., рабіць шум, пляск (пра вадкасць). Вакол урачыстая цішыня і спакой. Павольна плешчацца аб каменне вада.С. Александровіч.
2. Рухаючыся ў вадзе, рабіць шум, пляск; плюхацца. Рыбы пляскаліся, падскокваючы над вадою.«Маладосць».// Абліваць сябе або адзін аднаго вадой. Да ракі, да чыстае затокі Бег асілак лёгка перад ёй [Марынай], І вадой пляскаліся, як дзеці.Бялевіч.
пляска́цца2, плешчацца; незак.
Зал.да пляскаць 2.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
прыз1, ‑а; мн. прызы, ‑оў; м.
Узнагарода пераможцу ў якім‑н. спаборніцтве. Тут жа праводзяцца спартыўныя спаборніцтвы, конкурс мастацкай самадзейнасці, уручаюцца прызы.Жычка.Здавалася, перад Сяргеем быў адзін з тых атлетаў, якія прывыклі браць прызы па падыманню цяжараў на спартыўных спаборніцтвах.Сіўцоў.[Гунава:] — Дог, якога вы бачылі, мае два міжнародныя прызы.Самуйлёнак.
[Фр. prix.]
прыз2, ‑а, м.
Захопленае ў марской вайне варожае судна або іншая маёмасць, якая па міжнароднаму праву пераходзіць таму, хто іх захапіў.
[Фр. prise.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
скрыжава́ць, ‑жую, ‑жуеш, ‑жуе; зак.
1.што. Скласці што‑н. крыжам, крыж-накрыж. Засмужац нахіліўся да мёртвага, скрыжаваў яго рукі па грудзях.Мележ.Мікешка сеў на лямцавую пасцілку — кашму з каляровымі ўзорамі, скрыжаваў падкурчаныя ногі.Беразняк.
2.каго-што. Зрабіць скрыжаванне жывёлін або раслін для атрымання новай пароды, новага віду ці гатунку. Скрыжаваць антонаўку з дзікай яблыняй.
•••
Скрыжаваць мячы (шпагі) — пачаць паядынак, бой, спрэчку.
Скрыжаваць позіркі — паглядзець адзін аднаму ў вочы, выказваючы супярэчлівае пачуццё.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Памыцца, змыць з сябе пыл, пот. — Вунь цэлы чыгун цёплай вады за заслонкай, вазьмі ды спаласніся ў ахвоту.Кулакоўскі.// Злёгку абмыцца. — Трохі спаласнёмся, — махнуў рукою Пецька. — Гэтыя дні мы папрацавалі.Мыслівец.// Абліць сябе вадою, акунуцца ў ваду. Нават пад соснамі сонца высушыла апошнюю расу на траве і так прыпякае, што хоць бягом бяжы на Мінскае мора, каб хоць адзін разок нырнуць ці спаласнуцца вадою.Мыслівец.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ха́ханькі, ‑аў; адз.няма.
1. Жартачкі. — Цяпер мы сапраўдныя рабінзоны, — пажартаваў Паўлік, пляскаючы з усёй сілы сябе па патыліцы. — Яму яшчэ хаханькі ў галаве, — злосна падумаў я, дрыжучы ад холаду.Бяганская.
2.узнач.вык. Вельмі проста, лёгка, смешна. [Дзед:] — Табе [Змітраку] хаханькі, а мы стаім, дарагі час на малацьбе трацім...Рылько.
•••
Не хаханькі — пра што‑н. сур’ёзнае, значнае, нялёгкае. [Шпунцік:] — А зараз паспрабуй управіцца, — адзін дзень застаўся. Дый дабрацца няма як, — семнаццаць кіламетраў — не хаханькі.Корбан.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
целяпа́цца, ‑аецца; незак.
Разм.
1. Матляцца, будучы слаба прымацаваным або прымацаваным за адзін канец. Расшпілілася і целяпалася ззаду пражка ад камізэлькі.Скрыган.Трэцяя [жанчына] несла за плячыма мяшочак, які пры бегу целяпаўся і біў па спіне.Мележ.
2. Звісаць, шчыльна не прылягаючы (пра адзенне). Стракаты пінжак целяпаўся на вузкіх плячах.Хомчанка.Адна калошка ў штоніках у хлопчыка падкасана да калена, а другая, што целяпалася па назе, была мокрая і ў жоўтым пяску.Пташнікаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
цягло́, ‑а, н.
1.Гіст. У Рускай дзяржаве ў 15 — пачатку 18 стст. — дзяржаўныя павіннасці сялян і пасадскіх людзей.
2.Гіст. Адзінка абкладання павіннасцямі ў прыгоннай гаспадарцы ў 18–19 стст.
3.зб. Сродкі цягі ў сельскай гаспадарцы. [Паходня:] — Зябліва таксама закончыце коньмі — цягло ў вас спраўнае.Хадкевіч.[Шаройка:] — У нядзелю мабілізуем усё наша цягло, можам нават у суседа пазычыць, так, каб за адзін дзень увесь.. лес быў дома.Шамякін.
•••
Жывое цягло — рабочая жывёла, жывёла для цягі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
чы́тка, ‑і, ДМ ‑тцы, ж.
1.Дзеяннепаводлезнач.дзеясл. чытаць (у 1, 2 знач.).
2. Чытанне ўголас чаго‑н. Даклад аб жыцці і творчасці Сяргея Ясеніна зрабіў адзін з крытыкаў.. Пасля даклада пачалася чытка вершаў.Хведаровіч.Аграном прыступіў да чыткі і абмеркавання прыкладнага статута сельгасарцелі.Брыль.
3. Чытанне акцёрамі п’есы па ролях (від рэпетыцыі). Чытка п’есы. □ Чыткі ў нас часта ператвараліся ў практыкаванні па акцёрскай распрацоўцы характараў герояў рамана ці аповесці.Рамановіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
амерыканскі сацыёлаг, палітолаг і дзярж. дзеяч. Скончыў ун-т Мак-Гіла ў Манрэалі (Канада, 1949) і Гарвардскі ун-т (1953). У 1977—81 нам. прэзідэнта ЗША па нац. бяспецы. З 1981 праф. Калумбійскага ун-та і дарадчык Цэнтра стратэг. і міжнар. даследаванняў Джорджтаўнскага ун-та (Вашынгтон). У працы «Паміж двух вякоў. Роля Амерыкі ў тэхнатронную эру» (1970) распрацаваў адзін з варыянтаў тэорыі «пост-індустрыяльнага грамадства», паводле якога новы этап развіцця чалавецтва вызначаецца яго эвалюцыйным пераходам ад ніжэйшай стадыі (аграрнай) да «тэхнатроннай эры» і якаснымі зменамі ў сац.-паліт. і эканам. адносінах. Даследуе сац.-філас. аспекты паходжання, праяўленняў і шляхоў вырашэння глабальных праблем чалавецтва (глабалістыка). Адзін са стваральнікаў тэорыі таталітарызму. Упершыню сфармуляваў гіпотэзу пра распад камуніст. сістэмы ў Цэнтр. і Усх. Еўропе, даў характарыстыку спецыфікі пераходу былых сацыяліст. краін ад таталітарнай мадэлі развіцця да цывілізаванага грамадства, якое абапіраецца на прынцыпы дэмакратыі і рыначнай эканомікі («Палітычная ўлада: ЗША/СССР», 1964; «Вялікі крах: зараджэнне і смерць камунізму ў XX ст.», 1989, і інш.). Бжазінскі лічыць, што ў новых абставінах ключавымі момантамі ў дзейнасці Захаду павінны стаць палітыка стрымлівання і пашырэнне дэмакр. ўплыву, уключэнне краін Усх. Еўропы ў НАТО, супрацоўніцтва ў галіне бяспекі з Расіяй, садзейнічанне новым незалежным дзяржавам б.СССР у захаванні рэальнага суверэнітэту.
Тв.:
Totalitarian dictatorship and autocracy. Cambridge, 1956 (разам з К.І.Фрыдрых);