нок

(гал. nok)

мар. канцавая частка ўсякага гарызантальнага або нахільнага рангоўтнага дрэва (гл. рангоўт), напр. рэі, гафеля і г.Д.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

прало́г

(лац. prologus, ад гр. prologos)

1) уступная частка літаратурнага або музычнага твора;

2) перан. уступ, пачатак чаго-н.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

радыё-

(лац. radius = прамень)

першая састаўная частка складаных слоў, якая выражае паняцці «які адносіцца да радыё», «звязаны з радыё».

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

рэакта́нс

(фр. réactance)

рэактыўнае супраціўленне, частка супраціўлення пераменнаму току, якая разам з актыўным супраціўленнем (рэзістансам) стварае поўнае супраціўленне (імпеданс).

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

рэгіён

(англ. region, ад лац. regio, -onis = вобласць)

частка тэрыторыі, якая вылучаецца характэрнымі рысамі (геаграфічнымі, этнаграфічнымі, эканамічнымі і інш.).

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

сейсма-

(гр. seismos = ваганне, землетрасенне)

першая састаўная частка складаных слоў, якая выражае паняцце «звязаны з ваганнямі зямной кары, землетрасеннямі».

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

серва-

(англ. serve = абслугоўваць)

першая састаўная частка складаных слоў, што адпавядае паняццям «які аўтаматычна рэгулюе», «які аблягчае ручное кіраванне».

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

-трофы, -трофны

(гр. trophe = ежа, жыўленне)

другая састаўная частка складаных слоў, якая паказвае на сувязь з паняццямі «ежа», «жыўленне».

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

фідуцыя́рны

(ад фідуцыя)

заснаваны на даверы;

ф-ая эмісіячастка банкнотнай эмісіі, якая не забяспечана залатым запасам эмісійнага банка.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

хема-

(лац. chemia, ад гр. chemeia = уменне плавіць метал)

першая састаўная частка складаных слоў, якая адпавядае паняццям «хімія», «хімічны».

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)