Дро́ж ’дрыжыкі’ (БРС, Шат.). Утварэнне прасл. эпохі. Параўн. рус. дрожь ’тс’, ст.-рус. дрожь, рус. дыял. дрощ, польск. dreszcz. Трубачоў (Эт. сл., 5, 144) выстаўляе прасл. *drъžь. Але, магчыма, што частка форм (польск. dreszcz, рус. дрожжа́ть) паходзіць ад *drъzgi̯‑ (гл. Фасмер, 1, 540–541). Атрымліваецца, што пад адной праформай *drъžь нельга тлумачыць гэту групу слоў. Відаць, што фанетыка-марфалагічныя адносіны былі тут вельмі складаныя. Лічыцца, што фармальна *drъžь добра адпавядае літ. drugỹs ’ліхарадка’ (гл. Фасмер, там жа; Трубачоў, там жа). Гл. далей дрыжа́ць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Жава́ць, жваць, жую. Рус. жева́ть, укр. жува́ти, польск. żuć, żwać, в.-луж. žuć, н.-луж. žuś, палаб. zavǎt, чэш. žvykati, уст. žváti, славац. žuť, žuvať, славен. žvekáti, žvečiti, серб.-харв. жва́кати, жва́тати, балг. жва̀кам, макед. џвака, жвака ’тс’. Ст.-сл. жьвати, жоуѭ. Прасл. *žьvati, *žujǫ (*zjьv‑) з і.-е. *g(i̯)eu‑, gʼ(i̯)eu‑ ’жаваць’ (Покарны, 400): літ. žiáunos, лат. żaũnas ’сківіца, жабры’, ням. kauen, англ. chew, новаіранск. ǰāvidan ’жаваць’. Фасмер, 2, 39–40; Шанскі, 1, Ж, 280; Траўтман, 372.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Зіпу́н ’даўняя верхняя вопратка’. Рус. зипу́н. Ст.-рус. зипунъ (1583 г.), зипунецъ (1577 г.), зипунишко (1568 г.). Ст.-бел. зипунъ (1552 г.). Верагодна, з новагрэч. ζιπούνι < венец. zipón < іт. giubbone (параўн. юбка). Фасмер, Этюды, 63–64; Булыка, Запазыч., 122; Шанскі, 2, З, 92. Менш верагодная думка, што зіпун < тур. zubun, zybun. Шыпава, Сл. тюрк., 139; Кубанава. О тюркизмах русской диалектной лексики, 1967, 32–34. Супраць Фасмер, 2, 98 (дзе іншая літ-pa). Дзмітрыеў (Строй, 534, 558, 565) не ўключыў слова ў спісы цюркізмаў.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Квіча́ць ’вішчаць, крычаць’ (Сл. паўн.-зах., З нар. сл., Нар. лекс.), параўн. квік. Укр. квичати, рус. квичать, балг. квича, макед. квичам, серб.-харв. цвичати, славен. kvičati, польск. kwiczeć, чэш. kvičeti, славац. kvičať, в.-луж. kwitet, н.-луж. kwicaś ’тс’. Гэта праславянскае гукапераймальнае ўтварэнне (kvičeti) мае балтыйскія паралелі, якія прадстаўлены першасным дзеясловам: літ. kvykti, лат. kvTkt ’тс’. Аднак магчымасці балта-славянскай інавацыі пярэчыць ням. паралель quieken. Тым не менш не выключана яе славянскае паходжанне (Бернекер, 656–657; Траўтман, 147; Слаўскі, 3, 484).⇉.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Куса́ць ’хапаць, раніць зубамі’ (ТСБМ, Нас., Сл. паўн.-зах., ТС, Касп., Сержп. Пр., Яруш.). Укр. кусати, рус. кусать ’тс’, балг. късам, серб.-харв. ку́сати, славен. kósiti ’тс’, польск. kąsać, чэш. kousati, славац. kúsať, в.-луж. kusać, н.-луж. kusac ’тс’. Прасл. kǫsati ўтворана ад kǫsъ (< *kǫdsъ). Параўн. літ. ką́sti, kándu ’кусаць’, лат. kuôst, kuôdu ’тс’. Іншыя індаеўрапейскія паралелі менш надзейныя. У даным выпадку назіраецца страта першаснага дзеяслова (як гэта характэрна для славянскіх моў) і замена яго адыменным дзеясловам (Бернекер, 601; Траўтман, 116).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Лонка1 ’луг, лугавая сенажаць’ (брасл., Хрэст. дыял.; Бес., Сл. Брэс., Сцяшк., Сіг., Сл. ПЗБ), ельск. ’зямля паміж садовымі дрэвамі’ (Выг.), драг. ло́нок ’луг, сенажаць’ (Сл. ПЗБ), ст.-бел. лонка ’луг’ (XVI ст.) запазычана са ст.-польск. łąka ’тс’ < прасл. lǫka (бел. паўн.-зах., рус. лука).

Лонка2 ’вузкае паглыбленне на градзе для морквы, цыбулі і інш. раслін’ (Жд. 1; акц., Мат. Гом.), лоначка ’радок морквы’ (стаўб., Жд. 2). Балтызм. Параўн. літ. lankà ’даліна, лагчына, нізіна, падножжа гары’, лат. lañka ’тс’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Лэп!1 ’пра мацанне, абмацванне’ (мсцісл., Нар. лекс.), ’хап, цап’ (віл., швянч., Сл. ПЗБ). Балтызм, параўн. літ. lep! — для абазначэння бегу рыссю. У паўн.-слав. мовах для раптоўнага хапання, мацання ўжываецца лап!, łap! lap!, якія з прасл. lapъ! (больш падрабязна гл. Слаўскі, 4, 464).

Лэп!2 — пра гук, калі злёгку выцяць рукой (КЭС, лаг). Іншы варыянт выклічніка лоп! (гл.).

Лэп3 ’лоб’ (шчуч., КЭС). Да лоб1 (гл.). Сюды, відаць Лэпʼe — назва поля (в. Радастава, драг., Клім., Бел. анам., 1985) < lobьje.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Літоўка1 ’від касы’ (лід., Сцяшк.), зах.- і паўн.-рус. литовка ’розныя віды кос’. Названа (першапачаткова) паводле месца выпуску. Да літва́ (гл.). Іншыя матывацыі гл. Непакупны, Связи, 155–157. Параўн. таксама Слаўскі, 4, 300–301.

Літоўка2 ’доўгая сцірта сена’ (гродз., Сцяшк.). Рус. цвяр., наўг. литви́н ’сцірта аўса’, ’доўгая сцірта аўса’. Да літва́ (гл.). Аналагічна палес. ляшок ’укладка з 10 снапоў’ — лях ’паляк’ (паводле этноніма).

Літоўка3 ’літаванне, пайка’ (Нас.). Да літава́ць (гл.). Насовіч (269) памылкова адносіць да літ. laitus ’клей’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Малю́панькі, малюпа́ценькі, малюпа́сенькі, малюпу́ценькі, малюпу́ленькі, мале́пенечкі, мылюпа́цінькій, малюпа́сенечкій, малюпа́хенькій, малюпа́ткій, малюпа́ткі, малюпатэнькі ’вельмі, вельмі-вельмі маленькі’ (Ян., ТС, Шат., Яруш., Нас.; брасл., Сл. ПЗБ, мсцісл., Нар. словатв., хоц., Мат. Маг.), малюпа́тка, малюпа́тачка ’малютка’ (Нас.). Рус. варон. малюпонький ’вельмі маленькі’, польск. malupasieńki, maciupuleńki, серб.-харв. mȁlapacan, mȁlapašan ’тс’. Да малы́ (гл.). Суфікс з апорнай зычнай ‑n‑, даволі рэдкі ў слав. дэрыватах, відавочна, адносіцца да прасл. мовы і суадносіцца з літ. ‑opas. Элемент ‑ю‑ (‑ʼу‑) у даных лексемах з’яўляецца характэрным для паўн.-слав. тэрыторыі.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Мошка, мошка́ ’маленькае куслівае двухкрылае насякомае’ (ТСБМ, Бес., Яруш., Бяльк., ТС). Укр., рус. мошка, мошкара́, польск. mszyca ’тс’, н.-луж. pšyca, в.-луж. šmic ’камар’, ’мошка’, чэш. mšice ’тля’. Прасл. mъši, mъxa (звязаныя чаргаваннем галосных з muxa > муха), да якога роднаснымі з’яўляюцца: літ. musià, musė́, musìs, ст.-прус. muso, лат. muša, mũša ’муха’, ст.-грэч. μυῑα, лац. musca, ст.-сакс. muggia, ст.-в.-ням. muska ’камар, мошка’, алб. mizë ’камар’ (Траўтман, 191; Буга, РФВ, 72, 193; Фасмер, 2, 667; Махэк₂, 382).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)